Telegram Web Link
На ўездзе ў Гомель з трасы М5 усіх цяпер сустракае Рысь

У горадзе ўсталявалі талісман II гульняў краін СНД, удзел у якіх, здаецца, можа прыняць хто заўгодна 🤷🏼‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-ezdze-gomel-z-trasy-m5-usih-cjaper-sustrakae-rys/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Кожны 20-ы жыхар Гомельшчыны афіцыйна лічыцца малазабяспечаным 💸

Паводле звестак Белстата, Гомельская вобласць уваходзіць у ТОП-3 рэгіёнаў з самым высокім узроўнем малазабяспечанага насельніцтва.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kozhny-20-y-zhyhar-gomelshchyny-aficyjna-lichycca-malazabjaspechanym/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Сядзем, сядзем, пабяседаваем…”. Пабачыў свет спеўнік “Бяседныя песні” 🍺🥂

Ці ж не ў кожнай беларускай сям’і была, а можа і захоўваецца традыцыя супольнага спявання за сталом? Бяседныя або застольныя песні, яны ж карчомныя, пірушачныя, гасцявыя, кірмашовыя або банкетовыя, з’яўляюцца часткай багатай фальклорнай спадчыны беларусаў. 🎻

Гутарка з этнамузыколагам і спявачкай Настай Някрасавай, якая разам з Сержуком Доўгушавым, з’яўляецца ўкладальніцай гэтага зборніку песень.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sjadzem-sjadzem-pabjasedavaem-pabachy-svet-spe-nik-bjasednyja-pesni/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праз некалькі дзён у крымскі “Артэк” адправяць новую партыю гомельскіх школьнікаў

Такі "падарунак" выйгралі чарговыя пераможцы ўсё таго ж усерасійскага конкурсу “Вялікая змена" - у горадзе яго актыўна раскручвае "Рускі дом у Гомелі” 🤷🏼‍♀️

На фота, якое з гэтай нагоды апублікавалі мясцовыя тэлеграм-каналы і іх сацсеткі, – тры ўсмешлівых і шчаслівых адзінаццацікласніцы. Трохі шакіруе, што ніхто нават не хавае імёнаў і прозвішчаў гэтых дзяўчат. Хоць уезд на тэрыторыю анексаванага Крыму з боку Расеі забаронена заканадаўствам Украіны. І гэта ўжо не кажучы пра вайну, якую прама цяпер Расея вядзе супраць Украіны і якая ў любы момант прыйдзе на тэрыторыю паўвыспы Крым.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/praz-nekalki-dzjon-u-krymski-artjek-adpravjac-novuju-partyju-gomelskih-shkolnika/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
🤼 Гомельская спартсменка стала прызёрам чэмпіянату Еўропы па вольнай
барацьбе


Радуемся самі і віншуем Сафію Зуеву - навучэнку Гомельскай дзяржаўнай
вучэльні алімпійскага рэзерву.

У вагавай катэгорыі «50 кг» дзяўчына заняла 3 месца на чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе сярод дзяўчат да
15 гадоў, які днямі прайшоў у венгерскім горадзе Капашвар.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Жанчын на Гомельшчыне пражывае на 100 тысяч болей за мужчын 👵🏻

Аказваецца, на Гомельшчыне даволі сур’ёзны гендарны перакос. На 724 тысячы жанчын прыпадае ўсяго 622 тысячы мужчын. Розніца – больш чым у 100 тысяч чалавек.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zhanchyn-na-gomelshchyne-prazhyvae-na-100-tysjach-bolej-za-muzhchyn/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Аблвыканкам, нарэшце, вырашыў знесці легендарную «заброшку» ў Гомелі 🏚

На месцы будынка-сімвала гаспадарчай нядбайнасці, з якім звязана мноства, у тым ліку сумных гарадскіх гісторый, пабудуюць паркоўку

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ablvykankam-narjeshce-vyrashy-znesci-legendarnuju-zabroshku-gomeli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: тг-канал "Гомельшчына афіцыйна"
У Гомелі плануюць пабудаваць першы хмарачос 🏙

Гаворка ідзе пра 24-павярховы жылы дом па вул. Мазурава (усяго запланавана пабудова трох такіх гмахаў).

❗️У ХХ ст. высокія будынкі сапраўды былі гонарам гараджан і турыстычнай цікавосткай. Але ў апошнія дзесяцігоддзі ўрбаністы прышлі да высновы, што шматпавярховікі прыносяць як гораду, так і яго жыхарам, шмат праблем, і там, дзе няма вострай неабходнасці ў эканоміі тэрыторыі, лепей абысціся малапавярховай забудовай.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-planujuc-pabudavac-pershy-hmarachos/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
«Нам тут усім не салодка… Ды і фламастараў не хапае…» –  актывіст Міронаў выклаў перапіску з загіблым у гарадзенскай турме мастаком 😢

10 ліпеня палітвязня Алеся Пушкіна даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі без прытомнасці. Дактары спрабавалі яго выратаваць, рабілі аперацыю. Падчас яе, у ноч на 11 ліпеня, сэрца мастака спынілася. У гэтыя дні беларусы з усяго свету, якія ведалі Алеся асабіста, якія пра яго проста чулі, якія пісалі яму лісты ў турму, у якой, як і тысячы іншых беларусаў, ён апынуўся за праўду і чалавечнасць, успамінаюць пра яго.

“Два гады таму 4 мая 2021 атрымаў паштоўку ат Алеся Пушкіна, ат 23 красавіка 2021, яшчэ з СІЗО ПУ “Турма – 1”, – піша Ілля і прыводзіць цытаты таго ліста ад Алеся…

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/nam-tut-usim-ne-salodka-dy-i-flamastara-ne-hapae-aktyvist-mirona-vykla-perapisku-z-zagiblym-u-garadzenskaj-turme-mastakom/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фінальная версія фільма “Купала” з’явілася ў інтэрнэце

🎥Мастацкую карціну Уладзіміра Янкоўскага цяпер можна паглядзець у добрай якасці і з англійскімі субцітрамі. Раней у інтэрнэт выкладалі толькі “чарнавыя” версіі карціны.
Фільм пра беларускага паэта, класіка беларускай літаратуры Янку Купалу знялі на кінастудыі “Беларусьфільм” і пераважна высілкамі айчынных кінематаграфістаў.

📌Анатацыя да стужкі гучыць так:
- “Фільм апавядае аб драматычным лёсе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя”.

Карціна мела выйсці ў пракат у канцы 2020 года, але гэтага не адбылося, яна трапіла на паліцу і там ляжыць да гэтага часу.

Спампаваць фільм можна ТУТ.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На фота (“Беларусьфильм” / mpfest.ru) – кадр з фільма “Купала”.
У Гомелі збіраюцца здымаць расейскі фільм пра савецкага футбаліста Фёдара Чаранкова ⚽️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-zbirajucca-zdymac-rasejski-film-pra-vjadomaga-saveckaga-futbalista-fjodara-charankova/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сёння свой дзень народзінаў за кратамі сустракаюць адразу дзве палітзняволеныя гамяльчанкі – Ірына Слаўнікава і Таццяна Канеўская 😢

Па нашай сумнай традыцыі мы працягваем распавядаць пра лепшых людей краіны, якія знаходяцца за кратамі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sennja-svoj-dzen-narodzina-za-kratami-sustrakajuc-adrazu-dzve-palitznjavolenyja-gamjalchanki-iryna-sla-nikava-i-taccjana-kane-skaja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 11:13:54
Back to Top
HTML Embed Code: