Telegram Web Link
🔥 ДЗЕНЬ КIБЕРПАРТЫЗАН НА ПРАПАГАНДЫСЦКIМ ПАРТАЛЕ "ПРАВДА ГОМЕЛЬ"

4 гады таму з'явілася аб'яднанне Кіберпартызанаў — людзей, якія сродкамі высокіх тэхналогій змагаюцца супраць дыктатуры і яе савецкіх перажыткаў. За гэты час нашыя валанцёры зрабілі шмат карысных праектаў для беларусаў. Сёння мы нагадваем пра некаторыя праекты на старонцы варожага рэсурсу "Правда Гомель" gp.by (даступны толькі з беларускага IP).

🔹 Партызанскі Тэлеграм
🔹 Партызанскія СМС
🔹 Вока Змагара (бот па дэанону супрацоўнікаў МУС і КДБ)
🔹 Сайт са зваротамі ў КДБ за 9 гадоў
🔹 Ап! (бяспечныя апытанкі грамадскага меркавання)
🔹 Картка Беларуса (хутка прэзентацыя 🔥)

Не забудзем таксама пра больш за 50 публічных кібераперацый і звыш 100 ботаў зваротнай сувязі для беларускіх ініцыятываў і арганізацый. А таксама шмат сякрэтных праектаў. 🤫

Мы ганарымся тым, што ў нашай камандзе столькі актыўных, таленавітых людзей, якія змагаюцца з рэжымам і дапамагаюць беларусам. Будзем радыя таксама новым валанцёрам з жаданнем накіроўваць вольны час на барацьбу з дыктатурай.

Разам да Перамогі! Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Пра рак- 2. Гісторыі беларусак»

Праваабарончая установа «Лекары за праўду і справядлівасць» ладзяць шэраг мерапрыемстваў да Сусветнага дня прафілактыкі рака малочных жалоз у кастрычніку 2024.

Тры гады назад сумесна з парталам «ГроднаЛайф» мы запісалі тры гісторыі беларусак, якія захварэлі ў эміграцыі. Сёння мы запыталі гераінь пра іх пражыванне хваробы, пра «сакрэты» і цяжкасці не проста быць, а жыць з ракам.

14 кастрычніка ладзім мерапрыемства ў Варшаве, а 19-га - у Вільні.

На мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера фільма пра беларусак, якія перажылі хваробу, фотавыстава з гераінямі. Таксама запланавана сустрэча з доктарам, дзе можна будзе больш даведацца пра жаночы рак і запытацца пра тое, што вас хвалюе. Так сама запланаваны індывідуальныя кансультацыі паводле папярэдняга запісу ў Вільні.

Каб сустрэча з доктарам прайшла больш прадуктыўна, мы падрыхтавалі анкету і ласкава просім жанчын адказаць на некалькі пытанньяў. Гэта дапаможа нам якасна спланаваць сустрэчу, выбудаваць іншыя мерапрыемствы на тэму жаночага здароўя, каб быць вам больш карыснымі.

Запоўніць анкету: https://forms.gle/vvoDh34TGErUQ8aK7

Дзякуем за супрацу!
5 неадэкватных правілаў, па якіх прымушаюць жыць у жаночых калоніях Беларусі. Частка 1.
Правіла першае: не скардзіся
У турмах не любяць слабых — тых, хто ўвесь час ные і расказвае пра сваю цяжкую долю. Калі жанчына прывыкла пускаць слязу, каб атрымаць жаданае, то на зоне яе чакае вялікі сюрпрыз - байкот ці ўсеагульныя насмешкі.
Такія адносіны да турмы фарміруюцца з фільмаў, кніг і савецкай культуры, дзе турэмнае жыццё жанчыны - гэта штодзённыя іспыты, прыніжэнні, пакуты. Тут ня можа быць чалавечага мірнага лада жыцця, бо турма існуе для пакутаў, а не для выпраўлення.
Так выбудаваная сістэма накіраваная на штодзённае првніжэнне і “выбіванне з жанчыны жаночага”, каб прасцей было тым жа супрацоўнікам.
Відавочнымі гаступствамі такой сістэмы будуць цяжкасці адаптацыі пасля вызвалення, нявера ў чалавечае, паламаная камунікацыя, цяжкасці ў соцыюме.

#жаночаятурма
#палітвязні
#Беларусь
5 неадэкватных правілаў, па якіх прымушаюць жыць у жаночых калоніях Беларусі. Частка 2.

Правіла другое: праяві сілу

Гэта не значыць, што трэба кагосьці збіць ці дэманстратыўна перасунуць што-небудзь цяжкае - гаворка ідзе аб сіле духу.
Хапацца за першае ж нельга: дзяўчыне лепш даць зразумець, што яна аддае перавагу адзіноце, інакш вялікі шанец стаць "дойнай каровай". Не трэба ўсім дагаджаць, трэба адстойваць асабістую прастору, не варта раздаваць прадукты і цыгарэты: жанчын, якія так робяць, лічаць не шчодрымі, а дурнымі.
Вельмі часта гэта з’яўляецца прамым “негалосным” парушэннем, за якое могуць адправіць у ШІЗА.

#жаночаятурма
#палітвязні
#Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Увага! Мы праводзім анкетаванне

Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякай асабістай інфармацыі і будзе выкарыстоўвацца толькі ў агульным выглядзе.

📝Спасылка на анкету https://forms.gle/JAEBU5HUqdwx8KHY9
2024/09/28 13:26:40
Back to Top
HTML Embed Code: