Telegram Web Link
Палітвязні 60+ у гомельскіх пенітэнцыярных установах

Міжнародны дзень пажылых людзей адзначаецца 1 кастрычніка. Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пажылымі лічацца людзі ва ўзросце 60-75 гадоў. “Штодзень” згадаў некаторых палітвязняў 60+, якія знаходзяцца ў гомельскай ПК №4 і СІЗА-3. 🤬

Праваабаронца Леанід Судаленка падчас выступу ў Еўрапарламенце адзначаў, што “Для чалавека ва ўзросце 60 гадоў тэрмін у 10-15 гадоў, як гавораць у нас у лагерах, — гэта пуцёўка ў адзін бок, гэты чалавек не вернецца ўжо, па сутнасці, гэта смяротны прысуд.” 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palitvjazni-60-u-gomelskih-penitjencyjarnyh-ustanovah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Падрабязнасці суду над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк 🤬

У Рэчыцы пачаўся чарговы “суд” над палітычнай зняволенай, маці дваіх непаўналетніх дзяцей, Палінай Шарэндай-Панасюк. Як і раней, грамадская дзяячка адмаўляе “суду” ў легітымнасці і лічыць сябе ваеннапалоннай.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/padrabjaznasci-sudu-nad-palitznjavolenaj-palinaj-sharjenda-panasjuk/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Судзяць дырэктара агародніннай фабрыкі, якая знаходзіцца ля сумнавядомага Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату

Шэсць гадоў таму дырэктар вытворчасці Віталь Краўцоў акуратна выказаўся, што не ведае, як адлюструецца на вытворчасці гародніны суседства з заводам па вытворчасці беленай цэлюлозы. 🤷🏼‍♀️

Былога дырэктара абвінавачваюць атрыманні хабару (арт. 430 ч. 2) і службовым падлогу (арт. 430 ч. 1).

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sudzjac-dyrjektara-agarodninnaj-fabryki-jakaja-znahodzicca-lja-sumnavjadomaga-svetlagorskaga-cjeljulozna-kardonnaga-kambinatu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Хто сказаў, што жыць у правінцыі сумна?

Калінкавіцкі раённы дом культуры запрашае гараджанак на… стрыптыз. 🙈 Напэўна, тыповыя мясцовыя мерапрыемствы – канцэрты шансона і акцыі “Мы адзіныя” – не карыстаюцца вялікай папулярнасцю, таму супрацоўнікі культурнай установы шукаюць новыя формы прыцягнення гледачоў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/tolki-dlja-zhanchyn-stryptyz-u-kalinkavickim-dk/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Рускі дом у Гомелі ўзначаліла пуціністка і прыхільніца ЛНР і ДНР

Расейскія ўлады інтэнсіфікавалі працу на беларуска-ўкраінскім памежжы: у Гомелі прызначаная новая кіраўнічка Рускага дому

Новапрызначаная кіраўнічка -- Вольга Бараненка. У сацыяльных сетках у яе допісы пра дзень перамогі на 9 траўня і свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. На сваёй старонцы ў ВК яна віншуе беларусаў з афіцыйным днём незалежнасці 3 ліпеня і днём яднання народаў Беларусі і Расеі. Таксама напярэдадні нападу на Украіну (22 лютага 2022) Вольга Бараненка напісала пра прызнанне ДНР і ЛНР Пуціным.

Пра тое, што ў апошні год у Грузіі і Беларусі інтэнсіфікавалі працу прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва, адзначае загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзелу Украінскага інстытуту Надія Коваль. На думку Надіі Коваль, прызначэнне новай кіраўнічкі можа азначаць узмацненне вертыкалі і кансалідацыю ўпраўлення ў ключавых краінах.

Падрабязней: https://homeldays.org/ruski-dom-u-gomeli-2/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Кучкі ў яўрэяў. Традыцыі свята Суккот і рэчыцкія ўспаміны

Яўрэі ўсяго свету адзначаюць у гэтыя дні адно з самых галоўных сваіх свят – Суккот. Кожны яўрэй да наступлення свята Суккот павінен пабудаваць у двары сукку, або шалаш, дзе на працягу ўсяго свята ён з сям’ёй павінен есці і весяліцца, запрашаць гасцей і памятаць пра тое, як продкі “выбівалі з сябе раба”. 🔗

Агулам жа Суккот – гэта радаснае свята, бо людзі, выходзячы з Егіпту, пазбаўляліся рабства, рабскага стану, таму і трэба святкаваць, прыгадваючы падзеі, калі людзі “выбівалі з сябе раба”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kuchki-ja-rjeja-tradycyi-svjata-sukkot-i-rjechyckija-spaminy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомель — горад для жыцця? 😳 Нечаканы вынік сацыялагічнага даследавання

У рэйтынгу беларускіх гарадоў горад над Сожам заняў 6-ую пазіцыю, саступіўшы Берасцю і Гародні, затое абагнаўшы Віцебск і Магілёў. 🏙

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomel-gorad-dlja-zhyccja-nechakany-vynik-sacyjalagichnaga-dasledavannja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Стваральнік “Гомельскіх ведамасцей”, дэмакратычны дэпутат, журналіст-фрылансер

Грамадскага дзеяча і былога журналіста Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА. Такім чынам, інфармацыя “Штодня” пра крымінальную справу ў дачыненні да гомельца пацвярджаецца. 🤬

Хто такі Андрэй Толчын, якога ўлады кінулі за краты.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/stvaralnik-gomelskih-vedamascej-djemakratychny-djeputat-zhurnalist-frylanser-fakty-pra-andrjeja-tolchyna/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ці бачылі вы сонечныя панэлі на гомельскіх вуліцах?

Альтэрнатыўная энергетыка ўжо сёння складае сур’ёзную канкурэнцыю традыцыйным спосабам атрымання энергіі. Беларусь, якая не мае ні нафты (мы фактычна выкарысталі ўсе свае запасы), ні газу, ні вугалю, – адзін з аўтсайдараў сярод еўрапейскіх краін па вытворчасці энергіі з аднаўляльных крыніц. Пры гэтым у краіне нізкая шчыльнасць насельніцтва (125 месца сярод 194 краін), а значыцца, знайсці месца для ветрагенератаў беларусам куды прасцей, чым значнай частцы заходніх суседзяў. Доля прыватнага сектара ў забудове большасці нашых гарадоў даволі вялікая, але ці бачылі вы сонечныя панэлі на гомельскіх вуліцах? Чаму так адбываецца, разбіраўся “Штодзень”.

Падрабязней: https://homeldays.org/ci-bachyli-vy-sonechnyja-panjeli-na-gomelskih-vulicah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Неглюбскае ткацтва вылучылі на ўнясенне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Беларуская неглюбская тэкстыльная прамысловасць у Гомельскай вобласці і беларускае мастацтва выцінанкі вылучаныя сёлета на ўнясенне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Вёска Неглюбка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці славіцца сваімі традыцыямі ткацтва. Ручнікі мясцовых ткачых упрыгожваюць музеі і прыватныя калекцыі Еўропы і Азіі, экспанаваліся на выстаўках у розных краінах свету. Не менш унікальныя і неглюбскія шматкаляровыя посцілкі, набожнікі, фіранкі, а таксама неглюбскі строй.

Падрабязней: https://homeldays.org/negljubskae-tkactva-vyluchyli-na-njasenne-spis-nematjeryjalnaj-kulturnaj-spadchyny-juneska/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 09:20:15
Back to Top
HTML Embed Code: