Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Экстрым па-жлобінску: Людзі працягвалі купацца на вадасховішчы, калі вакол падалі дрэвы 🌪

Відэа з Вірскага кар'еру ў Жлобінскім раёне выклаў у Тык-ток карыстальнік Генадзь. Людзі плавалі з вялікімі хвалямі, пакуль вакол ураган валіў дрэвы. 🤷🏻‍♀️

Па звестках Гомельскага МНС, у рэгіёне ад наступстваў урагану загінулі тры чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Траўмы атрымалі чацвёра дзяцей (раней Следчы камітэт паведамляў пра семярых пацярпелых дзяцей у Рэчыцкім раёне) і адзін дарослы. 😢

Таксама зафіксаваныя 457 выпадкаў пашкоджання дахаў жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, 114 сельскагаспадарчых будынкаў у 249 населеных пунктах 15 раёнаў і Гомеля. Вядома, што Мазырскі раён застаўся без электрычнасці, там уведзены рэжым надзвычайнага становішча, людзі стаяць у чэргах па ваду.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/jekstrym-pa-zhlobinsku-ljudzi-pracjagvali-kupacca-na-vadashovishchy-kali-vakol-padali-drjevy/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/mqkres


Штодзень
Малодшакласнікаў гомельскай школы вучылі збіраць аўтамат Калашнікава з заплюшчанымі вачыма 🤦🏼

Падрабязнасці: https://homeldays.org/malodshaklasnika-gomelskaj-shkoly-vuchyli-zbirac-a-tamat-kalashnikava-z-zapljushchanymi-vachyma/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/xfnyde


Штодзень
Гамяльчанкі размяшчаюць на ютубе відэа з танцаў “Каму за 60” і атрымліваюць тысячы праглядаў

💃🕺Танцпляцоўка ў гомельскім парку існуе не адзін год. Звычайна там па выходных збіраюцца гомельцы “трэцяга ўзросту”.

😲 Гамяльчанка пад нікам @TANYA-rz5cb8hh4 стварыла на ютубе канал “Танцуючы Гомель”. Канал мае каля 46 тысяч падпісчыкаў.

Падрабязней: https://homeldays.org/gamjalchanki-razmjashchajuc-na-jutube-vidjea-z-tanca-kamu-za-60-i-atrymlivajuc-tysjachy-pragljada/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uexajv

Штодзень
Не ўсе мазырчукі атрымаюць кампенсацыю ад наступстваў урагану 🤷🏻‍♀️

Толькі маламаёмасныя пацярпелыя ад урагану змогуць атрымаць дапамогу ад дзяржавы. Астатнім давядзецца выпраўляць усё наступствы ад стыхіі за свае сродкі. Альбо звяртацца ў страхавую пры наяўнасці страхоўкі. 🥸

Права на аднаразовую дапамогу маюць тыя жыхары Мазыра, у каго прыбытак на аднаго члена сям’і не перавышае 628 рублёў.

Падрабязней: https://homeldays.org/ne-se-mazyrchuki-atrymajuc-dzjarzha-nuju-dapamogu/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/rsbkia

Штодзень
Сітуацыя ў Мазыры: гандаль будуць караць за завышэнне коштаў на ваду, раёнка кляйміць тых, хто не хоча сам разбірацца з наступствамі ўрагану 🤦🏼

На трэція суткі пасля ўрагана яшчэ не ўсе ягоныя наступствы вырашаныя, не паўсюдна ў Мазыры ёсць вада і святло – але ўжо ёсць магчымасць разбірацца з другаснымі наступствамі: коштамі і тымі, хто нешта не так зрабіў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/situacyja-mazyry-gandal-buduc-karac-za-zavyshjenne-koshta-na-vadu-rajonka-kljajmic-tyh-hto-ne-hocha-sam-razbiracca-z-nastupstvami-raganu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/qwsrbq


Штодзень
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Светлагорску дапамагаюць птушкам, пацярпелым ад урагана 🪽🫶🏻

Пра гэта паведаміў мясцовы райвыканкам. На відэа, якое выклалі ў пацвярджэнне гэтага, бачна, як у роднае гняздо вяртаюць бусла пасля абследавання ў ветэрынара. ❤️

Птушка выглядае аслабленай ці агаломшанай, ніякіх падрабязнасцяў, наколькі яна пацярпела чыноўнікі не прыводзяць. Але на далейшым фота бачна, што бусел стаіць у гняздзе.

Пра вялікую колькасць параненых птушак пасля ўрагана паведаміў прыватны прытулак «Ахова прыроды». Сярод пацярпелых – чайкі, вароны, дробныя птушкі і буслы. У прытулку папрасілі пра дапамогу на аперацыі, ежу і медыкаменты.

Штодзень

Відэа: Светлагорскія навіны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Улады Гомеля запрашаюць гараджанаў выбраць, каго запрашаць на гарадское свята. Але ёсць нюанс 🥸

Адбор адбываецца абсалютна непразрыста, праз любімы ўладамі тэлеграм-бот, мінулыя ж канцэрты збіралі абсалютна нецікавых выканаўцаў, спяваў перад гамельчанамі і кіраўнік гораду.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ulady-gomelja-zaprashajuc-garadzhana-vybrac-kago-zaprashac-na-garadskoe-svjata-ale-josc-njuans/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/slitom


Штодзень
2024/09/28 21:22:46
Back to Top
HTML Embed Code: