Telegram Web Link
Карпянкоў уручыў грамату дырэктару гомельскага ЗЛіН Андрэю Кузняцову 🤬

Відаць, падзякаваў за рэпрэсіі ў дачыненні да ўласных супрацоўнікаў 🤦

Падзяка намесніка міністра ўнутраных спраў кіраўніку гомельскага прадпрыемства гучыць досыць цынічна. У прыватнасці, Мікалай Карпянкоў падзякаваў Андрэю Кузняцову за цеснае ўзаемадзеянне і дзелавую супрацу з унутранымі войскамі. І асабліва ў грамаце падкрэсліваецца службовы этыкет дырэктара гомельскага ЗЛіН.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/karpjanko-uruchy-gramatu-dyrjektaru-gomelskaga-zlin-andrjeju-kuznjacovu/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскі наркалагічны дыспансер арганізуе экскурсіі для школьнікаў 🙈

На думку арганізатараў падобных мерапрыемстваў, гэта будзе садзейнічаць інфармаванню непаўналетніх пра наступствы ўжывання псіхатропных рэчываў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelski-narkalagichny-dyspanser-arganizue-jekskursii-dlja-shkolnika/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Экс-палітвязень з Гомеля піша кнігу пра рэпрэсіі 📖

Ілля Міронаў анансаваў напісанне аўтабіяграфічнай кнігі, у якой вялікую ўвагу надасць праблемам палітзняволеных у сучаснай Беларусі. ✌️

“Я яшчэ восенню 2020 года, знаходзячыся на сутках у ІЧУ, падумаў, што някепска было б напісаць кнігу, але не ўяўляў, што палітвязняў будзе настолькі шмат. Калі на той час іх было некалькі сотняў, то цяпер, па дадзеных “Вясны”, больш за 1500, а паводле іншых дадзеных — у разы больш, паколькі толькі на верасень 2022 года было пачата больш за 12500 палітычна матываваных справаў…”, — выказваецца на тэму палітычных рэпрэсій у Беларусі Ілля.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jeks-palitvjazen-z-gomelja-pisha-knigu-pra-rjeprjesii-2/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Да 1 верасня не паспелі 🤷🏼‍♀️

Бацькі вучняў гомельскай СШ №40 па вул. Быхаўскай незадаволеныя наяўнасцю на прышкольнай тэрыторыі небяспечнай зоны. Па словах бацькоў, яшчэ ў пачатку лета на асфальце ў школьным двары з’явілася даволі вялікая дзірка, грунт пад пакрыццём прасеў. Усё лета гэты кавалак тэрыторыі стаяў агароджаны, ніхто ім не займаўся.

Рамонтныя працы распачаліся за тыдзень да 1 верасня. Канешне ж, завершыць іх пачатку новага школьнага года не паспелі. Зараз там усё раскапана, ляжаць кавалкі труб. Тэрыторыя, якая рамантуецца, агароджана.

❗️Паведамляйце нам, калі заўважылі нешта цікавае (рэдакцыя): @Sztodzien_bot

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларуская мова – на дзіцячым харчаванні! ❤️ 🍼🍼🍼

Моўны актывіст Ігар Случак працягвае працу па беларусізацыі рознай прадукцыі розных прадпрыемстваў.

“Зараз у кожнай краме ёсць ежа для дзяцей з беларускай мовай і кожны з беларускіх бацькоў можа бачыць яе кожны дзень у сваім доме. Для гэтага не спатрэбілася нічога акрамя нашай настойлівасці, часу і зваротаў. Мы ганарымся гэтым вынікам, бо мова – гэта аснова культуры і дзяржаўнасці Беларусі. Без яе нічога не будзе”, - піша Ігар Случак.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/belaruskaja-mova-na-dzicjachym-harchavanni/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Масавыя затрыманні на Гомельшчыне

На Гомельшчыне працягваюцца аблавы ўладаахоўнікаў на апанентаў рэжыму. У паведамленні тг-канала, набліжанага да сілавікоў, апублікаванае відэа жорсткага затрымання як мінімум 9 жыхароў Рэчыцы, Жлобіна і Гомеля. 🤬

Усе затрыманыя, мужчыны і жанчыны, на прымусовых відэа гавораць пра тое, што былі падпісаныя на “экстрэмісцкія каналы” і пакідалі паведамленні. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тг-канал беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Некаторыя з затрыманых маюць на твары сляды збіцця. Адна з жанчын прызнаецца, што быццам бы дасылала ў апазіцыйныя паблікі відэа перамяшчэння расейскай тэхнікі.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Яўгена Меркіса накіравалі адбываць зняволенне ў Шклоў. Што вядома пра калонію № 17 😢

Вядомага журналіста і краязнаўцу этапавалі ў папраўчую калонію №17 горада Шклоў, паведамляе БАЖ. Гэтая ўстанова прадугледжаная для людзей, якія ўпершыню адбываюць пакаранне. Сярод вязняў гэтай калоніі ў розныя часы былі многія вядомыя палітычныя зняволеныя: Зміцер Дашкевіч, Мікалай Дзядок, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец.

У гэтай калоніі пры нявысветленых абставінах пайшоў з жыцця апазіцыйны актывіст Вітольд Ашурак, паплечнікі якога ставяць пад сумнеў афіцыйную версію адносна таго, што ён памёр “у выніку спынення сэрца”.

Вязні калоніі №17 прыцягваюцца да працы на прамысловай зоне, дзе знаходзяцца вытворчасці па вырабе абутку, дрэваапрацоўка і швейны цэх.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
"ХУ ІЗ МІСТЭР ДАШКЕВІЧ"

Нядаўна вялікі рэзананс выклікала заява былога рэдактара “Рагачоў Анайлн” Дзяніса Дашкевіча аб адмове ад беларускага грамадзянства. Аднак актывісты са стажам на Гомельшчыне лічаць яго неадназначнай асобай. Чаму? Выказвае сваё меркаванне праваабаронца Леанід Судаленка.

Падрабязней: https://homeldays.org/hu-iz-mistjer-dashkevich/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Палітзняволенай выставілі новае крымінальнае абвінавачанне 🤬

2 кастрычніка пачнецца чарговы суд над Палінай Шарэнда-Панасюк. Грамадскую дзяячку абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (“злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”). Гэты артыкул так званыя ўлады выкарыстоўваюць, каб не выпускаць на волю тых палітвязняў, якія, на іх думку, уяўляюць небяспеку.

6 жніўня 2023 года Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palitznjavolenaj-vystavili-novae-kryminalnae-abvinavachanne/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Беларускім універсітэце транспарту змагаюцца з “экстрэмізмам” 🤦

У БелДУТ адбываецца тыдзень прафілактыкі экстрэмізму ў моладзевым асяродку.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-belaruskim-universitjece-transpartu-zmagajucca-z-jekstrjemizmam/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Дзе ў Гомелі можна адначасова пабачыць найбольшую колькасць храмаў? ⛪️

На тэрыторыі Петрапаўлаўскага сабору ў парку. Тут сабраны макеты тых культавых пабудоў Гомельшчыны, якія не дажылі да нашых дзён. Ля кожнага макета ёсць інфармацыйная шыльда з гістарычнай даведкай.

Калі яшчэ не бачылі, раім сюды завітаць. ❤️

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Ларысу Шчыракову дадалі ў так званы спіс “экстрэмістаў” 🤬

Статус “экстрэміста” істотна пагоршыць умовы ўтрымання Ларысы Шчыраковай у калоніі

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/larysu-shchyrakovu-dadali-tak-zvany-spis-jekstrjemista/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Праваабаронца тлумачыць, што азначае статус экстрэміста ў калоніі

Палітзняволеную журналістку Ларысу Шчыракову занеслі ў так званы “спіс экстрэмістаў”. Паводле праваабаронцаў, такі статус негатыўным чынам паўплывае на ўмовы ўтрымання чалавека ў месцах зняволення. “Штодзень” звярнуўся да праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які нядаўна выйшаў з калоніі, каб ён патлумачыў, што чакае Ларысу Шчыракову ў турме.

Падрабязней: https://homeldays.org/shto-aznachae-status-jekstrjemista-kalonii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 17:25:17
Back to Top
HTML Embed Code: