Telegram Web Link
Ці бачылі вы сонечныя панэлі на гомельскіх вуліцах?

Альтэрнатыўная энергетыка ўжо сёння складае сур’ёзную канкурэнцыю традыцыйным спосабам атрымання энергіі. Беларусь, якая не мае ні нафты (мы фактычна выкарысталі ўсе свае запасы), ні газу, ні вугалю, – адзін з аўтсайдараў сярод еўрапейскіх краін па вытворчасці энергіі з аднаўляльных крыніц. Пры гэтым у краіне нізкая шчыльнасць насельніцтва (125 месца сярод 194 краін), а значыцца, знайсці месца для ветрагенератаў беларусам куды прасцей, чым значнай частцы заходніх суседзяў. Доля прыватнага сектара ў забудове большасці нашых гарадоў даволі вялікая, але ці бачылі вы сонечныя панэлі на гомельскіх вуліцах? Чаму так адбываецца, разбіраўся “Штодзень”.

Падрабязней: https://homeldays.org/ci-bachyli-vy-sonechnyja-panjeli-na-gomelskih-vulicah/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Неглюбскае ткацтва вылучылі на ўнясенне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Беларуская неглюбская тэкстыльная прамысловасць у Гомельскай вобласці і беларускае мастацтва выцінанкі вылучаныя сёлета на ўнясенне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Вёска Неглюбка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці славіцца сваімі традыцыямі ткацтва. Ручнікі мясцовых ткачых упрыгожваюць музеі і прыватныя калекцыі Еўропы і Азіі, экспанаваліся на выстаўках у розных краінах свету. Не менш унікальныя і неглюбскія шматкаляровыя посцілкі, набожнікі, фіранкі, а таксама неглюбскі строй.

Падрабязней: https://homeldays.org/negljubskae-tkactva-vyluchyli-na-njasenne-spis-nematjeryjalnaj-kulturnaj-spadchyny-juneska/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Музыкаў TOR BAND тры тыдні судзяць у закрытым рэжыме 🤬

Падчас знаходжання ў турме ў музыкаў значна пагоршылася здароўе.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/muzyka-tor-band-try-tydni-sudzjac-u-zakrytym-rjezhyme/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Яшчэ адну жыхарку Гомельшчыны прызналі датычнай да экстрэмісцкай дзейнасці

Гэта жыхарка Добруша Таццяна Сухавей 1979 года нараджэння. Вядома, што яна пакараная судом Добрушскага раёна паводле 2 артыкулаў: 342 ч. 1 “Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” і 367 ч. 1 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта”.

Пра Таццяну Сухавей вядома мала. На сайце dissidentby толькі пазначанае яе імя і прозвішча. Таксама “Штодзень” знайшоў, што ў 2020 годзе Таццяна размяшчала ў інтэрнэце відэа з акцыі міру і дабрыні ў Добрушы ў 2020 годзе.

https://homeldays.org/jashchje-adnu-zhyharku-gomelshchyny-pryznali-datychnaj-da-jekstrjemisckaj-dzejnasci/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Ізраілі цяжка паранены генерал з Беларусі

Раман Гофман – першы генерал ЦАХАЛа з Беларусі, які прыехаў у Ізраіль у 1990-я.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-izraili-cjazhka-paraneny-general-z-belarusi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Нас абстрэльваюць, вакол паніка, а я спакойна даю інтэрв’ю пад выбух ракет” 🇮🇱

Барыс Балтэ жыве ў горадзе Ашкелон, які Хамас на выходных атакаваў сотняй ракет. Калісьці ён разам з бацькамі вымушаны быў збегчы ў Ізраіль ад уладаў Лукашэнкі. Пра ад’езд не шкадуе і вайны не баіцца.

 “Штодзень” паразмаўляў з Барысам пра прычыны вайны і наступствы ад яе.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/byly-zhyhar-rjechycy-da-intjerv-ju-pad-abstrjelam-u-izraili/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Аблава ў гомельскім аддзяленні таварыства паляўнічых і рыбаловаў🤬

Магчыма, затрыманы намеснік старшыні арганізацыі Аляксей Коцур.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ablava-gomelski-addzjalenni-tavarystva-palja-nichyh-i-rybalova/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Вільні грузавік насмерць збіў гомельца

Віктар Савіч -- экс-боец палка Каліноўскага, жыхар Гомеля. Пасля пратэстаў 2020 года з’ехаў з Беларусі ў Літву. Пасля пачатку вайны ўступіў у полк Каліноўскага, але потым разарваў кантракт з ВСУ і вярнуўся ў Вільню.

Як паведамляюць літоўскія СМІ, грамадзянін Беларусі загінуў 9 кастрычніка. Яго збіў грузавік. Паводле Хартыі'97, гэты жыхар Беларусі — Віктар Савіч. Гомелец памёр на месцы.

У жніўні 2022 года інтэрв'ю з Віктарам Савічам выйшла на праўладным тэлеканале “Беларусь 1”. Хаця сам баец тады сцвярджаў, што не размаўляў з дзяржаўнымі СМІ. Да правакацыі з запісам інтэрв’ю меў дачыненне юрыст Мантас Даніэлюс, якога ў Літве судзяць па абвінавачванні ў шпіянажы для Беларусі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kalja-vilni-gruzavik-nasmerc-zbi-gomelca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Віктар Савіч -- аўтар неафіцыйнага гімна палка Каліноўскага

Віктар Савіч, які, паводле неафіцыйнай інфармацыі, загінуў у Літве ў аўтааварыі, з’яўляецца аўтарам тэксту “Гімн Перамога”. Песня з’яўляецца неафіцыйным гімнам палка Каліноўскага. У кампазіцыі ёсць наступныя словы:

Мы ворагаў нашых прагналі з Радзімы,
Спыніў шматвяковы прыгнёт.
Мы – гаспадары незалежнай краіны -
Няскораны мужны народ.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Жыхароў Гомельшчыны прымушаюць скінуцца на прапагандысцкі помнік 🤦‍♂️

28 кастрычніка на Гомельшчыне запланаваны суботнік. Сёлета ўлады прапаноўваюць працоўным калектывам і дзяржаўным арганізацыям далучыцца да рэканструкцыі плошчы Паўстання. У выніку рэканструкцыі на плошчы з’явяцца кветнікі ў выглядзе зорак і трохметровая скульптура ў выглядзе рук, прысвечаная прапагандысцкай тэме генацыду беларускага народу. Як паведамляецца на сайце Гомельскага аблвыканкама, сабраныя падчас суботніка сродкі пойдуць на выраб і ўсталяванне памятнага знаку і добраўпарадкаванне плошчы Паўстання ў Гомелі.

Падрабязней: https://homeldays.org/zhyharo-gomelshchyny-prymushajuc-skinucca-na-prapagandyscki-pomnik/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Чым займаюцца валанцёры ў Ізраілі

Былы палітзняволены і гамяльчук Алег Барадзін, які цяпер жыве ў 20 км ад сектара Газа, напісаў свае назіранні пра тое, хто такі валанцёр у Ізраілі.

📌 "Валанцёр - гэта калі робіш сваю працу і стараешся не глядзець на ўвесь гэты жах. Як у першы дзень па горадзе насіліся экіпажы хуткай дапамогі, як дарогі былі заваленыя бетоннымі агароджамі на выпадак пранікнення баевікоў, чэргі з людзей на пункце здачы крыві, нягледзячы на тое, што поўдню не давалі загаду здаваць кроў."

Алег Барадзін -- былы жыхар Гомеля. Быў вымушаны эміграваць з палітычных прычын. У 2022 годзе яго затрымалі за тое, што зняў на відэа размову двух п’яных расейскіх вайскоўцаў. Алег 15 сутак правёў у ІЧУ. Пасля выхаду з ізалятара ён з’ехаў з краіны. У эміграцыі ён даведаўся, што на радзіме на яго завялі крымінальную справу.

Падрабязней: https://homeldays.org/chym-zajmajucca-valancjory-izraili/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Габрэйская абшчына Гомеля далучаецца да ўсеагульнай малітвы за людзей, якія пацярпелі ад нападу тэрарыстаў з Хамас 🇮🇱💔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskija-gabrjei-prymuc-udzel-u-malitve-za-ahvjar-tjerarystychnaga-napadu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
З палітуцекачом і былым каліноўцам Віктарам Савічам развітваюцца ў Вільні 😢

Арганізатары цырымоніі паведамляюць, што прыйсці на развітанне з Віктарам можа кожны.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-palitucekachom-i-bylym-kalino-cam-viktaram-savicham-razvitvajucca-vilni/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Для беларусак, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту, уводзяцца дадатковыя кансультацыі

Паводле дадзеных даследавання Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, у Беларусі 16,9% апытаных жанчын сутыкаюцца з сексуальным гвалтам на працягу жыцця. З іх -- 6,5% паведамілі пра сексуальны гвалт з боку інтымных партнёраў.

Анлайн-лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту oliviahelp.org можа прадставіць большую колькасць кансультацый і падтрымку для тых, хто сутыкнуўся з сексуальным гвалтам. Спецыялісты лініі надаюць асаблівую ўвагу ананімнасці і павагі да кожнай пацярпелай.

Падрабязней: https://homeldays.org/dlja-belarusak/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларускі музыка далучыўся да сусветнага флэшмобу супраць агрэсіўнага аўтамабіліста 😂 🚗

Фронтмэн музычнага праекту “Apsent” Арсеній Кісляк выклаў на сваім ютуб-канале шорт-відэа, на якім ён выконвае песню Natural blues (Trouble so hard) папулярнага некалі Moby пад акампанемент удараў неадэкватнага чалавека ў кепцы, які безвынікова спрабуе разбіць шыбу аўтамабіля. 👏🏻

🔥 Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belaruski-muzyka-daluchy-sja-da-susvetnaga-fljeshmobu-suprac-agrjesi-naga-a-tamabilista/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
🍷 Беларуская рэклама 1939 года з газеты "Звязда" за 1939 год! Фірмовая крама вытворцы, як бачна з улёткі, на той момант знаходзілася і ў Гомелі.
"Суседзі-габрэі хаваліся ў бочках". Гісторыя аднаго габрэйскага пагрому ў 1919 😢

Тэрарысты з Хамас абвясцілі 13 кастрычніка “сусветным днём пагрому габрэяў”, у якім яны заклікаюць мусульман ажыццяўляць гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні габрэйскага народу. 🤬

На тэрыторыі цяперашняй Беларусі “пагромы” габрэяў мелі месца ў ХХ ст. Тэма гэтая недастаткова даследаваная і ёй не надаецца належнай увагі. Штодзень публікуе згадкі гомельскага літаратара Уладзіслава Ахроменкі пра габрэйскі пагром у Гомелі падчас Стракапытаўскага мецяжу ў 1919-м, пра тое, як вялі сябе пагромшчыкі і тагачасныя беларусы.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pra-gabrjejski-pagrom-u-gomeli-1919-m/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
135 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча 👨🏻‍🎨 🚀

Вечны вандроўнік, выбітны творца і даследчык. Яго працы не пакідаюць абыякавымі, але яго жыццё было цяжкім і бедным.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/135-gado-z-dnja-naradzhjennja-jazjepa-drazdovicha/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У памяць Віктара Савіча (відэа) 🕯

Сябры гомельца Віктара Савіча, які загінуў 9 кастрычніка ў аўтааварыі пад Вільняй, змантавалі відэа для ўшанавання ягонай памяці. У кліпе выкарыстаныя кадры з асабістага архіву беларускага патрыёта, ваяра.

“Відэа прысвячаецца светлай памяці нашага сябра Віктара Савіча.
Тэкст песні, якая гучыць на фоне відэа, у ліпені 2022 напісаў сам Віктар, а выконвае яе адзін з яго пабрацімаў, дабраахвотнік ПКК...”, - гаворыцца ў анатацыі да кліпа. 😢

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Беларусі ліквідуюць Міжнародную арганізацыю армян

20 кастрычніка адбудзецца суд аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Урарту”. Днямі Лукашэнка паскардзіўся, што Арменія не заўжды паводзіць сябе па-партнёрску ў дачыненні да краін-удзельніц СНД. 🤷

Падрабязней: https://homeldays.org/u-belarusi-likvidujuc-mizhnarodnuju-arganizacyju-armjan/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 07:34:46
Back to Top
HTML Embed Code: