Telegram Web Link
“Пітэр Пэн” на “Кніжным возе”! 💕

🎧Сусветна вядомы твор шатландскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары “Пітэр Пэн” ужо даступны на платформе ў аўдыёверсіі. Першы беларускі пераклад кнігі зрабіў Уладзь Лянкевіч.

📖Пітэр Пэн – адзін з самых папулярных персанажаў дзіцячай літаратуры ХХ стагоддзя. Гэта хлопчык, які ніяк не хацеў станавіцца дарослым. Ён збег з дома насустрач прыгодам, па дарозе пазнаёміўся з феямі, у яго нават была свая ўласная фея Дзінь-Дзінь. Пазней Пітэр Пэн жыў у краіне Неверляндыі, з якой вельмі складана вярнуцца, а яго самы страшны вораг – гэта Капітан Крук.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pitjer-pjen-na-knizhnym-voze/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як выглядае беларуская адукацыя пасля 2020 года. Найбольш цікавыя факты

Самаізаляцыі адукацыі, нізкая сфарміраванасць крытычнага мыслення, недастатковая ўвага да адукацыі дарослых — гэта няпоўны спіс праблемаў, якія назапасіліся ў беларускай сістэме адукацыі за апошнія тры гады. Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прадставіў базавае даследаванне стану беларускай адукацыі пасля 2020 года.

📌 Ахоп дашкольнай адукацыяй у Беларусі – адзін з найвышэйшых у рэгіёне, ахоп адукацыяй для дарослых – адзін з ніжэйшых у свеце

📌 Якасць беларускай школьнай адукацыі – сярэдняя

📌 Курс на самаізаляцыю адукацыі, што выгадна Расеі

📌 Мілітарызацыя і ідэалагізацыя адукацыі

Падрабязней тут: https://homeldays.org/jak-vygljadae-belaruskaja-adukacyja-paslja-2020-goda-najbolsh-cikavyja-fakty/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
500-годдзе “Песні пра зубра”. Мікола Гусоўскі 🎉

Паэт, гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Ён распавёў Еўропе пра гісторыю і славу сваёй Радзімы, спеў велічны гімн роднаму краю, яго прыродзе і мужнаму народу. ❤️ Некалькі фактаў з жыцця і творчасці Міколы Гусоўскага, які, паводле адной з версій, паходзіў з Гомельшчыны.

Нарадзіўся Мікола Гусоўскі недзе каля 1470 года ў сям’і вялікакняжацкага лоўчага, то бок паляўнічага. Але дзе жыла тая сям’я? Ёсць некалькі версій. Гэта могуць быць і ваколіцы ракі Нёман, і Белавежская пушча. 🌲Але паводле адной  з версій, якой прытрымліваецца даследчыца Жана Некрашэвіч-Кароткая, гаворка можа ісці пра мясцовасць на рацэ Уза або мясцовасці Уза ці Гусявіца ў межах сучасных Гомельскага ці Буда-Кашалёўскага раёнаў.

☝🏻 Дарэчы, у сваёй “Песні пра зубра” Гусоўскі згадвае раку Барысфен, а менавіта так Днепр называлі старажытныя грэкі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/500-goddze-pesni-pra-zubra-mikola-guso-ski/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як стала вядома “Штодню”, гомельская чыгунка атрымала загад дэмантаваць паўсюль надпісы на зразумелай усяму свету англійскай мове ці беларускай лацінцы і замяніць на надпісы па-руску і па-беларуску. 🤬

Падобна, што асобныя ведамствы РФ ужо лічаць Беларусь часткай уласнай краіны – паездкі з Расеі ў Беларусь Міністэрства эканамічнага развіцця прапануе лічыць унутраным турызмам. 😱

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaj-chyguncy-zagadali-djemantavac-nadpisy-na-lacincy-i-pa-angelsku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Штучны інтэлект прайшоў тэставанне па гісторыі Беларусі

“Штодзень” вырашыў праверыць глыбіню ведаў ChatGPT і прапанаваў яму адказаць на пытанні Цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі. Ці здолеў бы штучны інтэлект вытрымаць экзамен і паступаць у беларускі ВНУ?

Даведаецеся ў артыкуле: https://homeldays.org/shtuchny-intjelekt-prajsho-tjestavanne-pa-gistoryi-belarusi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Палітвязень Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак 💔

З’явіліся навіны пра журналіста з Гомеля Яўгена Меркіса: ён шые ў шклоўскай калоніі абутак і не скардзіцца на здароўе.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palitvjazen-ja-gen-merkis-shye-kalonii-abutak/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: Фэйсбук Леаніда Судаленкі
Гомелец Валера Сляпухін дапамагае пераганяць рэанімабілі для Украіны

Валеры Сляпухін, які вымушаны быў з’ехаць з Гомеля з палітычных прычын, цяпер дапамагае беларуска-ўкраінскаму валанцёрскаму хабу, які адкрыўся сёлета ў Кіеве. За восень Валеры Сляпухін перагнаў пяць аўтамабіляў. На гэтым тыдні гомелец дапамог адправіць рэанімабіль з Уроцлава ў Кіеў.

“Мая задача -- сустрэць аўтамабіль, перагнаць яго. Я пераводжу аўтамабілі і ў Кіеў, і ў Львоў, і да мяжы. Быў аўтобус з гуманітаркай, дзе былі медпрэпараты. Выдаткоўваю свой час на валанцёрства і дапамогу Украіне, паколькі цяпер многае залежыць ад таго, як далей будзе развівацца супрацьстаянне Украіны з Расеяй”.
-- Адзначыў Валеры Сляпухін.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelec-valera-sljapuhin-dapamagae-peraganjac-rjeanimabili-dlja-ukrainy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Суд Жыткавіцкага раёну 8 лістапада прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі зборнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паведамляе ПЦ "Вясна" 🤦

• Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесцi i апавяданнi / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. I камент. Я.Янушкевiча. – Мiнск: Маст. лiт., 2007. – 494 с.: [16] л. iл.;

• Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты i пасланнi, пераклады, Dubia / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., пер/ Я.Янушкевiча. – Мiнск: Маст. лiт., 2008. – 598 с.: [16] л. iл.

У жніўні «экстрэмісцкімі» прызналі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання творчаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і вершы Дуніна-Марцінкевіча «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда» ад 1861 года.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, лічыцца першым класікам новай беларускай літаратуры.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Плюсы і мінусы ад казіно ў гістарычным будынку 🎰

Навіна пра адкрыццё казіно ў будынку кінатэатра выклікала ў гомельцаў супярэчлівыя эмоцыі. “Штодзень” прааналізаваў, якія плюсы і мінусы прынясе гораду з’яўленне ўстановы з азартнымі гульнямі ў гістарычным будынку. 🤔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pljusy-i-minusy-ad-kazino-gistarychnym-budynku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Унікальныя фатаграфіі з экспедыцыі Вацлава Ластоўскага, у тым ліку па Гомельшчыне, трапяць у новы альбом 📸

Да 140-годдзя Вацлава Ластоўскага Скарынаўская бібліятэка публікуе матэрыялы фотаальбома этнаграфічнай экспедыцыі 1928 года на Случчыну і Мазыршчыну.🔥 Кіраўніком экспедыцыі быў Ластоўскі, які ў той час кіраваў кафедрай этнаграфіі Інбелкульта і быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музею.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/unikalnyja-fatagrafii-z-jekspedycyi-vaclava-lasto-skaga-u-tym-liku-pa-gomelshchyne-trapjac-u-novy-albom/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былы палітвязень з Гомеля Ілля Міронаў стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру 👍

Пра гісторыю напісання верша "Думаеце, так не бывае?", яго першую прэзентацыю чытайце падрабязнасці тут:
https://homeldays.org/illja-mirona-sta-la-rjeatam-prjemii-aljahnovicha-za-versh-napisany-turme/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскі абласны суд узначаліў суддзя, які вёў працэс Сяргея Ціханоўскага 😱

Калектыву Гомельскага абласнога суда прадставілі новага старшыню. На гэтае месца прызначаны былы кіраўнік суда Чыгуначнага раёна Мікалай Бакуноў, які замяніў Сяргея Шаўцова. Апошняга панізілі да пасады першага намесніка старшыні.

Хто такі суддзя Бакуноў? І якія палітычныя працэсы ён вёў? 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelski-ablasny-sud-uznachali-suddzja-jaki-vjo-pracjes-sjargeja-cihano-skaga/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту 🤬

Акалічнасці паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка:
“Васіль Палякоў быў затрыманы 1 лістапада, далі 15 экстрэмісцкіх сутак. Сёння павінен быў выйсці, але не адпусцілі. Дзе ён і што з ім, невядома. Міліцыя кажа, што зноў у ІЧУ…”

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомелец Андрэй Толчын рашэннем праваабарончых арганізацый прызнаны палітвязнем 😢

Згодна адпаведнай заяве шэрагу беларускіх праваабарончых арганізацый, “дзеянні ў дачыненні да Андрэя Толчына з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні...

 Хто такі Андрэй Толчын? Чытайце архіўны артыкул “Штодня” па спасылцы 👇🏻

https://homeldays.org/stvaralnik-gomelskih-vedamascej-djemakratychny-djeputat-zhurnalist-frylanser-fakty-pra-andrjeja-tolchyna/ 

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Васіль Палякоў абвясціў галадоўку 🤬

Гомельскі палітык Васіль Палякоў, якога раней асудзілі на 15 сутак арышту за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, адпраўлены зноў на “суткі”. Паводле “Гомельскай вясны”, гомельца паўторна асудзілі на 15 сутак. У знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу Васіль Палякоў абвясціў галадоўку. Ён знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ на вуліцы Міжгародняй.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Святочная “Бела-Кола” з беларускай мовай ❤️

Больш за тое, уся рэкламная кампанія навагодняй серыі "Бела-Кола" будзе весціся па-беларуску❗️

“Мінскі завод безалкагольных напояў не схлусіў у сваім абяцанні дадаць беларускую мову на этыкетку Бела-Колы. 🥤А вось Кока-Кола сваё абяцанне 2021 года ўсё яшчэ не выканала – беларускай мовы на іх этыкетцы ўсё яшчэ няма. А таму калі смак у гэтых двух колаў амаль аднолькавы, то купляйце беларускае. Тым больш, што рэкламная кампанія Бела-колы таксама беларускамоўная”, – распавядае Ігар Случак.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/svjatochnaja-bela-kola-z-belaruskaj-movaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Помнікі "эры бетону" ў Гомелі 🏬

📌 Мінулае стагоддзе пакінула большасці гарадоў, у тым ліку і беларускім, спадчыну ў выглядзе грувасткіх брутальных бетонных будынкаў. Мо на момант пабудовы частка з іх і выглядала трэндава, але з цягам часу такая архітэктура перастала быць візуальна камфортнай.

📌 Што рабіць з шэрай забудовай – цяжкае пытанне. Прасцей за ўсё было б знесці састарэлыя будынкі і ўзвесці новыя. Але такі падыход нельга назваць ні экалагічным, ні эканамічным. Рэнавацыя і актуалізацыя знешняга выгляду “помнікаў эры бетону” – выклік для архітэктараў.

📌 Ці ёсць “складаныя будынкі” ў Гомелі, і што робяць у такіх выпадках гомельскія дойліды, разбіраўся “Штодзень”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pomniki-jery-betonu-gomeli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Больш за 14 тысяч еўра сабралі беларусы на дапамогу TOR BAND ✌️

Як ацэньваюць вынікі збору сродкаў на TOR BAND арганізатары дабрачыннай акцыі? І на якія мэты пойдуць сабраныя грошы?

Штодзень звярнуўся па каментар да кіраўніка дабрачыннага фонду BySOL Андрэя Стрыжака 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/bolsh-za-14-tysjach-e-ra-sabrali-belarusy-na-dapamogu-tor-band/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/03 23:18:13
Back to Top
HTML Embed Code: