Telegram Web Link
У прыпамежнай Чарнігаўшчыне размініравалі 7,5 га лесу

Усяго чакае на размініраванне 16,6 тыс. гектараў. Яшчэ 20 тыс. га трэба ачысціць ад міннага забруджання. Для размініравання ўсяго лесавога фонду патрэбныя дзясяткі год. 😢

https://homeldays.org/u-prypamezhnaj-charniga-shchyne-razminiravali-7-5-ga-lesu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Забарона на пераафармленне пашпартоў за мяжой не здольныя спыніць хвалю міграцыі з Беларусі. 🧳 Пры гэтым розныя краіны ахвотна прымаюць кваліфікаваных спецыялістаў ды лічбавых вандроўнікаў і намагаюцца спрасціць працэс легалізацыі замежнікаў, бо добра разумеюць карысць ад знаходжання ў краіне такіх асоб.

Сабралі для вас спіс новаўвядзенняў у заканадаўстве ў розных кропках планеты 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-jakih-krainah-sprashchajuc-pracjes-legalizacyi-dlja-zamezhnika/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі ў сусветны дзень без аўтамабіля бясплатным грамадскім транспартам можна было карыстацца толькі чатыры гадзіны 🚗

Звычайна ў гэты дзень у грамадскім транспарце праезд бясплатны. А яшчэ аўтамабілі ў гэты дзень правяралі ДАІ і эколагі 🤦

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-susvetny-dzen-bez-a-tamabilja-bjasplatnym-transpartam-mozhna-bylo-karystacca-tolki-chatyry-gadziny/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сустракае 61-ы дзень народзінаў у калоніі

Старшыня ліквідаванага ўладамі Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, літаратар і грамадскі дзеяч, які паходзіць з Гомельшчыны, Алесь Бяляцкі адзначае 61-ы дзень нараджэння ў папраўчай калоніі №9.

Падрабязней: https://homeldays.org/ales-bjaljacki-sustrakae-61-uju-gadavinu-kalonii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Яўгена Меркіс, якога нядаўна этапавалі ў Шклоўскую калонію, зноў суд

28 верасня ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца закрыты працэс над журналістам Яўгенам Меркісам. Матывіровачная частка гучыць так: “Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне”.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-ja-gena-merkis-jakoga-njada-na-jetapavali-shklo-skuju-kaloniju-zno-sud/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі затрымалі маладога рабочага за каментары 🤬

У Гомелі затрымалі маладога рабочага аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў. Паводле інфармацыі ўладаахоўнікаў, мужчына “абражаў” Аляксандра Лукашэнку і ягоных сілавікоў. Міліцыянты паведамляюць, што "гомельцу давядзецца адказаць за свае каментары паводле крымінальных артыкулаў".

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Выканкамы масава закупаюцца выбарчымі кодэксамі 🤦

Выбарчы кодэкс са змяненнямі і дапаўненнямі 2023 года збіраюцца набыць ці ўжо набылі практычна ўсе выканкамы Гомельшчыны. 🤷🏼‍♀️ Агулам для набыцця асобнікаў Выбарчага кодэксу для выканкамаў пойдзе як мінімум 2831 рубель (прыкладна 876 долараў).

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskija-lady-ryhtujucca-da-vybara/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як выглядае гістарычны цэнтр Гомеля з агляднай пляцоўкі ў парку цяпер і што бачылі гомельцы сто гадоў таму ❤️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zahapljalnyja-krajavidy-gomelja-i-sazha-fotarjepartazh/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
63-гадовая велаактывістка з Гомеля Святлана Кароль не выйшла з ізалятара часовага ўтрымання пасля 3-суткавага арышту. 🤬 Жанчыну, імаверна, даставілі ў Гомельскае СІЗА №3, дзе яна знаходзіцца па справе аб “паклёпе” на “прэзідэнта”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vjadomaja-gomelskaja-nasta-nica-i-papuljaryzatarka-velatranspartu-svjatlana-karol-ne-vyjshla-z-ichu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Драматычная гісторыя Асі Булыбенкі пра тое, як абыходзяцца з палітвязнямі ў гомельскім СІЗА і калоніі на Антошкіна

 Ася Булыбенка -- былая студэнтка БНТУ. Была арыштаваная па сфабрыкаванай справе студэнтаў. Яе асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Яна цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю з гомельскай калоніі №4 30 лістапада 2022 года.

Сайт “Салідарнасць” надрукаваў гісторыю Асі Булыбенкі. “Штодзень” размяшчае вытрымкі ўспамінаў Асі, звязаныя з гомельскімі пенітэнцыярнымі ўстановамі.

https://homeldays.org/dramatychnaja-gistoryja-asi-bulybenki/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як беларускай моладзі прамываюць мазгі пад відам экалагічных акцый

Што кепскага, калі БРСМ пры падтрымцы Рускага дому прыбірае смецце? "Штодзень" распытаў у гомельскага актывіста Валерыя Сляпухіна, чаму брсмаўскае мерапрыемства не мае нічога агульнага з грамадскім актывізмам. 

https://homeldays.org/jak-belaruskaj-moladzi-pramyvajuc-mazgi-pad-vidam-jekalagichnyh-akcyj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Затрыманы былы дэпутат Гомельскага гарсавета Андрэй Толчын

Паводле інфармацыі “Гомельскай вясны”, гомелец можа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прычыны змяшчэння пад варту на дадзены момант невядомыя.

Андрэй Толчын быў дэпутатам Гомельскага гарсавета 21 склікання. Гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны гарсавет горада. Пасля жнівеньскага путчу 1991 менавіта Прэзідыум гарсавета заняў прынцыповую пазіцыю і падтрымаў дэмакратычныя перамены, наклаўшы арышт на партыйную ўласнасць.

https://homeldays.org/zatrymany-byly-djeputat-gomelskaga-garsaveta-andrjej-tolchyn/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Страчаная спадчына Гомеля: духоўнае вяртанне каталіцкай святыні ❤️

⛪️ Гомель ХІХ стагоддзя. На плошчы Базарнай чутны людскі гоман. Узвышаецца касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Насупраць – праваслаўны сабор, недалёка - Вялікая сінагога. Але наступныя дзесяцігоддзі істотна змянілі аблічча горада…

Ужо некалькі гадоў у Гомелі вядзецца будаўніцтва касцёла Унебаўзяцця (Успення) Найсвяцейшай Панны Марыі, які паўстае праз 80 гадоў пасля ліквідацыі ранейшай парафіі пад такой самай назвай.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/strachanaja-spadchyna-gomelja-duho-nae-vjartanne-katalickaj-svjatyni/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Лагапед Іна Кулей: “Зваротаў ад беларускамоўных сем’яў стала болей”

Іна Кулей -- лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве. Ейны прафесійны стаж як лагапеда -- больш за 30 год. “Штодзень” паразмаўляў з Інай Кулей пра тое, на якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі. Ці сустракалася яна з выпадкамі, калі беларускамоўным дзецям лагапеды ставілі дыягназ “затрымка псіхічнага развіцця”. І ці пабольшала беларускамоўных дзяцей?

📌 “Маецца велізарная праблема з наяўнасцю спецыялістаў, якія гавораць на беларускай мове.”

📌 “Сутыкаюся з выпадкамі, калі мама і тата не размаўляюць па-беларуску, але хочуць, каб дзіця гаварыла па-беларуску і настойваюць на гэтым.”

📌 “Баяцца білінгвізму не варта, бо мая практыка паказвае, што гэтыя дзеці дынамічна развіваюцца, актыўныя.”

Чытайце гутарку тут: https://homeldays.org/lagaped-ina-kulej-zvarota-ad-belaruskamo-nyh-sem-ja-stala-bolej/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#гутаркі
У кватэры затрыманага грамадскага дзеяча і былога журналіста-фрылансера Андрэя Толчына сілавікі зладзілі ператрус 🤬

28 верасня ў Гомелі сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру затрыманага напярэдадні журналіста-фрылансера Андрэя Толчына, паведамляе БАЖ. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Паводле тлумачэнняў, ператрус ладзіўся ў межах справы за экстрэмізм.

Такім чынам, Андрэй Толчын, хутчэй за ўсё, затрыманы ў межах крымінальнай справы. Гэта ўжо 35-ы прадстаўнік журналісцкага цэху, які знаходзіцца за кратамі за сваю прафесійную дзейнасць.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі могуць знесці дом грамадскага цэнтра па вуліцы Палеская, 52

Дакладная інфармацыя будзе вядомая пасля апублікавання Генеральнага плана Гомеля ў пачатку 2024 года.

Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52 цягам многіх год праводзіў розныя грамадска значныя мерапрыемствы. Напрыклад, там адбывалася сустрэча нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з гомельцамі пасля таго, як Гомельская абласная бібліятэка пабаялася прадставіць свае памяшканні для падобнага мерапрыемства.

https://homeldays.org/paleskaja-52/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 11:28:41
Back to Top
HTML Embed Code: