Telegram Web Link
Нязручны горад: у Гомелі снег з дарогі скідваецца на тратуар

🚶‍♀️🚶Пешаходам, відаць, трэба навучыцца лятаць

Спецтэхніка ў Гомелі не вывозіць снег з праезджай часткі, а скідвае на тратуар. Разам з брудам, якога на дарозе заўсёды хапае. Як праз гэта прайсці, ніхто не думае.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-sneg-z-darogi-skidvaecca-na-tratuar/

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Фонд Салідарнасці BYSOL збірае сродкі на падарункі дзецям палітвязняў. ✌️ Кожнае дзіця атрымае падарунак цаной у 100 еўра

Дабрачынны Фонд абвясціў збор на падарункі для дзяцей, бацькі якіх рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі. Усяго арганізатары акцыі плануюць сабраць 20 тысяч еўра.

❗️Людзям унутры Беларусі пры пераводзе грошай варта клапаціцца пра бяспеку (не пераводзіць сродкі з картак беларускіх і расейскіх банкаў).

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/trjeba-cudy-zrobim-cudy-kaljadnaja-akcyja-bysol-2024/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Дыскрымінацыя беларускай мовы 🤬

Аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная прадставіла вынікі даследавання “Даступнасць і дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі”.

👇🏻Прыводзім некаторыя лічбы і факты:

📌 Калі казаць пра дашкольныя дзіцячыя ўстановы, то калі ў 1987-1988 навучальным годзе па-беларуску ў садках выхоўваліся 19,3% дзетак, то па дадзеных на 2020-2021 ужо толькі 9%.

📌 Калі глянуць на школьнае навучанне, то ў сярэднім кожны год колькасць вучняў, якія навучаюцца па-беларуску, скарачаецца на 1%. Пры гэтым пікавым быў 1998-1999 навучальны год, калі па-беларуску ў школах навучаліся 30,5 працэнтаў дзяцей. Па стане на 2020-2021 год ужо толькі 10,2 працэнта.

📌 У вышэйшай адукацыі зусім усё кепска:
2005-2006 – 1,9% студэнтаў навучаліся па-беларуску;
2020-2021 – 0,08%.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dyskryminacyja-belaruskaj-movy-vyniki-dasledavannja-chatyroh-mo-nyh-versijah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомелец, які жыве ў Нідэрландах распавёў, як ён хадзіў у дэкрэт 👶🏻🍼

Былы жыхар Гомеля Зміцер Жалезнічэнка, які некалькі год ужо жыве ў Нідэрландах, падзяліўся сваім досведам дэкрэтнага адпачынку. ❤️ Як сцвярджае сам Зміцер, яму пашанцавала і ён змог пайсці ў дэкрэт на 4,5 месяцы.

“Цяпер такі час, што змяняюцца гендарныя ролі”, - гаворыць герой матэрыяла.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelec-jaki-zhyve-nidjerlandah-raspavjo-jak-jon-hadzi-u-djekrjet/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Мазырскія памежнікі шукаюць замежных “дыверсантаў” і беспілотнікі 🤷🏼‍♀️

Выглядае на тое, што ў Мазырскім памежным атрадзе вельмі занепакоеныя імавернасцю пранікнення на тэрыторыю Беларусі невядомых асобаў з іншых дзяржаваў, а таксама падазроных людзей з беспілотнікамі. 🦉

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mazyrskija-pamezhniki-shukajuc-zamezhnyh-dyversanta-i-bespilotniki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праз рамонт моста частка жыхароў Мазыра пазбаўленая магчымасці даехаць ранішнім цягніком да Мінска 🚂

❗️Мазырчане нават стварылі ў сацыяльных сетках адпаведнае апытанне, каб потым перадаць яго ў Міністэрства транспарту і камунікацый.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/praz-ramont-mosta-chastka-zhyharo-mazyra-pazba-lenaja-magchymasci-daehac-ranishnim-cjagnikom-da-minska/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Што не так з прывалаўскай акцыяй “чысты чацвер”

Чысты чацвер ва ўсім свеце бывае раз на год – напярэдадні Вялікадня, а ў Гомелі – штотыдзень. 🤷🏼‍♀️ І спрыяе таму не рэлігійная, а савецкая традыцыя.

Чаму супрацоўнікі розных арганізацый, замест сваіх прафесійных прылад, раз на тыдзень бяруць у рукі мётлы ці пэндзлі, разбіраўся “Штодзень”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-ne-tak-z-pryvala-skaj-akcyjaj-chysty-chacver/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Рагачове не хапае кіроўцаў прыгарадных аўтобусаў 🚌

Дзеці вымушаныя на прыпынках чакаць па 40 хвілін у мароз, каб дабрацца ў школы і садкі.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-ragachove-ne-hapae-kiro-ca-prygaradnyh-a-tobusa/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: ілюстрацыйнае
Маркі з совамі і народнымі рамёствамі – навінкі беларускай філатэліі

👉 Выйшлі ў абарачэнне дзве паштовыя маркі на тэму “Народныя рамёствы” з серыі “Сумесны выпуск Беларусі і Азербайджана”. На марках – саломапляценне Беларусі (знакаміты беларускі саламяны павук) і меднае мастацтва горнага паселішча Лагіч у Азербайджане.

🦉Таксама з’явілася адразу восем паштовых марак з совамі з серыі “Птушкі Беларусі”. Героямі серыі сталі восем відаў соваў. На малым лісце яны размешчаны адпаведна розным сезонам. Пералётныя на левым баку на вясновым фоне, аселыя – на летнім і восеньскім, зімнія госці – зімой.

Падрабязней: https://homeldays.org/marki-z-sovami-i-narodnymi-ramjostvami-navinki-belaruskaj-filatjelii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларусы пасварыліся праз снег ❄️⛄️

Праўладныя чаты выдаляюць крытычныя каментары пра непачышчаны снег 🤡

Камунальнікі на Гомельшчыне не спраўляюцца з прыборкай снега. Маршруты некаторых прыгарадных аўтобусаў аказаліся скасаваныя праз непачышчаныя дарогі. Чыноўнікі спрабуюць мабілізаваць бюджэтнікаў і дзяцей на прыборку снега. А ў тэматычных чатах самых розных гарадоў не суціхаюць спрэчкі, хто мусіць прыбіраць вуліцы ад снегу: самі жыхары ці камунальнікі. “Штодзень” вывучыў аргументы абодвух бакоў.

🤦 “Вуліца Леніна. Вы лічыце гэта нармальна? Не праехаць не прайсці! Трактар забыўся, відаць, даехаць!!!” — Піша маці з калыскай. Ёй адказвае нейкі мужчына з нікам Косця: “На санках трэба ездзіць, а не на калысцы. Вы б яшчэ веласіпед узялі і паехалі”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belarusy-pasvarylisja-praz-sneg/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара? 😢

У сацсетках Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава напісалі, што Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі.

"Менавіта ў Гомельскім філіяле Веткаўскага музея, калі яго загадчыкам быў Пётр Цалка, з’явілася “Школка бытавога танца”. Усе выдатна памятаюць “Гуканне вясны”, “Ноч музеяў” “Летнікі па ткацтве” і велізарную колькасць вечарын, якія праходзяць у музеі", - пішуць у знак падтрымкі дырэктара музея ў сацсетках.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vetka-ski-muzej-zastanecca-bez-svajgo-znakamitaga-dyrjektara/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскі парк пад снежным покрывам (фотафакт) ❄️

Снежаньскія снегапады стварылі мноства нязручнасцей камунальнікам і жыхарам Гомельшчыны. Але разгул прыроднай стыхіі, акрамя праблем з транспартам і прыборкай снегу, – гэта таксама падставы для радасці. Паглядзіце, якім прыгожым стаў наш Гомель пад снежным покрывам! ❤️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelski-park-pad-snezhnym-pokryvam-fotafakt/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Я – не маўклівае быдла”. Ілля Міронаў абскарджвае “экстрэмісцкі статус” сваёй старонкі 💪🏻

Ілля Міронаў накіраваў апеляцыйную скаргу, у якой выказвае сваю нязгоду, у Віцебскі абласны суд. Ён перакананы, што прызнанне ягонага акаўнта “экстрэмісцкім” адбывалася з парушэннем норм працэсуальнага права. “Грамадзянская справа была разгледжаная без маёй прысутнасці і без належнага інфармавання. Праз тое, што ў мяне не было магчымасці абараніць свае інтарэсы і прадставіць суду доказы, то бок рэалізаваць сваё права на абарону, гэта з’яўляецца падставай для скасавання рашэння суда першай інстанцыі”, – адзначае Ілля.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ja-ne-ma-klivae-bydla-illja-mirona-abskardzhvae-jekstrjemiscki-status-svajoj-staronki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія валанцёры збіраюць сродкі на салодкія падарункі ў дамы састарэлых

Валанцёры гомельскага руху “Падаруй ім шанец” займаюцца не толькі выратаваннем бадзяжных жывёл. Падчас Каляд яны разам са сваімі гадаванцамі наведваюць дамы састарэлых. Сёлета яны плануюць наведаць дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў у вёсцы Дуянаўка і ў вёсцы Васільеўка, а таксама “Сямейны дом 2000” у вёсцы Клімаўка.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskija-valancjory-zbirajuc-srodki-na-salodkija-padarunki-damy-sastarjelyh/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Андрэй здзейсніў свой учынак ад сэрца”

Былы палітзняволены і гамяльчук Алег Барадзін згадвае пра айцішніка Андрэя Уткіна, які асуджаны за фота расейскай вайсковай тэхнікі. Гомельскі IT-спецыяліст ужо другі раз свой дзень народзінаў адзначыць за кратамі.

📌 “12 снежня дзень нараджэння ў палітвязня Андрэя Уткіна. З Андрэем я пазнаёміўся на чацвёрты дзень сваіх сутак у Гомельскім ІЧУ. У мяне да гэтага часу перад вачыма стаіць эпізод, як гэты малады высокі хлопец у сіняй кофце рабіў прысяданні, каб сагрэцца ў халоднай прамерзлай камеры.”

Падрабязней: https://homeldays.org/andrjej-zdzejsni-svoj-uchynak-ad-sjerca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Кадравыя змяненні на фоне скандала з забітай украінскай дзяўчынкай 😱

Галоўны патолагаанатам Гомельшчыны, які кіраваў моргамі рэгіёна ў перыяд пошукаў забітай пад Кіевам Арыны Яцюк, змяніў працу.

Цела забітай расейскімі вайскоўцамі 15-гадовай кіяўлянкі Арыны Яцюк амаль год знаходзілася ў Беларусі. 💔 У гэты час начальнікам Гомельскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро быў Аляксей Лагвінцоў. Менавіта ён з’яўляецца ў сюжэце прапагандысткі Анастасіі Бенедзісюк, якая 12 сакавіка 2022 года абвяргала інфармацыю, што ў Гомельскую вобласць звозяць трупы забітых людзей падчас нападу Расеі на Украіну. І ў гэты самы час блізкія Арыны Яцюк шукалі дзяўчынку на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

“Штодзень” прасачыў кар’ерныя зігзагі чалавека, які можа валодаць інфармацыяй пра лёс забітай Арыны Яцюк.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kadravyja-zmjanenni-na-fone-skandala-z-zabitaj-ukrainskaj-dzja-chynkaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Цуд беларускай салідарнасці ✌️

❗️За некалькі месяцаў Паліне прыйшло больш за сотню паштовых пераводаў і каля пяцідзесяці пасылак і бандэроляў.

"За час знаходжання ў Гомельскім СІЗА-3 Паліна адчула, што такое Салідарнасць. Усяго за некалькі месяцаў Паліне прыйшло больш за сотню паштовых пераводаў і каля пяцідзесяці пасылак і бандэроляў. На жаль, адміністрацыя СІЗА не перадала Паліне за гэты час ніводнага ліста ці паштоўкі. Але Паліна ведае, што іх лік вызначаецца многімі сотнямі, і спадзяецца прачытаць іх, калі мы ўсе разам здабудзем Свабоду, і адкрыюцца архівы. Паліна вельмі ўдзячная за ўсё, просіць не спыняцца і дапамагаць такім жа чынам іншым палітзняволеным..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/cud-belaruskaj-salidarnasci-z-palinaj-sharjenda-panasjuk/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/03 19:26:06
Back to Top
HTML Embed Code: