Telegram Web Link
У вёсцы Бобр Крупскага раёна родныя і сябры развітваюцца з загінулым у гарадзенскай турме мастаком Алесем Пушкіным. 😢

"Штодзень" выказвае спачуванні блізкім загінулага палітвязня і публікуе падборку прац таленавітага суйчынніка.

❗️Падтрымаць сям'ю Алеся Пушкіна можна праз адмысловы збор, арганізаваны Беларускай Радай Культуры.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі фільм пра футбаліста будуць здымаць асобы, якія знаходзяцца пад санкцыямі Украіны 😱

У  тэлеграм-канале старшыні гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава праходзіла інфармацыя, што ў Гомелі плануюць здымаць фільм пра савецкага футбаліста Фёдара Чаранкова. Улады нават прапаноўваюць гомельцам паўдзельнічаць у масоўцы.

“Штодзень” разбіраўся ў пытанні, што не так з прадзюсарскім цэнтрам, які ўзяўся за арганізацыю здымак фільма пра савецкага футбаліста.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-film-pra-futbalista-buduc-zdymac-asoby-jakija-znahodzjacca-pad-sankcyjami-ukrainy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як лукашэнкаўскія дыпламаты “пераблыталі” берагі Тэмзы і Свіслачы 🙈

Былы жыхар Светлагорску, палітэмігрант Юрый Ляшэнка, падзяліўся паказальнай гісторыяй пра тое, як лукашэнкаўскія дыпламаты вырашылі выклікаць паліцыю на ўдзельнікаў пікету ў гонар загінулага у турме мастака Алеся Пушкіна. У Лондане. Але нешта пайшло не так. 🤷🏼‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-lukashjenka-skija-dyplamaty-perablytali-beragi-tjemzy-i-svislachy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Мікалай Слюнькоў: партыйныя вяршыні, Чарнобыль і забыццё

Ён прайшоў вялікі шлях з простай сям’і да вяршынь савецкай партыйнай кар’еры. Мог стаць нацыянальным лідарам, а застанецца ў памяці многіх “Чарнобыльскім Пілатам”. Наступствы яго рашэнняў мы будзем адчуваць яшчэ вельмі доўга.

Кім быў Мікалай Слюнькоў, выхадзец гомельскай зямлі, кіраўнік БССР і член Палітбюро ЦК КПСС? Чытайце вялікую гутарку з гісторыкам і журналістам Дзянісам Марціновічам, які напісаў кнігу “Слюнькоў. Палітычная біяграфія”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mikalaj-sljunko-partyjnyja-vjarshyni-charnobyl-i-zabyccjo/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Падчас адбывання сваіх апошніх содняў гомелец Ілля Міронаў налічыў мінімум 14 парушэнняў, напісаў з гэтай нагоды скаргі і падкрэсліў, што згодна з актамі міжнароднага права, а таксама згодна з Канстытуцыяй Беларусі “ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму гонар і годнасць відам пакаранняў”. Актывіст настаяў на поўнай і аб’ектыўнай праверцы ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама, заклікаў прызнаць умовы яго ўтрымання там не адпаведнымі закону і праінфармаваць яго асабіста аб выніках праверкі.

Пачытайце, што яму адказалі міліцыянты:
https://homeldays.org/gomelskija-milicyjanty-i-mjascovyja-lady-ne-bachac-nijakih-prablem-u-svaih-parushjennjah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскі паэт Алесь Плотка ахвяраваў грошы на рэабілітацыю ўкраінскіх вайскоўцаў ❤️

Амаль дзве тысячы долараў атрымалася сабраць пасля продажу кнігі Bloodlands 20/22. 🙏🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelski-pajet-ales-plotka-ahvjarava-groshy-na-rjeabilitacyju-krainskih-vajsko-ca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Крыме -- падрыў моста з ахвярамі, а “Рускі дом У Гомелі” справаздачыцца пра цудоўнае лета для беларускіх дзяцей у “Артэку”

Школьнікаў з Гомеля працягваюць вывозіць у анексаваны Расеяй Крым 🤬

Літаральна сёння пасля трагічнай навіны пра выбух на старонцы тэлеграм-канала “Рускага дома ў Гомелі” з'явілася наступнае паведамленне: "Усе нашыя рабяты шчасліва дабраліся да Артэка і адпачываюць на 100%. Неўзабаве будуць прыгожыя фатаграфіі. "Добразычліўцам" можна сказаць толькі адно –“вашымі малітвамі". Пазней, праўда, допіс адрэдагавалі. 🤷🏼‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-kryme-padry-mosta-z-ahvjarami-a-ruski-dom-u-gomeli-spravazdachycca-pra-cudo-nae-leta-dlja-belaruskih-dzjacej-u-artjeku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 17:38:11
Back to Top
HTML Embed Code: