Telegram Web Link
Як падрыхтавацца да Калядаў?

Як самастойна зрабіць калядную зорку? Як змайстраваць калядную маску казы? Як правільна правесці свята? І якія песні трэба спяваць на Каляды?

Чытайце ў матэрыяле:
https://homeldays.org/jak-padryhtavacca-da-kaljada/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Калі святкаваць Раство: 25 снежня ці 7 студзеня? 🤔

25 снежня каталікі і грэка-каталікі святкуюць Раство. Яшчэ нядаўна праваслаўная супольнасць святкавала Раство 7 студзеня. Аднак цяпер некаторыя праваслаўныя і на постсавецкай прасторы пераходзяць на святкавання 25 снежня.

❗️ Праваслаўная царква ў пачатку 20 стагоддзя не перайшла на новы каляндар. У выніку і склалася сітуацыя, калі людзі жывуць паводле Грыгарыянскага календара, а царква — паводле Юліянскага. На дадзены момант розніца паміж Грыгарыянскім і Юліянскім календарамі складае 13 дзён. Такім чынам, калі паводле Грыгарыянскага календара 25 снежня, то паводле Юліянскага — гэта яшчэ 12 снежня. І з цягам часу розніца будзе павялічвацца.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kali-svjatkavac-rastvo-25-snezhnja-ci-7-studzenja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі адбудзецца толькі адно беларускамоўнае святочнае мерапрыемства 😢

🤷🏼‍♀️ Практычна ўсе ўстановы прапаноўваюць святочныя мерапрыемствы па-руску з удзелам савецкіх персанажаў...

23 снежня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца калядная этна-вечарына “Хрыстос нарадзіўся на вашым двары…” Падчас мерапрыемства плануецца батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” – п’еса па адным з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі. Усе ахвотныя змогуць пераўтварыцца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія падаруначкі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-adbudzecca-tolki-adno-belaruskamo-nae-svjatochnae-merapryemstva/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Спрадвечныя суперфуды беларусаў 🥬🥕

Калі гаворка заходзіць пра модныя зараз суперфуды (харчаванне, якое з’яўляецца звышкарысным), усе адразу згадваюць экзотыку: насенне чыа ці зерне кінаа. Між тым на сталах беларусаў тыя самыя суперфуды былі спрадвеку. 👍

Якія карысныя традыцыйныя стравы мы можам прыгатаваць і зараз, вывучаў “Штодзень” 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/spradvechnyja-superfudy-belarusa/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як беларуска папулярызуе беларускую культуру ў Сіэтле ❤️

Воля Дземка даўно жыве і працуе ў Сіэтле. Яна – прадзюсар і рэжысёр, а таксама актыўна дзейнічае ў мясцовай беларускай супольнасці 💪🏻

📌 "Калі людзі жывуць у той жа Мексіцы ці ЗША, то Беларусь для іх – гэта вельмі-вельмі далёкая краіна, на тым баку свету. І яны не тое, каб не думалі пра Беларусь, яны пра яе нічога і не ведаюць... Гэта як для нас страва з Гандураса, якую мы з вялікай зацікаўленасцю разглядаем і каштуем, але на наступны дзень мы пра яе думаць не будзем. Але папулярызацыя беларускай культуры павінна быць, бо тая ж руская культура вельмі гучна гучыць у свеце. У нас ёсць патэнцыял, няхай ведаюць пра нас і глядзяць..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-belaruska-volja-dzemka-papuljaryzue-belaruskuju-kulturu-sijetle/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Падлеткавы клуб уроцлаўскіх беларусаў занеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” 🤷🏼‍♀️

Заснавальніца папулярнай ініцыятывы, гамяльчанка Анастасія Сасыкбаева, пракаментавала “Штодню” інфармацыю пра “экстрэмісцкі статус” сацсетак падлеткавага клуба “Спадчына”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/padletkavy-klub-urocla-skih-belarusa-zanesli-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі будуць судзіць дырэктара філіяла “Завод Энергаабсталявання”. 😱 Разам з ім праходзяць па справе мытнік і прадпрымальнік.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-buduc-sudzic-dyrjektara-filijala-zavod-jenergaabstaljavannja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Павук у хаце – лад і багацце!

🕸🕷 Саламяны павук раней сустракаўся ў шматлікіх беларускіх хатах. Такіх павукоў рабілі ў розных рэгіёнах краіны яшчэ раней за калядную ялінку, хоць знешне яны маглі выглядаць па-рознаму. Гэтая даўняя традыцыя мае свой міфічны сэнс.

❤️ "Зрабіць саламянага павука - добрая ідэя на супольную творчасць з сябрамі ці сям’ёй. Гэта не менш захапляльна, чым будаваць гарады з лега ці збіраць пазл на 1000 элементаў..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pavuk-u-hace-lad-i-bagacce/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Жыць у Беларусі сёння ❤️✌️

Кожны год “Штодзень” піша тэкст, што азначае “жыць у Беларусі” цяпер. Не змяняем традыцыі і размяшчаем тэкст на гэтую тэму.

📌 Жыць у Беларусі сёння — гэта згадваць пра 2020 год, але нікому не казаць пра гэта.
📌 Жыць у Беларусі сёння — гэта выдаліць свае акаўнты ў Тэлеграме і Фэйсбуку.
📌 Жыць у Беларусі сёння — гэта думаць пра тых знаёмых і сяброў, хто сядзіць альбо з’ехаў.
📌 Жыць у Беларусі сёння — гэта згадваць, куды ж ты схаваў бел-чырвона-белы сцяг два гады таму.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zhyc-u-belarusi-sjonnja-2/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Тэксты, якія вы маглі прапусціць

У 2023 годзе “Штодзень” падрыхтаваў шмат эксклюзіўных матэрыялаў. Прапаноўваем вам падборку важных артыкулаў, якія вы маглі прапусціць. Са святамі!

📌 “Не страшныя нам тыранствы бальшавізму”: 70-годдзе Нарыльскага паўстання

У 2023 годзе споўнілася 70 гадоў ад пачатку Нарыльскага паўстання – самага масавага і працяглага паўстання ў гісторыі ГУЛАГу, адным з лідараў якога быў беларус, ураджэнец гомельскай зямлі, Рыгор Клімовіч.

📌 Мы і не заўважылі, як памяць пра вайну пераўтварылася ў моцны інструмент ідэалагічнага маніпулявання

📌 Якая сувязь паміж фінскім баронам і гомельскім раёнам Манастырок.

На адной з вуліц Манастырка можна пабачыць самотны кавалак тратуарнай пліткі з кляймом Завода керамічных вырабаў, заснаванага Эдуардам Бергенгеймам, асобай з незвычайнай біяграфіяй.

📌 Лагапед Іна Кулей: “Зваротаў ад беларускамоўных сем’яў стала болей”

Падрабязней: https://homeldays.org/padborka-vazhnyh-tjeksta-jakija-vy-magli-prapuscic/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былы палітвязень з Гомеля Алег Барадзін зрабіў ялінку з абломкаў ракет, якія знайшоў ля дому ў Ізраілі (фотафакт)

Алег Барадзін:
- Вось такія суровыя навагоднія ялінкі ў Ізраілі. Збудаваў сабе адну з рэшткаў палесцінскіх і ізраільскіх ракет, што знайшоў каля дома з пачатку вайны. Памер ялінкі невялікі - усяго 70 см, але гэта той момант, калі я шчыра рады, што яна такая маленькая і мне проста не хапіла матэрыялу. З надыходзячым Новым годам!"

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: Алег Барадзін
Тры гады несвабоды Паліны Шарэнды-Панасюк

Роўна тры гады таму брэсцкую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк брутальна затрымаў АМАП. 😢 Цяпер яна знаходзіцца ў гомельскім СІЗА.

📌 “Роўна тры гады таму адбылася падзея, якая перакуліла жыццё Славаміра і Стаха (дзяцей Паліны і Андрэя Шарэнды -- заўв. Штодзень). Іх дзяцінства было растаптана бруднымі амапаўскімі берцамі, і канчаткова знішчана малатком “суддзі”, якія забралі ў іх маці. У дзяцей і Паліны адабралі самае дарагое, што ў іх было – магчымасць быць разам. Гэта боль, гэта шнары на ўсё жыццё”, - напісаў ў Фэйсбуку муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Падрабязней: https://homeldays.org/try-gady-nesvabody-paliny-sharjendy-panasjuk/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/03 13:23:56
Back to Top
HTML Embed Code: