Telegram Web Link
У свой юбілей Гомельская абласная бібліятэка згадвае расейскіх пісьменнікаў і дзеячаў 🤬

15 верасня Гомельская абласная бібліятэка адзначыць сваё 95-годдзе. З гэтай нагоды плануюцца правесці акцыю “бібліяноч”. У праграме мерапрыемства — тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам расейскага паэта Цютчава, расейскага пісьменніка Астроўскага і расейскіх князёў Паскевічаў. Таксама плануецца музычная пляцоўка, прысвечаная 220-годдзю расейскага кампазітара Гурылёва, кніжная выстава, прысвечаная расейскаму пісьменніку Астроўскаму...

❗️ Шчыра хацелася б верыць у тое, што “забыццё” беларускіх класікаў супрацоўнікамі Абласной бібліятэкі — гэта прыкрая недапрацоўка. Але ёсць шэраг абставін меркаваць, што навязванне расейскай імперскай культурнай спадчыны адбываецца невыпадкова.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-svoj-jubilej-gomelskaja-ablasnaja-biblijatjeka-zgadvae-rasejskih-pismennika-i-dzejacha/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Трэш і нафталін: якая музычная праграма чакае гомельцаў на Дзень горада 🙈

На свяце ў Гомелі выступіць гурт, які ў 2020 годзе напісаў песню ў падтрымку Лукашэнкі “Любимую не отдают”.🤮 Сярод выступоўцаў – расейская спявачка Маргарыта Суханкіна, якой забаронены ўезд ва Украіну праз наведванне Крыма. Астатнія выканаўцы – таксама ідэалагічна вывераныя і вандруюць па гарадах з аднаго свята на іншае.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/trjesh-i-naftalin-jakaja-muzychnaja-pragrama-chakae-gomelca-na-dzen-gorada/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У цяперашнім Гомелі немагчыма аднавіць ратушу: пры пераездзе мы атрымалі б новы стары будынак гарвыканкама 🏛

Даўно вядзецца гаворка пра тое, што Гомелю не стае пешаходнай плошчы. Сапраўднай плошчы, якая б выконвала функцыю вялікай грамадскай прасторы пад адкрытым небам. На дадзены момант поўнае пазбаўленне плошчы Леніна транспартных функцый выглядае маларэальным. Але паспрабуем уявіць, як бы яна магла выглядаць. 🤔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ratusza/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Каля Рэчыцы фіксуюць нетыповае захворванне паразітамі, якія паражаюць мяккія тканкі людзей 😱

🦟 Лічынкі круглых чарвякоў пераносяцца камарамі 

Рэчыцкім занальным ЦГЭ лабараторна пацверджаны другі выпадак захворвання (да гэтага быў у 2021 годзе, калі паразіта вынялі з вобласці левага перадплечча). Цяпер інвазіўны аб'ект памерам 12 мм * 0,4 мм быў хірургічна выдалены з мяккіх тканін левага сцягна жыхаркі Рэчыцы.

❗️У каментары “Штодню” навуковец Сяргей Бесараб адзначыў, што пагрозы заражэння новымі паразітамі датычаць не толькі жыхароў Рэчыцы, але і для іншых населеных пунктаў, блізкіх геаграфічна і кліматычна. “Па ідэі, варта было б правесці расследаванне, адкуль што ўзнікла, каб знайсці крыніцу. Неабходна лакалізаваць месца, адкуль з’яўляюцца такія небяспечныя камары”, -- падсумоўвае даследчык.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kalja-rjechycy-fiksujuc-netypovae-zahvorvanne-parazitami-jakija-parazhajuc-mjakkija-tkanki-ljudzej/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
“Усе ідэйныя ў Польшчы”. 🙈 Начальнік Гомельскага абласнога Следчага Камітэта Сяргей Удавікоў працягвае палохаць апанентаў улады рэпрэсіямі

У інтэрв’ю прапагандысцкаму выданню “Гомельская праўда” функцыянер рэжыму распавёў пра тое, што ягоныя падначаленыя і далей будуць пераследаваць грамадзян па палітычнай прыкмеце. Акрамя гэтага, ён зазначыў, што на дадзены момант адной з асноўных катэгорый беларусаў, якія пападаюць пад каток рэпрэсій, з’яўляюцца праціўнікі вайны ва Украіне. “Штодзень” прыводзіць некалькі цытат кіраўніка рэжымнага УСК.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/use-idjejnyja-polshchy-nachalnik-gomelskaga-usk-sjargej-udaviko-pracjagvae-palohac-apanenta-ulady-rjeprjesijami/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пераможца конкурса “Міс Беларусь 2023” з Гомеля Эленанора Качалоўская, якая ў фінале спаборніцтваў не ўзгадала імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, атрымала ў падарунак ягоны збор твораў. 😂 Выглядае на тое, што рэжымнае Міністэрства інфармацыі патроліла кабету.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
14 верасня распачынаецца суд над музыкамі Tor Band

У Гомельскім абласным судзе ў закрытым фармаце разгледзяць крымінальныя справы Дзмітрыя Галавача, Яўгена Бурло і Андрэя Ярэмчыка. Музыкаў будуць судзіць па некалькіх артыкулах. Сярод якіх -- “Распальванне сацыяльнай варажнечы” і “Абраза прэзідэнта”.

Удзельнікаў гурта разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка 2022.

Падрабязней: https://homeldays.org/tor-band_sud/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Суворы гомельскі дызайн: да Дня горада ў розных куточках Цэнтральнага раёна ўсталявалі нязграбныя, абы-як намаляваныя постаці рысі 🤷🏼‍♀️

Мо ў Гомелі зусім не засталося дызайнераў ды мастакоў?! Для параўнання прапануем зірнуць на малюнкі, якія за пару хвілін згенеравала па нашым запыце нейрасетка. Адрозненні відавочныя.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Русіфікатар з аблвыканкаму

🤦‍♂️ Былы старшыня Гомельскага аблвыканкама запомніцца флагштокам і знікненнем прадукцыі пад беларускамоўным брэндам "Літвінскі"

“Штодзень” не паленаваўся і зайшоў на старонку прадпрыемства ў сеціве. І ў нас з’явілася здагадка, чаму з палічак беларускіх крам раптам знік папулярны брэнд “Літвінскі”, які калісьці выпускаўся ў Гарадзеі.

Падрабязней: https://homeldays.org/rusifikatar-z-ablvykankamu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
👍 Запрацаваў ўнікальны праект “Школьны воз”, які прапануе прадметы школьнай праграмы ў выглядзе пазнавальных і цікавых відэаўрокаў.

👩‍🏫 Ужо цяпер у адкрытым доступе ёсць гісторыя Беларусі за 6 і 7 клас і англійская мова за 5 клас. У планах каманды – курс па сусветнай гісторыі.

Падрабязней: https://homeldays.org/vidjea-roki-na-belaruskaj-move/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праваабаронца: “Мы можам не дачакацца многіх з тых, у каго вялікія тэрміны”

Ленаід Судаленка распавёў у Еўрапарламенце пра ўмовы ў беларускіх турмах

“Штодзень” прыводзіць тэкставыя вытрымкі з выступу Леаніда Судаленкі ў Еўрапейскім парламенце.

📌 Я вельмі часта чуў у гэтых месцах, што хутка дапамога прыязджае ў адным выпадку: каб зафіксаваць смерць.

📌 Як толькі палітычны прыязджае ў турму, яму адразу даюць бірку жоўтага колеру, ён адрозніваецца ад іншых вязняў.

📌 Для чалавека ва ўзросце 60 год тэрмін у 10-15 год, як гавораць у нас у лагерах, -- гэта пуцёўка ў адзін бок.

Падрабязней: homeldays.org/pravaabaronca-my-mozham-ne-dachakacca-mnogih-z-tyh-u-kago-vjalikija-tjerminy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі значна павялічылася колькасць выпадкаў менінгіту

😱 Некаторыя дактары кажуць пра сапраўдную эпідэмію (праз тое, што статыстыка ў Беларусі рэдка насамрэч адлюстроўвае рэчаіснасць, пацвердзіць ці аспрэчыць гэтае меркаванне немагчыма). Часцей за ўсё хварэюць дзеці, якія якраз пайшлі ў школы і садкі пасля летніх вакацый, але рэгіструюцца выпадкі і сярод дарослых. Гэта сур'ёзная хвароба можа прывесці да цяжкіх наступстваў і нават да смерці хворага.

У такой сітуацыі варта было б параіць гомельцам пазбягаць шматлюдных месцаў і заставацца па магчымасці дома. Але ў горадзе, наадварот, арганізуюцца масавыя мерапрыемствы з нагоды Дня горада. Як дзіцячыя, так і працоўныя калектывы дарослых абавязаны ўдзельнічаць у розных імпрэзах амаль на працягу ўсяго дня.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-znachna-pavjalichylasja-kolkasc-vypadka-meningitu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Веткаўскі музей збірае грошы на старадаўнія іконы 👨🏻‍🎨

Гаворка ідзе пра наверша з Царскай брамы. На двух створках брамы – дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла, якія прадстаўляюць веткаўскі іканапіс канца XVIII стагоддзя.

❗️ "Элементы Царскай брамы - рэдкі і ўнікальны помнік Веткаўскай школы іканапісу, які вельмі не хацелася б упусціць. Хочацца, каб нашы культурныя і гістарычныя помнікі мы і нашы дзеці маглі бачыць, і бачыць дома, а не ў музеях іншых краін."

Як падтрымаць беларускі музей, чытайце па спасылцы:
https://homeldays.org/vetka-ski-muzej-zbirae-groshy-na-starada-nija-ikony/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 19:20:13
Back to Top
HTML Embed Code: