Telegram Web Link
❗️Конкурс! Атрымай грант ад “Васьмінога”!

Конкурс скіраваны на развіццё школьнай і нефармальнай адукацыі для дзяцей. Арганізатары абяцаюць падтрымаць інавацыйныя адукацыйныя праекты і адукацыйныя арганізацыі на суму да 20 тысяч еўра.
 
Конкурс праводзіцца для:

🔻беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
🔻адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ;
🔻асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
🔻школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
🔻дзеячаў культуры і адукацыі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/20-tysjach-e-ra-na-adukacyjny-praekt-dlja-belaruskih-shkolnika/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Палітзняволеную, маці дваіх непаўналетніх дзяцей, Паліну Шарэнду-Панасюк пасля прысуду Рэчыцкага суда перавялі ў СІЗА-3 па вуліцы Кніжнай у Гомелі. Жанчына будзе там чакаць вынікаў абскарджання прысуду. 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palinu-sharjendu-panasjuk-peravjali-siza-3/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Нельга быць абыякавым перад абліччам зла”: Марэк Эдэльман ❤️💪🏻

❗️ Ураджэнец Гомеля, выбітны польскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання ў Варшаўскім гета і ўдзельнік знакамітага Варшаўскага паўстання. Таленавіты кардыёлаг. Марэк Эдэльман сваім несамавіта насычаным на падзеі жыццём, упэўнена ўвайшоў у польскую гісторыю, але ў Гомелі пра яго чулі не многія.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/nelga-byc-abyjakavym-perad-ablichcham-zla-marjek-jedjelma/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Запушчаны збор сродкаў на пераклад культавай кнігі пра графа Дракулу 🧛🏻‍♂️

❗️Пераклад на беларускую мову робіцца ўпершыню і без цэнзурных скарачэнняў, як у расейскамоўнай версіі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zapushchany-zbor-srodka-na-peraklad-kultavaj-knigi-pra-grafa-drakulu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Супадзенне ці вытанчаны тролінг? 😳

У шапіках "Белдруку" прадаецца раман пісьменніцы Валадарскай "Перадапошняе кола пекла". Прозвішча "Валадарскі" ў значнай колькасці беларусаў асацыюецца з коламі пекла з зусім іншай нагоды.

Вольга Валадарская – расейская аўтарка дэтэктываў. Падобна, што гэта не псеўданім, а сапраўднае прозвішча.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
З якімі тварамі гомельскія студэнты слухаюць Азаронка (фотафакт) 😂 📸

Хоць мы не ў стане прачытаць думкі няшчасных студэнтаў, але іх міміка красамоўна сведчыць пра сапраўднае стаўленне да падзеі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-jakimi-tvarami-gomelskija-studjenty-sluhajuc-azaronka-fotafakt/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельцы непакояцца за лёс унікальнай мазаікі рэстарана “Чараўніца”

Жыхары Гомеля баяцца, што можа знікнуць адметнае афармленне фасада рэстарана “Чараўніцы”, які адносіцца да завода “Гомсельмаш”. На дадзены момант на фасадзе можна ўбачыць барэльеф з мазаікі і аддзелку з керамічных труб, выкладзеных тарцом.

У Гомелі збіраюцца рэканструяваць рэстаран “Чараўніца”. Прынамсі, студэнты факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТа яшчэ ўлетку распрацоўвалі экстэр’ер і інтэр’ер аб’екта харчавання.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelcy-nepakojacca-za-ljos-unikalnaj-mazaiki-rjestarana-chara-nica/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пасля выбуху на чыгунцы ў Калодзішчах у Гомелі пачалі запалохваць школьнікаў

😱 Па тэлеграм-каналах гомельскіх школ распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што “жарты на чыгунцы могуць прывесці да адкрыцця крымінальнай справы”. У паведамленні адзначаецца, што любое ўмяшальніцтва ў дзейнасць чыгуначнага транспарту незаконнае і падпадае пад крымінальную і адміністрацыйную адказнасць.

Падрабязней: https://homeldays.org/paslja-vybuhu-na-chyguncy-kalodzishchah-u-gomeli-pachali-zapalohvac-shkolnika/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Міліцыя і невядомыя ў цывільным ломяцца ў кватэру вайскоўца Аляксандра Пануцы (відэа) 🤬

Гомелец, якога пазбавілі звання афіцэра за ўдзел у пратэстах і антываенныя звароты, даслаў у рэдакцыю “Штодня” некалькі відэа, з якіх вынікае, як супрацоўнікі ўладаахоўных органаў імкнуцца трапіць у жылое памяшканне сям’і Пануца. Саміх гаспадароў на месцы няма, паколькі яны ў 2021 годзе выехалі за мяжу пасля пераследу.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/milicyja-i-nevjadomyja-cyvilnym-lomjacca-kvatjeru-vajsko-ca-aljaksandra-panucy-vidjea/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Беларусі будуць зноў новыя дзённікі

Старую версію бацькі няправільна зразумелі 🤷‍♀️

Новыя дзённікі будуць адрознівацца ад старых нязначна. Калі на цяперашніх на адваротным баку вокладкі маецца рэклама псіхалагічнай службы ў выглядзе малюнку з тэкстам, то ў новых малюнка не будзе, а застанецца толькі тэкст. Дарэчы, выгляд цяперашніх дзённікаў быў вызначаны зусім нядаўна: у жніўні 2022 года.

Падрабязней: https://homeldays.org/novyja-dzjonniki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фотаздымкі на фоне посцілак 📸 👨‍👩‍👧‍👦

Такія скарбы збіраюць у палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі

Саматканыя посцілкі і дываны былі часткай інтэр’еру амаль кожнага дома. Імі засцілалі ложкі, накрываліся самі і накрывалі камоды, вешалі на сцены як дэкаратыўны элемент, а таксама выкарыстоўвалі як элементы абрадавай культуры. Таксама на фоне посцілак і дываноў рабілі фотаздымкі. ❤️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/fotazdymki-na-fone-poscilak/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Шкоднасць савецкіх гаспадарчых стэрэатыпаў, альбо як уратаваць гістарычную забудову ад разбурэння 🤔

У Гомелі нікому не патрэбны гістарычны будынак ў самым цэнтры горада 🤷🏼‍♀️

Будынак адметнай архітэктуры, гісторыка-культурную каштоўнасць (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.) прапануюць арандаваць у Гомелі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shkodnasc-saveckih-gaspadarchyh-stjerjeatypa-albo-jak-uratavac-gistarychnuju-zabudovu-ad-razburjennja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларускія дзеці робяць малюнкі ў падтрымку ізраільскіх салдат ❤️ 🇮🇱

Дачка гомельскага мігранта Алега Барадзіна Марта дапамагае ў валанцёрскім цэнтры, які знаходзіцца ў 20 км ад сектара Газа. Дзяўчынка разам з іншымі збірала скрынкі і малявала выдатныя натхняльныя малюнкі для салдат Цахала.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belaruskija-dzeci-robjac-maljunki-padtrymku-izrailskih-saldat/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Веткаўскі музей збірае грошы на старадаўнія іконы 👨🏻‍🎨

Гаворка ідзе пра наверша з Царскай брамы. На двух створках брамы – дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла, якія прадстаўляюць веткаўскі іканапіс канца XVIII стагоддзя.

На дадзены момант удалося сабраць амаль 4000 рублёў. Усяго патрэбна ў два разы больш, каб Беларусь вярнула нацыянальны здабытак. 💪🏻

❗️ "Элементы Царскай брамы - рэдкі і ўнікальны помнік Веткаўскай школы іканапісу, які вельмі не хацелася б упусціць. Хочацца, каб нашы культурныя і гістарычныя помнікі мы і нашы дзеці маглі бачыць, і бачыць дома, а не ў музеях іншых краін."

Як падтрымаць беларускі музей, чытайце па спасылцы:
https://homeldays.org/gomelskija-muzejshchyki-zaklikajuc-belarusa-dapamagchy-nabyc-unikalnuju-ikonu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 05:30:00
Back to Top
HTML Embed Code: