Telegram Web Link
У Гомелі могуць знесці дом грамадскага цэнтра па вуліцы Палеская, 52

Дакладная інфармацыя будзе вядомая пасля апублікавання Генеральнага плана Гомеля ў пачатку 2024 года.

Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52 цягам многіх год праводзіў розныя грамадска значныя мерапрыемствы. Напрыклад, там адбывалася сустрэча нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з гомельцамі пасля таго, як Гомельская абласная бібліятэка пабаялася прадставіць свае памяшканні для падобнага мерапрыемства.

https://homeldays.org/paleskaja-52/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Палітвязні 60+ у гомельскіх пенітэнцыярных установах

Міжнародны дзень пажылых людзей адзначаецца 1 кастрычніка. Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пажылымі лічацца людзі ва ўзросце 60-75 гадоў. “Штодзень” згадаў некаторых палітвязняў 60+, якія знаходзяцца ў гомельскай ПК №4 і СІЗА-3. 🤬

Праваабаронца Леанід Судаленка падчас выступу ў Еўрапарламенце адзначаў, што “Для чалавека ва ўзросце 60 гадоў тэрмін у 10-15 гадоў, як гавораць у нас у лагерах, — гэта пуцёўка ў адзін бок, гэты чалавек не вернецца ўжо, па сутнасці, гэта смяротны прысуд.” 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palitvjazni-60-u-gomelskih-penitjencyjarnyh-ustanovah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Падрабязнасці суду над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк 🤬

У Рэчыцы пачаўся чарговы “суд” над палітычнай зняволенай, маці дваіх непаўналетніх дзяцей, Палінай Шарэндай-Панасюк. Як і раней, грамадская дзяячка адмаўляе “суду” ў легітымнасці і лічыць сябе ваеннапалоннай.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/padrabjaznasci-sudu-nad-palitznjavolenaj-palinaj-sharjenda-panasjuk/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Судзяць дырэктара агародніннай фабрыкі, якая знаходзіцца ля сумнавядомага Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату

Шэсць гадоў таму дырэктар вытворчасці Віталь Краўцоў акуратна выказаўся, што не ведае, як адлюструецца на вытворчасці гародніны суседства з заводам па вытворчасці беленай цэлюлозы. 🤷🏼‍♀️

Былога дырэктара абвінавачваюць атрыманні хабару (арт. 430 ч. 2) і службовым падлогу (арт. 430 ч. 1).

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sudzjac-dyrjektara-agarodninnaj-fabryki-jakaja-znahodzicca-lja-sumnavjadomaga-svetlagorskaga-cjeljulozna-kardonnaga-kambinatu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Хто сказаў, што жыць у правінцыі сумна?

Калінкавіцкі раённы дом культуры запрашае гараджанак на… стрыптыз. 🙈 Напэўна, тыповыя мясцовыя мерапрыемствы – канцэрты шансона і акцыі “Мы адзіныя” – не карыстаюцца вялікай папулярнасцю, таму супрацоўнікі культурнай установы шукаюць новыя формы прыцягнення гледачоў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/tolki-dlja-zhanchyn-stryptyz-u-kalinkavickim-dk/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Рускі дом у Гомелі ўзначаліла пуціністка і прыхільніца ЛНР і ДНР

Расейскія ўлады інтэнсіфікавалі працу на беларуска-ўкраінскім памежжы: у Гомелі прызначаная новая кіраўнічка Рускага дому

Новапрызначаная кіраўнічка -- Вольга Бараненка. У сацыяльных сетках у яе допісы пра дзень перамогі на 9 траўня і свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. На сваёй старонцы ў ВК яна віншуе беларусаў з афіцыйным днём незалежнасці 3 ліпеня і днём яднання народаў Беларусі і Расеі. Таксама напярэдадні нападу на Украіну (22 лютага 2022) Вольга Бараненка напісала пра прызнанне ДНР і ЛНР Пуціным.

Пра тое, што ў апошні год у Грузіі і Беларусі інтэнсіфікавалі працу прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва, адзначае загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзелу Украінскага інстытуту Надія Коваль. На думку Надіі Коваль, прызначэнне новай кіраўнічкі можа азначаць узмацненне вертыкалі і кансалідацыю ўпраўлення ў ключавых краінах.

Падрабязней: https://homeldays.org/ruski-dom-u-gomeli-2/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Кучкі ў яўрэяў. Традыцыі свята Суккот і рэчыцкія ўспаміны

Яўрэі ўсяго свету адзначаюць у гэтыя дні адно з самых галоўных сваіх свят – Суккот. Кожны яўрэй да наступлення свята Суккот павінен пабудаваць у двары сукку, або шалаш, дзе на працягу ўсяго свята ён з сям’ёй павінен есці і весяліцца, запрашаць гасцей і памятаць пра тое, як продкі “выбівалі з сябе раба”. 🔗

Агулам жа Суккот – гэта радаснае свята, бо людзі, выходзячы з Егіпту, пазбаўляліся рабства, рабскага стану, таму і трэба святкаваць, прыгадваючы падзеі, калі людзі “выбівалі з сябе раба”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kuchki-ja-rjeja-tradycyi-svjata-sukkot-i-rjechyckija-spaminy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомель — горад для жыцця? 😳 Нечаканы вынік сацыялагічнага даследавання

У рэйтынгу беларускіх гарадоў горад над Сожам заняў 6-ую пазіцыю, саступіўшы Берасцю і Гародні, затое абагнаўшы Віцебск і Магілёў. 🏙

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomel-gorad-dlja-zhyccja-nechakany-vynik-sacyjalagichnaga-dasledavannja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Стваральнік “Гомельскіх ведамасцей”, дэмакратычны дэпутат, журналіст-фрылансер

Грамадскага дзеяча і былога журналіста Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА. Такім чынам, інфармацыя “Штодня” пра крымінальную справу ў дачыненні да гомельца пацвярджаецца. 🤬

Хто такі Андрэй Толчын, якога ўлады кінулі за краты.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/stvaralnik-gomelskih-vedamascej-djemakratychny-djeputat-zhurnalist-frylanser-fakty-pra-andrjeja-tolchyna/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 05:20:12
Back to Top
HTML Embed Code: