Telegram Web Link
Усяго сем пуцёвак на мора былі вылучаныя для больш 600 чым дзяцей з інваліднасцю ў Гомельскай вобласці 🤷🏼

Гэтыя лічбы агучылі пад час прыёма кіраўніка аблвыканкама Івана Крупко. Выдзеленыя пуцёўкі удалося размеркаваць сярод усіх дзяцей з інваліднасцю рэгіёну. Як — загадка.

⚠️ Падобная невялікая колькасць даступных тураў на мора адкрывае шматлікія варыянты злоўжыванняў чыноўнікаў. Хоць нельга выключаць, што было праведзена нешта накшталт латарэі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/sem-pucjovak-na-mora-byli-vydzelenyja-dlja-bolsh-600-dzjacej-z-invalidnascju-gomelskaj-voblasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: https://bit.ly/45Qhk14

Штодзень
🤡 «Дэпутат» правёў прыём грамадзянаў, пад час якога да яго ніхто не прыйшоў

«Дэпутат палаты прадстаўнікоў» Руслан Вягера засядаў у гомельскім райвыканкаме, ён чакаў людзей вочна і працавала «прамая тэлефонная лінія». Але ніводнага звароту не паступіла.

🫣 Мясцовая раёнка робіць з сітуацыі наступную выснову: «Напэўна, да гэтага была праведзеная добрая праца з насельніцтвам, і на дадзены момант пытанняў няма».

📢 Але мы рызкнём зрабіць здагадку, што ніхто не прыйшоў, бо людзі ведаюць, што Руслан Вягера нічога не вырашае і нічым ім дапамагчы не можа.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/djeputat-pravjo-pryjom-gramadzjana-pad-chas-jakoga-da-jago-nihto-ne-pryjsho/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: https://bit.ly/3zvC2at

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ЯК КАЛАНІЯЛЬНАЯ АРХІТЭКТУРНАЯ СПАДЧЫНА СТАЛА ВІЗІТОЎКАЙ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ 🤔

❗️"У сучаснай Беларусі, асабліва на Гомельшчыне, гісторыка-культурны ландшафт якой нагадвае Хірасіму і Нагасакі пасля падзення савецкай культурна-ідэалагічнай атамнай бомбы, любы помнік мінулага, нават кімсьці сёння ўспрымаемы як ідэалагічна “няправільны”, звычайна з’яўляецца самым яскравым, а часам і адзіным фізічным сведчаннем увогуле існавання тут хоць нейкай гісторыі ранейшай за 1945 год..."

Гісторык Раман Абуховіч разважае пра значэнне і каштоўнасць капліц у псеўдарускім стылі, якія будаваліся на пераломе ХІХ-ХХ вякоў 🔥


Падрабязнасці: https://homeldays.org/jak-kalanijalnaja-arhitjekturnaja-spadchyna-stala-vizito-kaj-gomelshchyny/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/yisrjp


Штодзень
#Блогі
У Мазыры з'явіліся новыя трамваі 🚃

Жыхары Мазыра дачакаліся аднаўлення трамвайнага парку. Пакуль што горад атрымаў усяго дзве сучасныя машыны, распрацаваныя сталічнай кампаніяй BKM Holding (былое прадпрыемства “Белкамунмаш”).

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-mazyry-z-javilisja-novyja-tramvai/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/vpsgpr


Штодзень
ЮНІСЕФ у Беларусі змяншае грашовую падтрымку для ўцекачоў з Украіны 🤷🏻‍♀️

Гаворка ідзе пра падтрымку ўкраінскіх сем’яў з дзецьмі. Прычыну такога рашэння ЮНІСЕФ у Беларусі патлумачыў змяншэннем фінансавання з боку донараў. У прыватнасці, выключаныя выплаты на арганізацыю летняга і зімняга адпачынку. А таксама павялічаная сума выплат будзе дасяжная толькі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю ці хранічным захворваннем.

Аднак, інфармуе ЮНІСЕФ у Беларусі, застаюцца выплаты на падрыхтоўку да школы і зімняя выплата за лістапад 2024 года.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/junisef-u-belarusi-zmjanshae-grashovuju-padtrymku-dlja-cekacho-z-ukrainy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tmxpic


Штодзень
На сайце https://www.change.org/ збіраюць подпісы пад петыцыяй аб перакладзе чацвёртай часткі кнігі “Гары Потэра” на беларускую мову.

📚Як тлумачыцца ў тэксце да петыцыі, агенцтва “Blair partnership”, якое валодае правамі на выданне кніг пра Гары Потэра, адмовіла выдавецтву «Янушкевіч» у дазволе на пераклад і выданне 4-й і наступных кніг пра Гары Потэра на беларускай мове. У тэксце петыцыі адзначаецца, што запыт на пераклады “Гары Потэра” паходзіць ад асоб, “якія супрацьстаяць рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну, выступаючы за дэмакратыю ў Беларусі.”


Падрабязней: https://homeldays.org/z-javilasja-petycyja-za-peraklad-gary-potjera-na-belaruskuju-movu/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tebcqo

Штодзень
Як нефармалы ў 1980-х адбудоўвалі краіну “талакой”.

Гісторыя найстарэйшай моладзевай арганізацыі Гомеля ў межах спецпраекта “Штодня” “Гісторыі антысавецкага супраціву 1953 - 1991”.

А вы ведалі, што ліквідаваная ў 2021 “Талака” ў свой час збіралася ў памяшканні газеты “Гомельская праўда”, якая цяпер з’яўляецца галоўным рупарам прапаганды рэгіёна. А ўлады падчас Перабудовы дык увогуле прапаноўвалі для талакоўцаў памяшканні для сустрэч у дзяржаўных установах.

“На “Талацэ” амаль адразу быў уведзены моўны рэжым: размаўляць толькі па-беларуску, бо на пасяджэнні пачало прыходзіць багата людзей якія, натуральна, размаўлялі па-руску. Талакоўцы толькі самі пачалі размаўляць па-беларуску і таму мова ў іх была яшчэ вельмі слабая, недасканалая. Але пераносіць з вуліцы расейскамоўнае асяроддзе яны не хацелі...”
Прачытаць цалкам тэкст можна тут

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/rivncl

Першая серыя тэкстаў у межах спецпраекта была прысвечаная пратэстам на Гомсельмашы.

Штодзень
#спецпраект
У Гомелі топяць караблі праз адсутнасць фінансавання, сцвярджаюць жыхары

Гаворка ідзе пра цеплаходы мясцовага клуба юных маракоў і рачнікоў. Жыхар Гомеля напісаў у тэматычнай групе, што як мінімум адзін з іх («Ярмак») быў затоплены, яшчэ адзін («Няптун») пад пагрозай.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-topjac-karabli-praz-adsutnasc-finansavannja-scvjardzhajuc-zhyhary-gorada/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/wscrjw

Штодзень
У Гомелі паказальна арыштавалі падлетка 🤬

Публічная экзекуцыя непаўналетняга прайшла, падобна што, у будынку Следчага камітэту. У актавай залі сабраліся даволі разнастайныя гледачы, у асноўным школьнікі. 😢

Паказальны арышт ужо прайшоў, але пры гэтым нават не завершанае папярэдняе расследаванне, і тым больш не было суда. Віна затрыманага не даказаная, але па тым, як праходзяць падобныя працэсы, відавочна, што іншы варыянт акрамя абвінаваўчага выраку не разглядаецца. Адзінае што, пакуль на такіх мерапрыемствах не прынята называць тэрміны пакарання.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-pakazalna-aryshtavali-padletka/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/mdatsa

Штодзень
У Гомелі ў гарачыню ўключаюць печкі ў грамадскім транспарце... каб не закіпеў рухавік 🤷🏻‍♀️

На сітуацыю звярнула ўвагу жыхарка горада. На поўдні Беларусі ўжо заўтра чакаецца да +36 градусаў.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-garachynju-kljuchajuc-pechki-gramadskim-transparce-kab-ne-zakipe-ruhavik/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/sokndf

Штодзень
Культ асобы па-гомельску: рэгіён накрыла хваля маразматычных флэшмобаў з нагоды 30-годдзя праўлення Лукашэнкі 🥸

Асноўныя ўдзельнікі тэматычных круглых сталоў, флэшмобаў і кінапраглядаў – бюджэтнікі і дзеці, якіх атрымалася злавіць на канікулах.

Фота культу асобы збіраецца пад хэштэгамі «дзякуй за 30 год», але асабліва крэатыўныя ідэолагі пішуць «дзякуй за 30 мірных год». Нагадаем, што апошняя вайна на тэрыторыі Беларусі была ў 40-ых гадах 20 стагоддзя. З таго часу мінула 80 год. 🤷🏻‍♀️

Падрабязней: https://homeldays.org/kult-asoby-pa-gomelsku/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/zcnenz

Штодзень
«Нам тут усім не салодка»: у гадавіну смерці Алеся Пушкіна гомельскі актывіст падзяліўся лістом ад яго 😢

Роўна год таму палітзняволены мастак Алесь Пушкін памёр у лякарні, куды яго занадта позна прывезлі з турмы №1.

«Дзякуй за твой ліст падтрымкі, за такія добрыя паштоўкі - з такімі цытатамі! Так прыемна! І адну паштоўку я скарыстаю з той цытатай - каб даць каму вестачку, шматзначную - бо не ўсё можна пісаць, атрымліваць – цэнзура», - пісаў Алесь гомельскаму актывісту Іллі Міронаву.

Падрабязней: https://homeldays.org/nam-tut-usim-ne-salodka-u-gadavinu-smerci-alesja-pushkina-gomelski-aktyvist-padzjali-sja-listom-ad-jago/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/rgthvw

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На тэрыторыі «Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ўсталявана каля 125 фотапастак, якія дапамагаюць змагацца з незаконнай высечкай лесу. 👁

Згодна інфармацыі «Нацпарку «Прыпяцкі», месцазнаходжанне фотапастак пастаянна мяняецца, што дазваляе эфектыўна адсочваць магчымых парушальнікаў, якія наносяць шкоду расліннаму і жывёльнаму свету.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/na-tjerytoryi-nacparku-prypjacki-z-chornymi-lesarubami-zmagajucca-z-dapamogaj-fotapastak/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/qxcdvz


Штодзень
2024/09/28 23:20:31
Back to Top
HTML Embed Code: