Telegram Web Link
Праваслаўны святар з Рагачова Ігар Кавальчук не выйшаў на волю пасля арышту 😡

Верагодна, царкоўнага служыцеля перазатрымалі па новай адміністрацыйнай справе.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pravasla-ny-svjatar-z-ragachova-igar-kavalchuk-ne-vyjsha-na-volju-paslja-aryshtu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Прызначэнцы ад Гомеля ў Палату прадстаўнікоў: ідэолагі, пісьменнік, кіраўнік раённай адміністрацыі і дацэнт 🤦🏼

ЦВК апублікавала спісы прызначаных ад Гомеля ў Палату прадстаўнікоў. «Штодзень» разабраўся, чым яны вядомыя.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pryznachjency-ad-gomelja-palatu-pradsta-niko-idjeolagi-pismennik-kira-nik-rajonnaj-administracyi-i-dacjent/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ранняя паводка ў Гомелі (фотарэпартаж) 🌊

На дварэ яшчэ толькі канец лютага, і да прыходу вялікай вады далёка. Але сацсеткі ўжо поўняцца здымкамі разліву.

У раёне вул. Лугавой можна падзівіцца не толькі на ваду паміж дрэвамі, але і на рыбакоў на лёдзе. Тое, што тэмпература ўжо з тыдзень выключна плюсавая, іх не палохае. 🎣

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/rannjaja-pavodka-gomeli-fotarjepartazh/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Мазыры распавядуць пра ведзьмаў і народную дэманалогію 🧙🏻‍♀️

“Ведзьма, бадай, адзін з самых папулярных герояў не толькі ў фальклоры розных народаў, але і ў сучасным мастацтве. А якімі былі тыя самыя палескія ведзьмы, як да іх і да вядзьмарства ставіліся ў народзе, ці адбывалася паляванне на ведзьмаў у нашых мясцінах, і чаму гэты дэманічны персанаж – “бессмяротны” ў легендах розных пакаленняў, даведаемся ў размове з “Дзедам Янкелем”, – анансуюць арганізатары сустрэчы. 👯‍♀️

📖 Таксама Дзед Янкель прэзентуе сваю новую кнігу “Дзедавы казкі”. Містычныя істоты, гераічныя рыцары, мудрыя людзі – усе яны чакаюць на старонках кнігі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-mazyry-raspavjaduc-pra-vedzma-i-narodnuju-djemanalogiju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Штогод у Гомелі выдаецца кніг па гісторыі горада трошкі больш за нуль 🤷🏻‍♀️

📌 "У 500-тысячным горадзе Гомелі ёсць шэсць універсітэтаў і інстытутаў, кожны з якіх мае асобную кафедру філасофіі і гісторыі, а адзін мае нават цэлы гістарычны факультэт і штогод выдае выпускнікоў. Пры ўсім гэтым кніг па гісторыі Гомеля і вобласці за год выдаецца крыху больш за нуль. У чым прычына такой гістарычнай аморфнасці гомельскіх гісторыкаў і гістарыяграфіі?”

Пра прычыны і наступствы гістарыяграфічнай “недаразвітасці” Гомеля разважае гісторык Раман Абуховіч. 🔥

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shtogod-u-gomeli-vydaecca-knig-pa-gistoryi-troshki-bolsh-za-nul/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#блогі
Маці палітвязня Валянціна Міронава: «Для мяне гэта можа быць квіток у адзін бок» 😢

Гамяльчанцы Валянціне Міронавай ужо 73 гады. Яна да апошняга працягвала дапамагаць палітвязням, насіла перадачы ў СІЗА, але была вымушаная пакінуць Беларусь. «Штодзень» спытаў у яе пра тое, як гэта ў сталым узросце наладжваць жыццё ў новай краіне, чаму з’явілася неабходнасць у зборы.

📌 "Быццам бы ўсё ёсць. Жывая-здаровая. Дах ёсць, месца, дзе паспаць ёсць. Але, напэўна, не для майго ўзросту гэта ўсё. Дома я ведала, чым я магу займацца, той жа дапамогай палітвязням..."

📌 "Гэта я ў РАУСе, Следчым камітэце смелая, што думаю кажу, не саромеюся. Але па жыцці закамплексаваная, мне ў нейкую службу звярнуцца цяжка вельмі. Я не вельмі валодаю, як карыстацца інтэрнэтам. Яшчэ ад гэтага цяжка. Таксама зрок кепскі, раней было кепскаваты, а цяпер прама катастрофа..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/maci-palitvjaznja-valjancina-mironava-dlja-mjane-gjeta-mozha-byc-kvitok-u-adzin-bok/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#гутаркі
Ці ўдала размешчаныя гомельскія бальніцы?

Ацэнка гарадскіх бальніц, у першую чаргу, канешне ж, вядзецца па якасці медычных паслуг. Але ўрбаністычныя паказчыкі таксама маюць істотнае значэнне. Ці ў прыдатных месцах пабудаваны гомельскія стацыянары, і што можна было б палепшыць, аналізаваў “Штодзень”.

Месца знаходжання бальніцы можна лічыць добрым, калі яно адпавядае шэрагу паказчыкаў.

📌 У першую чаргу, блізкасць да прыпынку грамадскага транспарту. 

📌 Вялікае значэнне маюць таксама наяўнасць зялёнай зоны для шпацыру хворых; адсутнасць у акрузе забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя (прамысловых прадпрыемстваў, транспартных зон і г.д.); наяўнасць гандлёвых кропак, каб набыць неабходнае.

Ці ёсць усё гэта ў гомельскіх бальніцах, чытайце ў нашым матэрыяле: https://homeldays.org/nakolki-dalae-razmjashchjenne-gomelskih-balnic/

Штодзень
“Ніякага саўковага цырка i блазнаў: першыя свабодныя выбары за 27 гадоў”. Параўнанне выбараў у Ізраілі і Беларусі 🗳

📌 "Ніякага саўковага цырка i блазнаў на выбарчых участках з правядзеннем кірмашоў, продажам таннай каўбасы, шашлыкоў, булачак і гарэлкі, з танцамі, карагодамі, выступамі ансамбляў народных песень і танцаў ад мясцовых пенсіянераў, выстаў патрыятычных лукашысцкіх малюнкаў ад бедных школьнікаў і іншых атрыбутаў “белорусско-советского ГЕТТО” няма і ў паміне..." 🤡

📌 "Тут няма ідыёцкіх БРСМаў і піянерыі. Ніхто не заходзіць з табой у кабінку і не заломвае рукі за тое, што ты сфатаграфаваў свой бюлетэнь..." 🚮

📌 "Гэта мае першыя сапраўдныя вольныя дэмакратычныя выбары як грамадзяніна Ізраілю ў сапраўднай дэмакратычнай краіне. Першыя свабодныя выбары за 27 гадоў..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/nijakaga-sa-kovaga-cyrka-i-blazna-pershyja-svabodnyja-vybary-za-27-gado-para-nanne-vybara-u-izraili-i-belarusi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сілавікі выламалі дзверы, раскідалі і зламалі рэчы ў кватэры гомельскага псіхолага Алы Марціновіч.🤬 Паведамляецца, што ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Што вядома пра Алу Марціновіч, кватэру якой разграмілі ў Гомелі?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-vjadoma-pra-alu-marcinovich-kvatjeru-jakoj-razgramili-gomeli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пра бортніцтва Убарцкага Палесся знялі серыял 🍯🐝

Экспедыцыйны серыял з 11 серыяў і на 606 хвілінаў называецца «Бортнікі Ўбарцкага Палесся». Там будуць 44 інтэрв’ю спадчынных бортнікаў (і сем’яў), якія распавядаюць пра свой промысел, абяцаюць аўтары.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pra-bortnictva-ubarckaga-palessja-znjali-seryjal/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскага майстра па дрэву прызналі экстрэмістам

Палітзняволены Зміцер Шаўчэнка пакараны пазбаўленнем волі на 1 год 6 месяцаў. Рамеснік Зміцер Шаўчэнка вядомы ў Гомелі тым, што ствараў экалагічныя цацкі для дзяцей з дрэва.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskaga-majstra-pa-drjevu-pryznali-jekstrjemistam/

Штодзень
Чаму гомельцы не ведаюць гісторыю свайго горада?

Калі паглядзець на даробак па гісторыі Гомеля, зроблены папярэднімі пакаленнямі даследчыкаў за мінулыя 200 гадоў, і параўнаць яго з аналагічнымі вынікамі па суседніх абласных цэнтрах, можна ўбачыць цікавыя асаблівасці, якія можна ахарактарызаваць як “слабасць мясцовай гістарычнай традыцыі навуковага даследавання”. 📚

📌 "Альтруізм мясцовых гісторыкаў і краязнаўцаў (для часткі з якіх гісторыя і даследаванні – нават не прафесійны занятак па адукацыі ці асноўнай сферы дзейнасці) з’яўляецца адзіным сапраўды дзейсным рухавіком гістарычных даследаванняў Гомеля. Альтруісты ідуць сваім шляхам усё жыццё, але “вузкае іх кола, надта далёкія яны ад народа”. І гэтае кола колькасна амаль не пашыраецца, у выніку чаго Гомель знаходзіцца на задворках лакальных даследаванняў у Беларусі..."

Чытайце падрабязнасці ў блогу гісторыка Рамана Абуховіча:
https://homeldays.org/chamu-gomelcy-ne-vedajuc-gistoryju-svajgo-gorada/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#блогі
2024/10/02 20:44:21
Back to Top
HTML Embed Code: