Telegram Web Link
Гомельская “машына часу” існуе (шмат фотаздымкаў) 🏡 🚶🏼

Падарожжа па атмасферным гомельскім раёне з атмасферай 1960-х.

Як будзеце на Прудкоўскім рынку, не палянуйцеся абысці яго і завярніце на вул. Праезджую. ❤️ Уся вулачка складаецца з некалькіх двухпавярховых шматкватэрных дамоў (колісь іх было 13, але некаторыя будынкі, напэўна, не захаваліся да нашых дзён). Вандроўка паміж імі прымушае задумаецца, мо машына часу ўсё ж існуе?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaja-mashyna-chasu-isnue-shmat-fotazdymka/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Палітвязень Аляксандр Лучыновіч юбілей сустрэў за кратамі

Былы палітвязень Алег Барадзін згадвае пра чыгуначніка Аляксандра Лучыновіча, асуджанага за відэа расейскай вайсковай тэхнікі:

📌 “Пра Лучыновіча я ўжо чуў ад Андрэя Уткіна, які з ім сядзеў у свой час у іншай камеры пару дзён таму. Саша здзівіўся, калі ў ягоную хату-двушку прывялі мяне з Сяргеем. Першая яго фраза: "А як мы ўсё спаць тут будзем?"

Прыселі. Пазнаёміліся. Кожны коратка распавёў сваю гісторыю, хто і за што сюды трапіў. Саша, нягледзячы на кароткае знаёмства, запомніўся мне сваім унутраным спакоем і ўпэўненасцю ў сабе. Так, яго затрыманне, па факце як і ва ўсіх, было выпадковым, але ўнутраная пазіцыя, цвёрдасць перакананняў падчас гутаркі і ўпэўненасць у сваёй рацыі, чыталіся ў яго вачах вельмі моцна. Валявы хлопец.”

Падрабязней: https://homeldays.org/pra-chygunachnika-aljaksandra-luchynovicha-asudzhanaga-za-vidjea-rasejskaj-vajskovaj-tjehniki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомель -- зноў у лідарах па “экстрэмістах“
😢 Сумная статыстыка

Навуковец Сяргей Бесараб прааналізаваў, як змяніўся партрэт беларускага экстрэміста за год. Сёлета экстрэмістаў паболела ўдвая. Сярод асноўных высноў навукоўца: назіраецца павелічэнне колькасці жанчын, а пальму пяршынства па колькасці прысудаў з Мінскам падзялілі рэгіянальны суды, сярод якіх Гомель і Жлобін.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomel-zno-u-lidjerah-pa-jekstrjemistah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сям’я абаронцаў беларускай мовы ў бяспецы 💔

Ігар Случак і Аліна Нагорная разам з дзецьмі пасля шэрагу драматычных здарэнняў апынуліся за мяжой Беларусі.

Чытайце падрабязней, як падтрымаць беларусаў на чужыне 👇🏻
https://homeldays.org/sjam-ja-abaronca-belaruskaj-movy-bjaspecy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Нямецкія дваране з-пад Добрушу. Гісторыя роду Герардаў і іх палаца ў Дзям'янках ( унікальныя фотаздымкі) 🏰

Палац Герардаў у Дзям’янках перажыў цяжкія часы, у ім мясціўся і дом-інтэрнат, і піянерскі лагер. Ён надалей хавае шмат таямніц. Адна з іх звязаная з нібыта схаванымі ў тых мясцінах скарбамі, іншая – з нібыта зніклай у ваколіцах карэтай караля Карла XII. Дый самі Герарды пакінулі пасля сябе багатую спадчыну, якая, магчыма, яшчэ чакае свайго поўнага адкрыцця. 👻 Як і належыць, тут жыве ўласны прывід, але навокал – амаль бязлюддзе.

❗️ Пра будучыню палаца разважае нашчадак роду Герардаў Адам Быстрыцкі!

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/njameckija-dvarane-z-pad-dobrushu-gistoryja-rodu-gerarda-i-ih-palaca-dzjam-jankah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сёння адзначаецца Дзень памяці паэта Анатоля Сыса

🔥 Некаторыя вершы Анатоля Сыса цяпер гучаць па-прароцку:

Дзікі мёд

У вайну ў партызанскі год

пад крысом шыняля армейскага

бацька з лесу прынёс дзікі мёд,

ледзь уцёк ад мядзведзя расейскага.

З таго часу, як лесам іду,

дык пільнуюся вока зладзейскага,

скурай чую бяду, як ваду,

за спіною — мядзведзя расейскага.

Дасюль пахне яму дзікі мёд.

Годзь арэшнікі нашыя лушчыць!

Адкапаю пайду кулямёт,

каб хадзіць смела ў бацькавай пушчы.

5 фактаў пра знакамітага земляка чытайце тут:
https://homeldays.org/dzen-pamjaci-pajeta-anatolja-sysa/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
🔥 Анансаванае мерапрыемства ў памяць заснавальніка Веткаўскага музея, калекцыянера, мецэната і мастака Фёдара Шклярава. 30 кастрычніка будзе роўна 35 год з моманту ягонай смерці.

Фёдар Шкляраў, выхадзец з сям’і веткаўскіх старавераў, прысвяціў уласнае жыццё зберажэнню культурных скарбаў мясцовых людзей. Ён сабраў унікальную калекцыю старадаўніх кніг і прадметаў побыту, а таксама займаўся захаваннем узораў неглюбскага ткацтва. Ягоная прыватная калекцыя стала асновай для стварэння знакамітага музея ў Ветцы.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-shanujuc-pamjac-stvaralnika-vetka-skaga-muzeja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія ўлады баяцца паўтарэння 2020-га на будучых выбарах 🤦

З гэтай нагоды ў Гомелі прайшоў цэлы семінар ідэолагаў з прадстаўнікамі прадпрыемстваў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskija-lady-bajacca-pa-tarjennja-2020-ga-na-buduchyh-vybarah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Край, адвечнаю крыўдай замучаны”… Ноч паэтаў і Алесь Дудар

Некаторыя факты з кароткага і насычанага жыцця Алеся Дудара - беларускага паэта, ураджэнца гомельскай зямлі, жыццё якога абарвалася надзвычай рана ад кулі ў засценках НКВД.

📌 Паходзіў з вельмі беларускай сям’і

📌Алесь Дудар быў паліглотам, свабодна валодаў некалькімі замежнымі мовамі і перакладаў з французскай, нямецкай, англійскай, польскай і рускай моў.

📌 Меў унікальную бібліятэку. Гэты кніжны збор моцна пацярпеў у 1930-х гадах падчас вобшукаў НКВД.

😢 У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года Алесь Дудар быў расстраляны. У гэтую самую ноч у падвале ўнутранай турмы НКВД у Пішчалаўскім палацы Мінска было расстраляна больш за сотню чалавек, сярод якіх – беларускія пісьменнікі, паэты, навукоўцы, выкладчыкі, сцэнарысты…

Алеся Дудара няма ў школьнай праграме, яго магіла – Курапаты. Але яго спадчына – надалей з намі.

Падрабязней: https://homeldays.org/noch-pajeta-i-ales-dudar/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Каля Гомеля будуецца першы ў Беларусі надземны пераход для жывёл

❗️Для параўнання: у суседняй Польшчы такіх пераходаў для буйных жывёл ужо 207.

Пракладзеныя чалавекам магістралі перасякаюць звыклы арэал міграцыі, лясныя жыхары вымушаны іх пераходзіць. Гэта прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў, наступствы чаго для жывёлы, як правіла, самыя сур’ёзныя (для кіроўцы і пасажыраў звычайна, на шчасце, гэта не настолькі трагічна). У Беларусі ў 2022 годзе было афіцыйна зафіксавана каля 3 000 смяротных для жывёл ДТЗ (пры тым, што непаляўнічыя і дробныя жывёлы, кшталту вожыкаў, у гэтую статыстыку не трапляюць).

У будаўніцтве экадукаў Беларусь пакуль не дасягнула значных поспехаў. Пра гэта сведчыць тое, што надземны пераход для дзікіх жывёл, які пачалі будаваць у 2023 годзе на трасе М-10 “Гомель-Кобрын”, афіцыйныя СМІ называюць “эксперыментальным”.

Падрабязней: https://homeldays.org/kalja-gomelja-buduecca-pershy-belarusi-nadzemny-perahod-dlja-zhyvjol/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Балалайкі, драўляныя лыжкі і расейскія трыкалоры. 🤦 Трэш на адкрыцці прамых рэйсаў у Маскву ў Гомельскім аэрапорце (фота і відэа)

З відэа, якое размясціў “Рускі дом у Гомелі”, вынікае, што новапрызначаная кіраўнічка расейскай арганізацыі распаўсюджвае трыкалоры сярод наведнікаў беларускага аэрапорту. Прычым прадстаўнікі дадзенай арганізацыі нават не падумалі пра тое, што, знаходзячыся ў чужой дзяржаве, варта было б, прынамсі, распаўсюджваць сваю сімволіку разам з афіцыйнымі сцягамі Беларусі. 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/balalajki-dra-ljanyja-lyzhki-i-rasejskija-trykalory-trjesh-na-adkrycci-pramyh-rjejsa-u-maskvu-gomelskim-ajeraporce/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
🧙‍♀️ У Гомелі на Хэлаўін пакажуць “Страсці па Матвеі”

Гэта расейская кінастужка пра алтарніка, які марыць стаць святаром. Фільм здымала лаяльная Пуціну расейская прадзюсарская група Yellow, Black and White. 🧐 Яе стваральнікі -- Сангажы Тарбаеў (дэпутат Дзяржаўнай думы і старшыня камітэта Дзяржаўнай думы па турызме) і Эдуард Ілаян (з 2018 па 2020 гады генеральны прадзюсар “Газпраммедыя” -- холдынг, які патрапіў пад санкцыі Канады і ЗША).

Па дзяржаўных беларускіх СМІ распаўсюджваецца думка, што Хэлаўін навязвае Захад. У прамым эфіры АНТ заявілі, што Хэлаўін разбурае сямейныя каштоўнасці.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-na-hjela-in-pakazhuc-strasci-pa-matvei/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Вядомыя беларусы выказваюцца пра жахлівы прысуд музыкам Tor Band 🤬

Музыкаў сукупна асудзілі амаль на чвэрць стагоддзя турмы за іх папулярныя песні!

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vjadomyja-belarusy-vykazvajucca-pra-zhahlivy-prysud-muzykam-tor-band/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сала бывае салёнае, таплёнае, смажанае. А бывае яшчэ і сала для бяззубых. 🥰 Такі ўнікальны гатунак “сябра баршчу і хлеба” можна набыць на адным з гомельскіх рынкаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sala-dlja-bjazzubyh-na-gomelskim-rynku-fotafakt/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 11:22:35
Back to Top
HTML Embed Code: