Telegram Web Link
Добрушскія прапагандысты распавядаюць пра тое, як кепска жыць у Польшчы 🤦

Мова нянавісці ад добрушскай раёнкі

😱 На старонках афіцыйнага дзяржаўнага выдання выкарыстоўваецца слова “пшэкі”, выраз “хадзіць па свеце з выцягнутай рукой”. Згадваюцца і словы Брэжнева, што “палякі грызліся з намі за кожную капейчыну”

Падрабязнасці: https://homeldays.org/dobrushskija-prapagandysty/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомельскім KFС на рэкламнай прадукцыі прасоўваюць Маскву 🤦

KFС не лічыць патрэбным друкаваць для Беларусі прадукцыю для мясцовых спажыўцоў 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomelskim-kfs-na-rjeklamnaj-pradukcyi-praso-vajuc-maskvu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
10 гадоў з моманту пачатку Еўрамайдану ў Кіеве 🇺🇦

21 лістапада Украіна адзначае Дзень Годнасці і Волі — свята, якое штогод адзначаецца ў гонар пачатку дзвюх рэвалюцый: Памаранчавай (пачатак 22 лістапада 2004 года) і рэвалюцыі Годнасці (21 лістапада 2013 года). Сёлета адзначаецца 10-я гадавіна з моманту пачатку Еўрамайдану.

Адной з першых ахвяр вулічнага супрацьстаяння стаў гомелец Міхась Жызнеўскі 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/10-gado-z-momantu-pachatku-e-ramajdanu-kieve/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Лёс тыповых праектаў кінатэатраў Зоі Брод на постсавецкай прасторы 🏛

З усіх кінатэатраў, пабудаваных па праекце Зоі Брод (пра ўзведзеныя па ім гомельскія будынкі “Штодзень” пісаў раней), хацелася б распавесці пра некалькі. Іх лёсы сапраўды вартыя асобнага артыкула.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ljos-typovyh-praekta-kinatjeatra-zoi-brod-na-postsaveckaj-prastory/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Расліна года 2024 – сон-трава. Птушка года 2024 – шэрая варона ❤️

У “птушыным” конкурсе сярод пераможцаў аказалася шэрая варона. “Мы лічым вельмі шкодным стэрэатып, што гэтая птушка з надзвычай высокім інтэлектам — няважны ў прыродзе від. Такое стаўленне вядзе да разбурэння гнёздаў, калечання і забойства птушак”, — лічаць прыхільнікі вароны.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/raslina-goda-2024-son-trava-ptushka-goda-2024-shjeraja-varona/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гамяльчанка ў Ізраілі: “Тут ніхто не палюе на нармальных людзей. Паліцыя выконвае зусім іншыя функцыі, чым у Беларусі…”

За апошнія гады беларусаў раскідала па свеце. “Штодзень” распачынае цыкл артыкулаў пра адметнасці краін, дзе суайчыннікі знайшлі сабе новае прыстанішча. Сярод іх — гамяльчанка Вольга (імя гераіня папрасіла змяніць), якая ўжо год жыве ў Ізраілі.

📌 "Рэальна ў Ізраілі адчуваю сябе лепей і бяспечней нават пры вайне..."

📌 "Паколькі Ізраіль — гэта поўдзень, то тут зусім іншы менталітэт, іншыя характары, іншы светапогляд. Тут людзі больш адкрытыя, больш прыязныя вельмі любяць пагаварыць..."

📌 "Не сакрэт, што Ізраіль — краіна, дзе вельмі высокія цэны, гэта адна з самых дарагіх краін свету..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gamjalchanka-izraili-tut-nihto-ne-paljue-na-narmalnyh-ljudzej-palicyja-vykonvae-zusim-inshyja-funkcyi-chym-u-belarusi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Новая крымінальная справа ў дачыненні да Іллі Міронава 😱

У дачыненні да былога палітвязня Іллі Міронава адкрылі новую крымінальную справу. Гэтую навіну пацвердзіў сам Ілля ў сваіх сацыяльных сетках. Раней ягоная маці, Валянціна, паведаміла ў адным з допісаў на сваім акаўнце ў Фэйсбуку, што яе выклікаюць у Следчы камітэт у якасці сведкі якраз па справе сына. Ніякіх падрабязнасцей адносна выстаўленага абвінавачання на гэты момант няма.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Не пакідайце крыніц сваіх, каб не ўмёрлі” 💦

Крыніца як крыштальна чыстае “вока зямлі”, якое заўсёды асацыіравалася з чысцінёй і здароўем. Аднак не кожная крыніца – святая, і не кожны хто просіць – атрымае, бо і крыніца “патрабуе” ахвяры. ❤️

❗️ Пра тайны святых крыніц Беларусі Мова Гомель пагутарыла з этнолагам, доктарам гістарычных навук, Уладзімірам Лобачам.

У 1992 годзе Уладзімір Лобач выправіўся ў першую экспедыцыю ў пошуках святых крыніц. Вынікам карпатлівай працы 30 гадоў стала кніга “Святыя крыніцы Беларусі”, напісаная ў суаўтарстве з Таццянай Валодзінай, у якую ўвайшлі матэрыялы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Дзе шукаць святыя крыніцы, і колькі іх у Беларусі? Чытайце падрабязнасці па спасылцы: https://homeldays.org/ne-pakidajce-krynic-svaih-kab-ne-mjorli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Хто такі Павал Латковіч, які заявіў, што “мужыкі абабяцца” ў дэкрэтным адпачынку 🤦

Падчас прапагандысцкага шоу на дзяржаўным тэлеканале СТВ «Да!Но..» член Моладзевага парламента Павал Латковіч заявіў, што калі мужчына ідзе ў адпачынак па доглядзе за дзіцём, то ён можа “абабіцца” і праз 20-30 гадоў надзець спадніцу. 🤮 “Штодзень” сабраў некалькі фактаў пра гэтага чалавека.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/hto-taki-paval-latkovich-jaki-zajavi-shto-muzhyki-ababjacca-u-djekrjetnym-adpachynku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
ЗЛіН частуе гомельцаў салдацкай кашай на пляцоўцы, дзе раней мітынгавалі дэмакраты 🙈

З нагоды 80-годдзя вызвалення Гомеля ў абласным цэнтры праходзяць розныя ідэалагічныя мерапрыемствы. Сярод іх – традыцыйнае для такіх дзён частаванне салдацкай кашай. Улічваючы непагадзь (у абласным цэнтры 24 лістапада – дождж, мокры снег і +2С), такая акцыя яўна пойдзе не на карысць здароўю работнікаў ЗЛіН-у.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zlin-chastue-gomelca-saldackaj-kashaj-na-pljaco-cy-dze-ranej-mityngavali-djemakraty/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскі аэрапорт усё больш прывязваюць да патрэб РФ 🛬

📌 На дадзены момант авіярэйсы ў Маскву -- гэта адзіны грамадзянскі маршрут, які забяспечваецца персаналам аэрапорту “Гомель”. Беларускія пасажыры пазбаўленыя магчымасці лятаць з мясцовага лётнішча ў іншыя гарады краіны, не кажучы пра папулярныя да 2020 года напрамкі.

📌 Запуск новых авіярэйсаў адбываецца ва ўмовах вядзення Расеяй вайны, якая ахапіла прыпамежныя з Гомельшчынай рэгіёны Браншчыны і Чарнігаўшчыны. Адпаведна, бяспека пасажыраў, якія наважацца карыстацца паслугамі авіякампаніі “Белавія”, застаецца пад вялікім пытаннем.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelski-ajeraport-usjo-bolsh-pryvjazvajuc-da-patrjeb-rf/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Больш за 5,5 тысяч долараў выдаткоўвае Брагінскі выканкам на падпіску на дзяржаўныя СМІ 🤦

Сярод падпісных выданняў – толькі дзяржаўныя: “Гомельская праўда”, “Маяк Палесся”, “Беларусь Сегодня”, “Настаўніцкая газета”, “Культура”. 💰На падпіску плануецца выдаткаваць 17 907 рублёў (прыкладна 5647 долараў). І гэта не на ўвесь год, а на першы квартал, то бок на тры месяцы.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/bolsh-za-5-5-tysjach-dolara-vydatko-vae-braginski-vykankam-na-padpisku-na-dzjarzha-nyja-smi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Старонка былога палітвязня Іллі Міронава ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук прызнаная “экстрэмісцкай” 🤷🏼‍♀️

❗️Цяпер за любое ўзаемадзеянне з допісамі на старонцы Іллі (лайкі, каментары, рэпосты і г.д.) беларусаў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці і канфіскаваць у іх тэхніку.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/staronka-illi-mironava-sacyjalnaj-setcy-fjejsbuk-pryznanaja-jekstrjemisckaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На праектныя працы ў Юравіцкім манастыры выдзяляецца з абласнога бюджэта 370 тысяч долараў 💵

🤔 Штодзень пацікавіўся ў спецыяліста наконт таго, куды могуць пайсці гэтыя грошы. Таксама мы спыталі пра ранейшыя хібы падчас рэстаўрацыі былога калегіума езуітаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-praektnyja-pracy-juravickim-manastyry-vydzjaljajuc-370-tysjach-dolara/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомельскім раёне камунальнікі не спраўляюцца з прыборкай снегу. Да іх падключылася сельскагаспадарчая тэхніка

❄️ 🚜 Мясцовыя жыхары населеных пунктаў Гомельскага раёну скардзяцца, што снег на вуліцах не пачышчаны і немагчыма хадзіць. “Скажыце, калі пачысцяць дарогі? Сёння аўтобус з дзецьмі захрас, 5 хвілін буксаваў”, -- пішуць у адным з чатаў Гомельскага раёна. Карыстальнікі ў жарт адказваюць: “Чакайце вясны”.

Падпрабязней: https://homeldays.org/snieh/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Адкуль эфект Мандэлы ў гомельцаў? Чаму мясцовыя забыліся на назву рэгіёна Падняпроўе 🤔

“Эфектам Мандэлы” называюць выпадкі калектыўнай памылковай памяці, калі шмат асоб адначасова ўпэўнены ў чымсьці, што не адпавядае рэчаіснасці. Якая памылка яднае гомельцаў з паўднёваафрыканскім палітыкам, разбіраўся "Штодзень". 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/adkul-jefekt-mandjely-gomelca-chamu-mjascovyja-zabylisja-na-nazvu-rjegijona-padnjapro-e/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Збор сродкаў на пераклад культавай кнігі пра графа Дракулу атрымаўся паспяховым ❤️ 📚

Беларусы перавысілі неабходную суму для друку кнігі. Такім чынам, перакладу на беларускую мову вядомага рамана Брэма Стокера быць! 💪🏻

“Мы паспяхова скончылі збор на кнігу “Дракула” Брэма Стокера. Па ўражаннях, гэта было падобна на такое падарожжа, у якое збіраешся і не ведаеш, дзе, калі і чым яно скончыцца. Але дзякуючы ўсім тым, хто адгукнуўся і падтрымаў праект, кніга будзе надрукавана. Яшчэ раз усім дзякуй, хто дапамагаў нам стварыць гэтую кнігу. Без вас яе б не было!” – Падзяліўся радаснай навінай са “Штоднём” перакладчык і выдавец кнігі Сяргей Козыраў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zbor-srodka-na-peraklad-kultavaj-knigi-pra-grafa-drakulu-atryma-sja-paspjahovym/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/03 21:26:51
Back to Top
HTML Embed Code: