Telegram Web Link
У Гомелі пластыкавыя канструкцыі «Піянерскага скверыка» адправілі… на рэканструкцыю 🤷🏻‍♀️

Гарадскія ўлады спасылаюцца на тое, што «сем цудаў свету» ў скверы імя Грамыкі знасіліся. 🙈 А адрамантаваць іх прапаноўвалі быццам бы самі жыхары праз чат-бот гарвыканкама і на сустрэчах з чыноўнікамі. Але замоўчваюць пра звароты, у якіх макеты прасілі прыбраць праз нізкую мастацкую вартасць і якасць выканання.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-plastykavyja-kanstrukcyi-pijanerskaga-skveryka-adpravili-na-rjekanstrukcyju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Можа і з Гомеля самалёты пачнуць лятаць у Лондан...” Павел Шаўцоў пра родны горад і знакамітую Скарынаўку 📚

Юрыст міжнароднага права і апякун Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане. Ураджэнец Гомеля, Павел Шаўцоў, даўно пакінуў родныя мясціны, але яго прыклад даводзіць, што будаваць беларускае жыццё можна ўсюды, дзе ёсць беларусы. 👍🏻

📌 "Жыву тут ужо большасць жыцця. Адразу далучыўся да беларускіх арганізацый, было ж вельмі цікавае беларускае жыццё ў Лондане. Я застаў яшчэ тое старое пакаленне пасляваеннай эміграцыі, якое заклала тут усё..."

📌 "З канца вайны збіраліся беларускія кнігі, ёсць цікавая калекцыя мастацтва, цікавая калекцыя мапаў часоў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расейскай імперыі, 20-га стагоддзя, калекцыя марак, ёсць унікальныя архівы. Гэта найбуйнейшая спецыялізаваная беларуская бібліятэка па-за межамі Беларусі..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mozha-i-z-gomelja-samaljoty-pachnuc-ljatac-u-londan-pavel-sha-co-pra-rodny-gorad-i-znakamituju-skaryna-ku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Што вядома пра Васіля Палякова, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем ✌🏻

Актывіста з Гомеля Васіля Палякова прызналі палітвязнем 29 лютага. Ён адбыў 30 сутак адміністратыўнага арышту ў лістападзе 2023 года і зноў быў затрыманы, з 23 студзеня яму ўжо тры разы давалі на 15 сутак. Правабаронцы лічаць такі пераслед палітычна матываваным.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-vjadoma-pra-vasilja-paljakova-jakoga-pravaabaroncy-pryznali-palitvjaznem/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гамяльчаніна за «данаты» асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі»

46-гадовы жыхар Гомеля «пераводзіў ахвяраванні для дзейнасці» фонда салідарнасці BYSOL, прызнага ў Беларусі экстрэмісцскім фармаваннем, паведамляюць дзяржСМІ. 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gamjalchanina-za-danaty-asudzili-da-3-gado-hatnjaj-himii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
«Рускі дом» уцягвае гомельскіх школьнікаў у святкаванне 10-годдзя анексіі Крыма 😡

🤷🏻‍♀️ Конкурс малюнкаў школьнікаў, прысвечаны да 10-годдзя анексіі Крыма, абвясціў гомельскі «Рускі дом» (прадстаўніцтва сумна вядомага Рассупрацоўніцтва).

Асноўныя патрабаванні ў цэлым невысокія: «работа павінна быць творчай і самастойнай», прызы збіраюцца выдаць усім удзельнікам. Гэта ўскосна ўказвае на прапагандысцкую і палітычную аснову «конкурсу».

❗️Важна памятаць, што «Рассупрацоўніцтва» і ягоныя «Рускія дамы» – інструмент так званай «мяккай сілы» Расіі, праз якую яна прасоўвае свае каштоўнасці і ідэалы.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ruski-dom-ucjagvae-gomelskih-shkolnika-u-svjatkavanne-10-goddzja-aneksii-kryma/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі пад асфальтам праступае старадаўняя брукаванка

У цэнтры Гомеля, каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарта, з’явілася вялізная яма. Але яна адметная тым, што праз яе праступае брукаванка.

🤔 Ці не варта было б прынамсі на гэтым участку аднавіць брукаванку?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-pad-asfaltam-prastupae-starada-njaja-brukavanka/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: ЧП ГОМЕЛЬ
“Я – выжыўшы сведка, таму яны мяне баяцца”. Леанід Судаленка пракаментаваў Штодню сваю “завочную крымінальную справу”

У дачыненні да вядомага праваабаронцы, былога палітзняволенага Леаніда Судаленкі, пачалі завочную крымінальную справу. Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

📌 "Калі казаць сур’ёзна, то я бачу, што яны максімальны тэрмін мне дадуць у 6 гадоў. Наступным крокам будзе, напэўна, пазбаўленне грамадзянства. Ну, а потым яшчэ, відаць, пачнуць чарговую спецвытворчасць па прызнанні майго факта нараджэння незаконным…"

📌 "На кароткачасовай дыстанцыі яны могуць сабе дазволіць такое бяспраўе. А калі ў краіну вернецца закон, зразумела, што ўсё гэта не будзе каштаваць нават паперы, на якой яны малююць усё гэта ў следчых камітэтах..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ja-vyzhy-shy-svedka-tamu-jany-mjane-bajacca-leanid-sudalenka-prakamentava-shtodnju-svaju-zavochnuju-kryminalnuju-spravu/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Найгоршыя бальніцы ў Гомелі з пункту гледжання ўрбаністыкі

🏥 Пра тое, якія з гомельскіх бальніц выглядаюць няблага з пункту гледжання ўрбаністыкі, “Штодзень” ужо пісаў раней.  У гэтым матэрыяле распавядзём пра няўдалыя прыклады гарадской забудовы.

🧐 Бальніцы, пабудаваныя пазней за 1990-я, размешчаныя ў Гомелі даволі ўдала. Стацыянары ж, узведзеныя ў савецкія часы, маюць шмат праблем, часам невырашальных.
Некаторыя бальніцы настолькі не адпавядаюць сучасным стандартам, што варта было б узвесці для іх новыя, сучасныя, будынкі ў больш прыдатных месцах.

Падрабязней: https://homeldays.org/najgorshyja-balnicy-gomeli-z-punktu-gledzhannja-rbanistyki/

Штодзень
Былога журналіста Андрэя Толчына пачалі судзіць

😡 Справу былога журналіста пачаў разглядаць сёння Гомельскі абласны суд. Яго судзяць адразу па трох крымінальных артыкулах.

У Андрэя слабое здароўе, хворыя ногі. У перыяд абвастрэнняў хваробы ён не можа хадзіць.

Падрабязней: https://homeldays.org/byloga-zhurnalista-andrjeja-tolchyna-pachali-sudzic/

Штодзень
Крытычны ўзровень на рацэ Сож у Гомелі перавышаны на 140 см 🌊

Паводле інфармацыі Белгідрамета, узровень вады ў рацэ Сож склаў 470 см. Да небяспечна высокай адзнакі, калі назіраецца падтапленне жылых памяшчэнняў, засталося 30 см. Калі ўлічыць, што вада ў рацэ падымаецца на 15 см у суткі, то праз два дні можна чакаць падтапленне дамоў. 😱

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/krytychny-zroven-na-racje-sozh-u-gomeli-peravyshany-na-140-sm/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія сілавікі зноў змагаюцца з нелегальнай зброяй 🔫

Паводле афіцыйных дадзеных, у 2023 годзе з абароту сілавікі вывелі 1043 адзінак, амаль траціну з іх залічылі ў нелегальныя і ці канфіскавалі, ці жыхары здалі дабраахвотна

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskija-silaviki-zno-zmagajucca-z-nelegalnaj-zbrojaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі адкрылася выстава з фотаздымкамі горада 1930-х-1960-х гг. Выявы аднавілі з дапамогай нейрасетак 🤖

“Наведнікі выставы маюць унікальную магчымасць – убачыць Гомель 1930-60-х гг. такім, якім яго мала хто памятае – у колеры. Экспазіцыя аб’яднала прошлае і будучыню. Кадры, якія атрымалі з фотастужак 1930-х-1960-х, атрымалі другое дыханне дзякуючы каларызацыі нейрасеткамі…”, – пішуць арганізатары выставы.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-adkrylasja-vystava-z-fotazdymkami-gorada-1930-h-1960-h-gg-vyjavy-adnavili-z-dapamogaj-nejrasetak/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Беларусі цюльпаны ў два разы даражэйшыя, чым у Польшчы

🌷🌷🌷Да дня жанчын 8 сакавіка рыхтуюцца як у Беларусі, так і ў Польшчы. Сеткавыя крамы прапаноўваюць у святочныя дні кветкі. “Штодзень” параўнаў цэны на кветкі ў Польшчы і Беларусі.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-belarusi-cjulpany-dva-razy-darazhjejshyja-chym-u-polshchy/

Штодзень
Актывіст з Рэчыцы пра спецвытворчасць супраць сябе: "Зрабілі і дзякуй Богу" 🔥

Супраць Юрыя Шчучко з Рэчыцы распачалі спецыяльную вытворчасць (па ёй праводзяцца завочныя суды над тымі, хто не жыве ў Беларусі). Актывіст цяпер жыве ў Польшчы і згадзіўся паразмаўляць са "Штоднём" пра такую нечаканую цікаўнасць да сваёй асобы.

📌 "Агулам, я да гэтага стаўлюся па-філасофску: працую я ў Бельгіі, Нідэрландах, Польшчы. Калі навіну даслалі, я адправіў у чат гэтай спецвытворчасці фота з Амстэрдама. Як раз з аўтобуса выйшаў і пішу: "Хлопцы, я тут яшчэ гадзіну, калі хочаце, прыязджайце".

📌 "Я ведаў, што яны пачалі завочна судзіць, але што яны будуць дабірацца до людзей, скажам так, трэцяга звяна… Я сябе не лічу такім ужо апазіцыянерам, звычайны актывіст. Многія зрабілі больш за мяне, але больш акуратна, па-ціхаму. Плюс я паспеў паваяваць з палком Каліноўскага..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/aktyvist-z-rjechycy-pra-specvytvorchasc-suprac-sjabe-zrabili-i-dzjakuj-bogu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі медыкаў, якія знічшылі больш за 92 тысяч доз вакцынаў ад COVID-19 і грыпу, пакаралі «хатняй хіміяй» 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-medyka-jakija-znichshyli-bolsh-za-92-tysjach-doz-vakcyna-ad-covid-19-i-grypu-pakarali-hatnjaj-himijaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Віч-інфекцыя пашыраецца сярод людзей ва ўзросце 50-59 гадоў. 🤔 Асноўны шлях заражэння – полавы

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vich-infekcyja-pashyraecca-sjarod-ljudzej-va-zrosce-50-59-gado-asno-ny-shljah-zarazhjennja-polavy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Балаклавы і шмат зброі – як школьнікаў завабліваюць у войска і міліцыю 🤦🏼

Школьнікаў возяць на «дні адкрытых дзвярэй» у мясцовыя аддзяленні міліцыі, да іх у школы прыязджаюць вайскоўцы з выставай зброі – паглядзелі, як у Гомельскай вобласці заманьваюць на службу школьнікаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/balaklavy-i-shmat-zbroi-jak-shkolnika-zavablivajuc-u-vojska-i-milicyju/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/02 18:18:51
Back to Top
HTML Embed Code: