Telegram Web Link
Запас жыццёва важных лекаў на Гомельшчыне – на два месяцы 😱

Улады шукаюць замену заходнім медпрэпаратам у Азіі і РФ.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zapas-zhyccjova-vazhnyh-leka-na-gomelshchyne-na-dva-mesjacy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Чым насалілі ўладам светлагорскія журналісты тэлеканала “Ранак” 🤬

Новыя аспекты справы раскрывае былая жыхарка Светлагорску, праваабаронца Алена Маслюкова 👇🏻

"4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў матэрыялы, якія выдаваліся “Ранкам” экстрэмісцкімі. Гэтыя дзеянні павінны былі адразу насцярожыць усіх, хто працаваў у тым СМІ. Але, на жаль, атрымалася так, што частка людзей пакінула Беларусь, баючыся пераследу, але большасць засталася ў Беларусі. Тое, што адбылося цяпер, – гэта працяг тых сумных падзей..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/chym-nasalili-ladam-svetlagorskija-zhurnalisty-tjelekanala-ranak/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Працоўны кодэкс РБ прадугледжвае для шматдзетнай маці (бацькі ці іншага родзіча) адзін вольны ад працы дзень з захаваннем заробку. 🤔 Што не так з гэтай заканадаўчай нормай — у блогу “Штодня”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shmatdzetnaj-maci-na-prost-admovjac-u-pracy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Багатая калекцыя народнай іконы ад Веткаўскага музея ❤️

У Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава адчыніла свае дзверы “Зала адкрыццяў”, у якой прадстаўленыя іконы з фондаў захавання народнай беларускай іконы. Гэтыя іконы супрацоўнікі ўстановы збіралі на працягу 45 гадоў.

На фондавай экспазіцыі пад назвай “Бог сялянскі, хрысціянскі” прадстаўлены шматлікія народныя іконы ў тым ліку з вёскі Бабічы Чачэрскага раёна. Бабіцкая іканапісная традыцыя – незвычайная, яна пакінула шматлікія творы розных сюжэтаў, памераў, асяроддзя бытавання, нават рознай канфесійнай прыналежнасці.

Экспазіцыя “Бог сялянскі, хрысціянскі” будзе адкрыта для экскурсійнага наведвання ў канцы тыдня. Калі ж вы хочаце наведаць гэтую экспазіцыю раней, то званіце па нумары +375 (2330) 4-27-49.

Тым часам у новай музейнай прасторы рыхтуюцца і новыя выставы.

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: facebook/vetkamuseum
Пра мову, дзяцінства, гомельскіх нефармалаў і “SOŽ”. Вялікая гутарка з Алесем Плоткам 📚🎸

Музыка і літаратар, фронтмэн гурта “SOŽ” Алесь Плотка нарадзіўся ў Гомелі ў першым радзільным доме, у будынку, у якім цяпер месціцца Следчы камітэт. Некалі Алесь нядоўга працаваў на круізных лайнерах, з таго часу мае псеўданім “Байсан”, што з марскога слэнгу азначае “зямляк”, бо ў моры зямляцтва “мае асаблівы смак”.

Наколькі звязаныя дзіцячыя ўспаміны Алеся Плоткі з Гомелем? Ці жывы гурт “SOŽ”? Калі памарыць пра выступ гурта “Сож” у Гомелі, то дзе б ён адбыўся?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pra-movu-dzjacinstva-gomelskih-nefarmala-i-soz-vjalikaja-gutarka-z-alesem-plotkam/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На зямельны ўчастак Леаніда Судаленкі наклалі арышт 🤬

У аграгарадку пад Гомелем арыштавалі зямельны ўчастак, які знаходзіўся ва ўласнасці Леаніда Судаленкі. Падставай для такіх дзеянняў стала адкрыццё 1 лістапада чарговай крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага праваабаронцы (артыкул 361-4 КК “іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”).

“Я не ведаю, якое дачыненне можа мець зямля да таго, у чым мяне спрабуюць абвінаваціць? Складваецца ўражанне, што гэта банальная помста, з’ехаў, не замаўчаў, дык атрымай! А закон у краіне сёння сам па сабе. Зямля ў мяне ў пажыццёвым спадчынным валоданні!” - Пракаментаваў Штодню сітуацыю Леанід Судаленка.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-zjamelny-chastak-leanida-sudalenki-naklali-arysht/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пані беларуску прызналі "экстрэмісцкім матэрыялам" 🙈

Інстаграм-блог пад назвай “Пані Беларуска”, які мае 430 падпісчыкаў, прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Такое рашэнне прыняў так званы суд Чыгуначнага раёна Гомеля 7 снежня. “Я абавязана папярэдзіць падпісчыкаў, што мая старонка адзначаная высокім і ганаровым званнем”, - напісана ад імя аўтараў старонкі.

У блогу “Пані Беларуска” распавядаецца пра рэпрэсіўныя рэаліі ў лукашэнкаўскай Беларусі і пра расейскую агрэсію супраць Украіны.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На Гомельшчыне насаджаецца культ “магільшчыцы” Рэчы Паспалітай 😳

Неўзабаве турыстычную галіну Гомельскай вобласці чакае істотнае перафарматаванне.

Праз фінансаванне некаторых маштабных праектаў на Гомельшчыне насаджаецца культ расейскай царыцы Кацярыны ІІ, якая далучыла да імперыі Беларусь ў 18 ст. Хто прасоўвае каланіяльны праект “Дарогамі Кацярыны” і чаму беларусам трэба да яго ставіцца крытычна, чытайце ў матэрыяле “Штодня”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-gomelshchyne-nasadzhaecca-kult-magilshchycy-rjechy-paspalitaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#блогі
Для гомельскіх студэнтаў арганізуюць сустрэчу з “крымнашысткай” з базы “Міратворца” 🙈

Анансуецца сустрэчу студэнтаў ГДУ імя Францыска Скарыны з намесніцай Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Ірынай Кіркорай. 🤷🏼‍♀️ Тэма сустрэчы гучыць досыць дзіўна: “Непахіснасць канстытуцыйна-прававых асноваў і змяненне асноўнага закону краіны”.

Арганізатары мерапрыемства, прадстаўляючы госцю, сціпла замаўчалі некаторыя факты з яе біяграфіі, праз якія яе персона ўнесена ў катэгорыю асобаў-саўдзельнікаў злачынстваў расейскай улады супраць Украіны і яе грамадзян.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dlja-gomelskih-studjenta-arganizujuc-sustrjechu-z-krymnashystkaj-z-bazy-miratvorca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі на паперы з’явіўся турыстычны інфармацыйны цэнтр. Засталося знайсці турыстаў

Дзень кадравых прызначэнняў у Гомельскім гарвыканкаме прынёс нечаканы вынік. Толькі пасля зацвярджэння на пасаду дырэктара Турыстычнага інфармацыйнага цэнтра А.Ю. Лабовіча жыхары горада даведаліся, што ў Гомелі ёсць такая арганізацыя.🧐 Чым павінен займацца турыстычны інфацэнтр, і ці патрэбны ён Гомелю, даведаўся “Штодзень”

📌 Дзяржаўная ўстанова “Турыстычны інфармацыйны цэнтр г. Гомеля” створана зусім нядаўна – 1 снежня 2023 года. Пакуль яна існуе толькі на паперы – памяшкання, якое мог бы наведаць турыст, яшчэ няма. Гэта пытанне часу, і, спадзяемся, з гэтым праблем не будзе. Але што гэты цэнтр зможа прапанаваць ва ўмовах, калі сфера турызму стала закладніцай дзяржаўнай ідэалогіі?

Падрабязней тут: https://homeldays.org/u-gomeli-na-papery-z-javi-sja-turystychny-infarmacyjny-cjentr/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Вялікі выбар календароў на 2024 год! 💥

З дапамогай календара можна не проста памятаць, які сёння дзень тыдня і якое чысло 😀, але таксама вучыць новыя словы на роднай мове. Каляндар можа быць настольны або насценны, перакідны або аднастаронкавы.

😀 У продажы з’явіліся календары-слоўнічкі на 2024 год “Лёгкая мова”. Каляндар утрымлівае цікавыя і самабытныя беларускія словы, прымаўкі, хуткамоўкі і так далей. Атрымаць каляндарыкі можна ў пункце самавывазу ці па пошце.

🧜‍♀️Незвычайны каляндар “Міфалогія Беларусі 2024” адкрывае чароўны свет беларускіх легенд. Міфалагічныя істоты, якія насяляюць каляндар, створаны штучным інтэлектам і натхнёныя багатым фальклорам Беларусі. Яго можна замовіць з бясплатнай дастаўкай па ўсёй Беларусі.

👉Часопіс ALOVAK сабраў шырокі выбар календароў на наступны год, які, паводле ўсходняга календара, будзе годам Цмока. Можна зазірнуць на старонку часопіса і выбраць каляндар на любы густ для сябе або ў якасці падарунка.


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: ecogift.by, ragna.by
Судовая калегія Гомельскага аблсуда пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Казлова пакінула прысуд для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк без зменаў 🤬

“Гэта значыцца, што прысуд уступае ў дзеянне. Ад сёння для Паліны забаронены пасылкі, перадачы і грашовыя пераводы. Хуткім часам Паліну этапуюць у сумнавядомую калонію для рэцыдывістак ПК-24 «Зарэчча», і для яе пачнецца чарговы «год сурка» праз этапы, штрафныя ізалятары і здзекі”, – паведамляе муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palitznjavolenaj-maci-dvaih-nepa-naletnih-dzjacej-pline-sharjendze-panasjuk-pakinuli-prysud-bez-zmena/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/03 17:24:37
Back to Top
HTML Embed Code: