Telegram Web Link
Наўпрост зараз у Варшаве праходзіць прэс-канферэнцыя, прысвечаная перадачы Урадам Літвы матэрыялаў у Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда па факце трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў

У Інстаграме НАУ вядзецца прамая трансляцыя, падключайцеся.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Важна, каб Польшча і іншыя дэмакратычныя краіны падтрымалі намаганні Літвы

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас удзелу ў прэс-канферэнцыі з нагоды перадачы Урадам Літвы ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе матэрялаў аб трансгранічных злачынствах супраць чалавечнасці ў адносінах да беларусаў, звярнуўся з просьбаю да польскіх уладаў далучыцца да працэсу аднаўлення справядлівасці, які быў запушчаны Літвой:

«Як мінімум 300 тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць Беларусь. Гэта каля 3,5% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Гэтыя лічбы сапраўды жахлівыя і пацвярджаюць маштаб злачынстваў. Большасць ахвяр дэпартацый знаходзіцца ў Польшчы і Літве.

Наступны від злачынства — пераслед беларусаў за мяжой. Да гэтых злачынстваў адносяцца дзеянні рэжыму Лукашэнкі, якія ўключаюць пагрозы жыццю і здароўю, пераслед сваякоў у Беларусі, пазбаўленне волі, завочныя і палітычна матываваныя прысуды з парушэннем стандартаў такіх працэсаў, пазбаўленне доступу да асноўных грамадскіх паслуг, напады на пэўныя групы людзей па дыскрымінацыйных матывах, а таксама выкарыстанне мовы нянавісці.

У сувязі з гэтым асабліва важны аналагічны крок з боку Польшчы, такі ж, які быў зроблены з боку Літвы, якая накіравала запыт да пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе аб пачатку разгляду сітуацыі ў Беларусі.

Дзень перадачы дакументаў у МКС — гістарычны

Той дзень, калі літоўскі бок падаў ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе запыт на расследаванне сітуацыі, звязанай з злачынствамі супраць чалавечнасці ў Беларусі, безумоўна, увойдзе ў гісторыю Беларусі.

Быў зроблены першы і, на сённяшні дзень, найважнейшы крок у напрамку дасягнення справядлівасці для беларускага народа. Для сотняў тысяч ахвяр злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых дыктатарам Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі».

Цалкам выступленне Паўла Латушкі чытайце па спасылцы: https://bit.ly/3TTKGXm
Дыпламатычнае навучанне для беларусаў

Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць 5-ы набор кандыдатаў на праграму спецыялізаванага навучання «Новыя кадры для Новай Беларусі», якая была створана ў 2020 годзе пры падтрымцы ў тым ліку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Гэта ўнікальная модульная праграма, накіраваная на адукацыю новых беларускіх дыпламатычных кадраў.

Курс будзе ўключаць у сябе аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі, Украіне і на ўсёй постсавецкай прасторы, тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, асновы знешняй палітыкі і бяспекі, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і шмат іншага. Навучанне будзе праводзіцца вопытнымі выкладчыкамі і дыпламатамі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Лекцыі для слухачоў таксама правядуць намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол Павел Латушка і прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, пасол Уладзімір Астапенка.

Патрабаванні да кандыдатаў:
– беларускае грамадзянства;
– вышэйшая адукацыя;
– веданне і цікавасць да пытанняў, звязаных з палітыкай і міжнароднымі адносінамі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
– валоданне ангельскай мовай як мінімум на ўзроўні B2;
– валоданне польскай мовы;
– узрост: да 35 гадоў.

Неабходныя дакументы:
– запоўненая анкета кандыдата;
– копія беларускага пашпарта;
– інфармацыя аб наяўнасці іншага грамадзянства;
– копія дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі разам з навуковай ступенню;
– CV з інфармацыяй аб адукацыі, папярэднім досведзе, публікацыях, тэмах дыпломных работ і веданні моў;
– матывацыйны ліст (да 2000 знакаў).

Прапануецца:
– бясплатнае навучанне;
– абмежаваная колькасць месцаў: 20;
– унікальная модульная адукацыйная праграма, накіраваная ў першую чаргу на атрыманне досведу і практычных навыкаў;
– мовы выкладання курса: польская, ангельская, беларуская, расейская;
– інтэнсіўныя заняткі польскай мовай падчас праграмы;
– заняткі французскай мовы падчас праграмы;
– магчымасць праходжання стажыровак у польскіх, а таксама міжнародных установах;
– штомесячная стыпендыя 2700 злотых;
Праграма будзе рэалізоўвацца ў Варшаве. Знаходжанне ў Варшаве з'яўляецца ўмовай атрымання стыпендыі і ўдзелу ў праграме.

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 кастрычніка 2024 г. 23:59 па польскім часе.
Сумоўя адбудуцца: 28–31 кастрычніка 2024 г.
Аб'яўленне вынікаў: 4 лістапада 2024 г.
Прыбыццё ў Варшаву: да 1 снежня 2024 г.
Пачатак лекцый: 2 снежня 2024 г.

Гэта праграма дае цудоўную магчымасць набыць каштоўныя веды і навыкі, якія спатрэбяцца для працы на карысць Новай Беларусі. Ужо зараз многія выпускнікі папярэдніх набораў праграмы «Новыя кадры для Новай Беларусі» працуюць у беларускім дэмакратычным руху — у Каардынацыйнай Радзе, НАУ, ініцыятыве «Сумленныя людзі» і іншых беларускіх дэмакратычных арганізацыях.

«Праграма “Новыя кадры для Новай Беларусі” з’яўляецца важным падмуркам для падрыхтоўкі нацыянальна-арыентаваных дыпламатычных кадраў для новай сістэмы Беларусі. Калі б сёння ўзнікла патрэба стварыць новы склад МЗС, мы былі б гатовы ажыццявіць гэта на базе выпускнікоў праграмы», — заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Адпраўляйце неабходныя дакументы на адрас: [email protected]
Норвегия присоединилась к санкциям ЕС против режима Лукашенко

Норвегия 7 октября присоединилась к санкциям ЕС, которые были введены несколькими месяцами ранее. Новые норвежские санкции соответствуют ограничениям, принятым ЕС против режима Лукашенко 29 июня 2024 года. Данные меры во многом гармонизировали торговые санкции против режима Лукашенко и России, тем самым сократив возможности последней по обходу уже введенных ограничений.

Также были введены ограничения по транзиту через территорию Беларуси ряда подсанкционных товаров военного и двойного назначения, что мы долгое время адвокатировали перед нашими европейскими партнерами, в том числе обращались и к норвежской стороне.

«Решение Норвегии 7 октября присоединиться к санкциям ЕС будет способствовать совершенствованию санкционного механизма против режима Лукашенко и России, а также затруднит обход с их стороны уже введенных ограничений», — отметил заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета, руководитель Народного антикризисного управления Павел Латушко.
Лукашэнка цяпер крымінальнік на міжнародным узроўні

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю праграме «Прасвет» на «Белсаце» распавёў, як хутка Лукашэнка можа атрымаць міжнародны ордэр на арышт.

https://youtu.be/08uT2NmYCX4

Выдача ордэру можа заняць некалькі месяцаў або больш — усё залежыць ад пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. Важную ролю тут адыграе тое, ці падтрымаюць іншыя краіны крок, які зрабіла Літва. Калі да яе далучацца іншыя дзяржавы, працэс паскорыцца. Таму неабходна актыўная дыпламатычная праца, каб сфармаваць групу краін, якія падтрымаюць зварот Літвы.

Ці далучыцца Польшча да гэтага кроку?

Адносіны паміж беларускім рэжымам і Польшчай зараз знаходзяцца ў крызісным стане. На дадзены момант магчымасцей вызваліць Анджэя Пачобута дыпламатычным шляхам няма, бо Лукашэнка як злачынец трымае польскага журналіста ў закладніках. Адначасова ён узмацняе міграцыйны крызіс на мяжы з Польшчай, што робіць яго постаць яшчэ больш небяспечнай.

Гэта сведчыць аб тым, што дамаўляцца з ім не мае сэнсу, бо яго паводзіны адпавядаюць злачынным дзеянням. Ён разумее толькі прынцыповыя патрабаванні: змяніць палітыку, вызваліць усіх палітвязняў, спыніць міграцыйны крызіс і забяспечыць правядзенне свабодных выбараў з удзелам усіх кандыдатаў.

Як рэагуе Лукашэнка на зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з нагоды расследавання злачынстваў? Глядзіце ў відэа: https://youtu.be/08uT2NmYCX4
Выстава твораў жанчын, якія пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі

З 11 кастрычніка 2024 года ў Вільні пачне працу выстава пад назвай «Турма звонку, а не ўнутры», на якой будуць прадстаўлены ўнікальныя працы, створаныя беларускімі жанчынамі падчас зняволення пасля мірных пратэстаў. Гэтыя творы з'яўляюцца адлюстраваннем глыбокага болю, але і ў той жа час сімвалам надзеі і супраціву.

Кожная карціна і выраб — гэта частка асабістай гісторыі жаночай барацьбы за годнасць, свабоду і правы чалавека ў Беларусі.

Выстава з'яўляецца часткай больш шырокага праекта «Несціхаючыя галасы», мэта якога — падкрэсліць важнасць ролі жанчын у палітычных і сацыяльных зменах у краіне. Арганізатарам імпрэзы выступае Музей Вольнай Беларусі, які з’яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Выстава арганізавана пры падтрымцы Амбасады Канады ў Польшчы і Канадскага фонду мясцовых ініцыятыў.

Экспазіцыя адкрываецца 11 кастрычніка а 18:30 у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20). Працаваць выстава будзе да 1 лістапада. Наведаць яе можна з аўторка па нядзелю з 11:00 да 19:00.
Павел Латушко призвал страны-члены ОБСЕ поддержать обращение Литвы в МУС

«С 2020 года Беларусь стала ареной массовых злодеяний и крупномасштабных международных преступлений. Массовые пытки, бесчеловечное и унижающее достоинство обращение, изнасилования и другие формы сексуального насилия, насильственные исчезновения, произвольные тюремные заключения и убийства совершаются режимом. И все эти злодеяния происходят в обстановке полной безнаказанности виновных, которая приводит к тому, что сотни тысяч беларусов вынуждены бежать из страны», — заявил заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета, руководитель Народного антикризисного управления Павел Латушко.

В Варшаве состоялся сайд-ивент в рамках Варшавской конференции по правам человека на тему «Мобилизация Московского механизма ОБСЕ для изучения принудительного перемещения беларусов и их экстратерриториального преследования», организованный НАУ.

Открывая мероприятие, Павел Латушко высказал признательность правительству Литвы за передачу информации о ситуации в Беларуси в офис Прокурора Международного уголовного суда для расследования преступлений против человечности, совершенных авторитарным режимом Лукашенко в отношении беларусов. «Страх и преследования заставили сотни тысяч беларусов покинуть Родину, оставив все — жизнь, дом, близких. Более 300 000 человек стали жертвами преступления депортации. Этот шаг Литвы имеет решающее значение для беларусов на пути к восстановлению справедливости и разрыву порочного круга террора», — отметил Павел Латушко.

Презентация была организована Народным антикризисным управлением совместно с Правозащитным центром «Весна» и Международным комитетом по расследованию пыток в Беларуси. В ней также приняли участие дипломаты представительств Великобритании, Германии, Италии, Литвы, Франции, Швеции и других стран при ОБСЕ, представители дипломатических миссий в Варшаве, представители МИД Польши, а также беларуские, польские и международные правозащитные организации. Перед участниками со свидетельствами выступили несколько жертв режима Лукашенко.

Мероприятие было сосредоточено на представлении анализа потенциала Московского механизма ОБСЕ для изучения принудительного перемещения беларусов и их экстратерриториального преследования. Эта тема приобретает особую актуальность в свете недавнего обращения Литвы в Международный уголовный суд с просьбой расследовать трансграничные преступления против человечности, совершенные авторитарным режимом Лукашенко в отношении беларусов.

«Мы благодарны нашим беларуским коллегам из Народного антикризисного управления, правозащитной организации «Весна» и другим партнерам за помощь в сборе, обобщении и представлении данных в офис Прокурора МУС. Мы приглашаем все заинтересованные страны ЕС, ратифицировавшие Римский статут, официально присоединиться к этому обращению Литвы», — заявила в ходе презентации Временная поверенная в делах Литвы в Польше Аудроне Маркявичене.

«Я считаю, что продолжение совместных усилий государств-членов ОБСЕ в области всестороннего исследования и оценки депортации и экстратерриториального преследования беларусов будет способствовать принятию государствами решения о присоединении к обращению, поданному Литвой в МУС, и поможет обеспечить справедливость для каждой жертвы», — подчеркнул руководитель НАУ Павел Латушко.

Народное антикризисное управление продолжит системную работу, направленную на поддержку странами-участниками МУС обращения правительства Литвы.
Курс па еўрапейскай інтэграцыі

Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае на курс «Шлях да Еўрапейскага звязу», дзе вы зможаце глыбей зразумець працэсы ўступлення ў ЕС і механізмы, што фармуюць сучасную Еўропу. Гэты курс дазволіць вам атрымаць карысныя навыкі і кваліфікацыі, якія дапамогуць у сферы еўрапейскай інтэграцыі.

Праграма курса заснавана на вучэбных матэрыялах Collegium Civitas, што дае магчымасць атрымаць не толькі сертыфікат, але і 3 крэдыты ECTS.

Вучыцца можна як анлайн, так і непасрэдна на сядзібе Collegium Civitas у Палацы культуры і навукі ў Варшаве. Курс складаецца з 13 заняткаў, кожнае з якіх працягваецца па 1,5 гадзіны.

Навучанне будзе ісці з 17.10.2024 па 12.12.2024. Падаць заяўку на курс можна да 15 кастрычніка.

Падрабязнасці па спасылцы.
Як зрабіць унёсак у нашу працу?

– Матэрыялы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці — на разглядзе ў МКС;
выдадзеныя ордары на міжнародны вышук прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі;
2 камунікацыі ў Міжнародны крымінальны суд па дачыненні Лукашэнкі да ваенных злачынстваў;
лабіяванне прызнання Сенатам Чэхіі КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм;
тысячы ўдзельнікаў падчас соцень мерапрыемстваў Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве;
– сотні прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ў персанальных санкцыйных спісах шэрагу краін свету...

Усё гэта толькі частка працы, якой займалася і працягвае займацца каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Хутка НАУ споўніцца 4 гады. І за гэты час мы дасягнулі канкрэтных вынікаў, аб якіх штодзённа распавядаем на нашых старонках у сацыяльных сетках і на сайце. І мы можам дакладна сказаць: мы не спынім працу, пакуль не дасягнем нашай галоўнай мэты — Беларусь павінна быць вольнай, а дыктатар Лукашэнка мусіць быць прыцягнуты да адказнасці.

Менавіта гэтая мэта — перадумова таго, што мы ўсе вернемся ў Беларусь, да нашых родных і блізкіх. Што мы будзем жыць у вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі і будаваць будучыню незалежнай краіны. Мы бачым будучае нашай краіны менавіта такім.

Сёння мы звяртаемся з просьбай зрабіць унёсак у нашу працу: каб рабіць нашу справу эфектыўна, нам патрабуецца ваша падтрымка.

Як можна падтрымаць каманду НАУ?


Усе спосабы падтрымкі можна знайсці на нашым сайце: https://www.belarus-nau.org/donate
Абярыце зручны да вас і далучайцеся да нашай працы!

Просім не рабіць пераводы з Беларусі і з беларускіх банкаўскіх картак: ваша бяспека — прыярытэт для нас.
Начало процесса правосудия

Заместитель руководителя НАУ Артем Брухан рассказал в эфире канала «Мне тоже не нравится», почему передача Литвой материалов в Международный уголовный суд о трансграничных преступлениях против человечности, совершенных Лукашенко в отношении беларусов, можно рассматривать как историческое событие, имеющее серьезные последствия.

Прецедент на государственном уровне

Во-первых, передача материалов была осуществлена не организацией или демократическими силами, а государством — Литвой. То, что материалы переданы в МУС именно государством, придает делу особый вес. Подобное решение невозможно было бы без тщательной юридической оценки и уверенности в серьезных перспективах дела. Этот шаг может стать прецедентом для других стран, которые также пострадали от действий Лукашенко или его режима.

Роль международного правосудия

Передача материалов в МУС Литвой подчеркивает важность международного правосудия в разрешении кризисов, подобных беларускому. Суд в Гааге действует, ориентируясь на нормы международного права. Несмотря на мнение о том, что политика может влиять на такие процессы, сам МУС имеет истории объективного преследования военных преступников, включая африканских диктаторов. Арест Лукашенко по ордеру МУС тоже может стать реальностью.

Начало процесса и новые фигуранты

Сейчас идет этап рассмотрения материалов и оценки доказательств. На данном этапе невозможно точно утверждать, кто окажется под арестом, но высока вероятность, что Лукашенко станет одной из ключевых фигур.

Важно отметить, что передача материалов Литвой — это только начало. Ордер на арест Лукашенко или других чиновников еще не выдан, но процесс запущен. Это дает надежду на справедливость.

Давление на элиты и раскол внутри режима

Запуск процесса в МУС оказывает не только юридическое, но и психологическое давление на режим Лукашенко. Возможность международного преследования может вызвать раскол внутри элит в Беларуси, поскольку некоторые чиновники начнут задумываться о своей безопасности. Это создает предпосылки для политического диалога и поиска выхода из кризиса. Исторические прецеденты показывают, что диктаторов без ядерного оружия можно арестовать, и это влияет на принятие решений в режиме Лукашенко.

Полностью выпуск смотрите по ссылке: youtu.be/gm_NgQjxnQU
Беларусам важно, чтобы они видели в Европе поддержку

Заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета, руководитель НАУ Павел Латушко дал интервью испанскому изданию «El Independiente», где рассказал о ситуации с политзаключенными в Беларуси и рисках для режима Лукашенко.

«В Беларуси сейчас наблюдается беспрецедентный масштаб репрессий, выраженный в более чем 15 000 политически мотивированных делах и тысячах политзаключенных. Как мы можем помочь этим людям? Есть несколько инструментов, один из них — усиление санкций и повышение давления. Санкции на предприятия, а особенно на авиапарк Лукашенко уже создают для него проблемы. Когда давление усиливается, режим идет на освобождения. Это показывает, что такие методы больно бьют по Лукашенко, из-за чего ему приходится идти на уступки».

Лукашенко — марионетка Кремля

«Диктатор разрешил российским войскам использовать территорию и воздушное пространство Беларуси для атак по Украине и помогает Кремлю обходить санкции. Однако армия Беларуси осознает, что народ не хочет войны. Если бы Лукашенко отправил войска, это вызвало бы огромные протесты, что стало бы для него риском — он мог бы потерять власть».

Павел Латушко рассказал, что одной из приоритетных задач команды НАУ является привлечение Лукашенко и представителей его режима к международной ответственности.

«Благодаря собранным нами доказательствам, Литва уже передала документы в Международный уголовный суд в Гааге для расследования преступлений, совершенных диктатором и его пособниками против беларусов. Это может повлечь за собой выдачу международного ордера на арест Лукашенко. Эксперты НАУ собирают доказательства также и военных преступлений против украинских детей, которых вывозят с оккупированных территорий Украины и уже в Беларуси идеологически перевоспитывают.

Режим осознает, что большинство беларусов хочет жить в демократической стране. Лукашенко боится повторений событий 2020 года, когда беларуский народ мирно вышел высказать протест против сфальсифицированных выборов и репрессий. Поэтому Лукашенко боится освобождать лидеров протестов, которые сейчас подвергаются пыткам и бесчеловечному отношению в тюрьмах Беларуси
».

Павел Латушко напомнил журналистам про Марию Колесникову, которая более 600 дней находится в режиме инкоммуникадо, без связи с внешним миром. Родные и близкие все это время не могут узнать о состоянии здоровья политзаключенной. К ней также не допускают адвоката.

«Я обращаюсь к испанским властям и лидерам по правам человека с просьбой услышать наши требования и поддержать нас. Беларусы, которые страдают от режима террора, должны знать, что Европа считает своей приоритетной задачей помощь им. Важно, чтобы они видели в демократии надежду», — заявил в интервью Павел Латушко.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Взаимодополняемость МУС и принципа универсальной юрисдикции

Масштаб и серьезность преступлений в Беларуси требуют комплексного подхода в вопросе достижения ответственности и правосудия.

Особенно важно акцентировать внимание на слове «преступления» и, в первую очередь, на тех, которые классифицируются как наиболее серьезные международные преступления, а не нарушения прав человека.

Поскольку речь именно о таких преступлениях, то для нас прямо сейчас доступны только два варианта достижения справедливости для жертв данных преступлений:

– процесс в рамках Международного уголовного суда;
– процесс в рамках национального правосудия на основе принципа универсальной юрисдикции.

И здесь важно подчеркнуть, что одно нельзя рассматривать в оторванности от другого. Два данных механизма являются взаимодополняющими друг друга.

«Команда Народного антикризисного управления осознанно делает акцент на привлечении к ответственности именно высшего руководства режима Лукашенко. Поэтому, для нас, в нашей стратегии, процесс в рамках МУС первичен, так как, в отличие от национальной юрисдикции, персональный иммунитет Лукашенко в этом случае не станет преградой для привлечения его к ответственности.

Универсальная юрисдикция для нас наиболее актуальна в тех преступлениях, где МУС не будет иметь своей юрисдикции. Ярким примером этого является принудительная посадка самолета "Ryanair"»
, — заявил руководитель НАУ Павел Латушко.

В январе 2022 года США предъявили обвинения, и это уже факт, в отношении 4 лиц, связанных с захватом самолета «Ryanair». Среди этих 4 лиц оказались: бывший директор государственного предприятия «Белаэронавигация» Леонид Чур, его заместитель Олег Казючиц, а также 2 сотрудника КГБ Беларуси. Всем им инкриминируется «сговор с целью осуществления акта воздушного терроризма».

Также Национальная прокуратура Польши 4 сентября 2024 года приняла постановление об аресте трех граждан Беларуси, подозреваемых в совершении преступления, связанного с захватом гражданского самолета «Ryanair»: бывшего директора государственного предприятия «Белаэронавигация» Леонида Чура, начальника смены в авиаконтрольной службе Евгения Цыганова и высокопоставленного офицера КГБ, фамилия которого также известна.
Прэзентацыя новых твораў Уладзіміра Някляева

27 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі (праект НАУ) адбудзецца прэм'ера паэмы «Каляды» і прэзентацыя кнігі «Без Айчыны» ад выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Някляева пад жывую музыку.

Чароўную атмасферу імпрэзы створыць музыкант і мультыінструменталіст Дзмітрый Дуганаў, які будзе граць на хэндпане і розных духавых інструментах. Падчас прэзентацыі таксама пакажуць працэс стварэння ілюстрацый з кнігі мастачкай і майстрам пескаграфіі Аляксандрай Канафальскай.

На мерапрыемстве можна будзе набыць кнігу «Без Айчыны» з асабістым подпісам Уладзіміра Някляева.

Пачатак прэзентацыі а 16:00 у нядзелю, 27 кастрычніка, па адрасе Foksal 11, Варшава. Арганізатарамі імпрэзы выступаюць Музей Вольнай Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.
Ноч (не)расстраляных паэтаў у Варшаве

Музей Вольнай Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне разам з тэатрам Дзея Другая і варшаўскай суполкай Таварыства беларускай мовы запрашаюць на вечар памяці, прысвечаны чорнай даце ў гісторыі Беларусі — масаваму расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

29 кастрычніка, у чарговую гадавіну адной з самых трагічных старонак беларускай гісторыі, мы ўшануем памяць тых, чые лёсы былі перакрэслены сталінскімі рэпрэсіямі.

Падчас імпрэзы прагучаць выступленні прафесійных актораў і грамадскіх дзеячаў, а таксама жывая музыка ў выкананні кампазітара Іллі Семашкевіча.

Пачатак імпрэзы а 19:00 па адрасе Foksal 11, Варшава. Уваход вольны.

Прыходзьце паслухаць пяшчотную плынь беларускай паэзіі і падзяліць з намі гэты вечар светлай памяці і пашаны. Бо памяць — гэта тое, што у нас не адабраць і тое, што нас аб'ядноўвае.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мы будем бороться за свободу каждого беларуса

Андрей Гнёт на свободе. Я искренне рад за него. Но перед нами задача бороться за каждого незаконно задержанного, арестованного, содержащегося в пыточных в Беларуси.

Я хотел бы поблагодарить европейских партнеров за активную поддержку Андрея Гнёта, маршала Сената Польши, МИД Польши, МИД Германии и всех наших партнеров, которые помогли освободить Андрея.
Беларускі марш ў гонар Дня памяці «Дзяды»

2 лістапада ў Варшве беларусы збяруцца на ўрачысты марш, прысвечаны святу памяці продкаў — «Дзяды». Мерапрыемства пачнецца на Плошчы Пілсудскага з выканання гімна «Магутны Божа». Адтуль удзельнікі маршу пешшу накіруюцца да Замкавай плошчы, дзе гучна заспяваюць «Пагоню».

Арганізатарамі маршу з'яўляюцца НАУ, Музей Вольнай Беларусі, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да Волі», Партыя «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», Партыя «Народная Грамада», Аргкамітэт па стварэнні партыі «Краіна для жыцця», Рух салідарнасці «Разам», Таварыства беларускай мовы, Ініцыятыва «Беларусы Варшавы» і Fundacja Młode Kresy.

Пачатак а 15:00 на Плошчы Пілсудскага (plac Józefa Piłsudskiego).

Далучайцеся да маршу памяці — ушануем нашых продкаў і тых, хто ахвяраваў сваім жыццём у барацьбе за свабоду.
НАУ продолжает фиксировать факты военных преступлений Лукашенко

Народное антикризисное управление продолжает документирование фактов незаконного перемещения украинских детей с оккупированных территорий Украины в Беларусь и их последующую индоктринацию в Беларуси.

В последний месяц НАУ дополнительно собрало и задокументировало данные о времени и местах перемещения украинских детей из так называемых «Луганской и Донецкой народных республик» в Республику Беларусь в 2023 и 2024 годах.

Данная работа является продолжением процесса документирования военных преступлений Лукашенко и его сообщников, которая начата НАУ в апреле 2023 года.

Основные результаты работы:

1) дополнительно идентифицировано 8 приездов групп детей из временно оккупированных регионов Украины в Беларусь с апреля 2023 года по сентябрь 2024 года. Собранная информация и детали перемещения этих детей были тщательно задокументированы.

2) Документ, подготовленный юристами Народного антикризисного управления, содержит данные о местах, времени и обстоятельствах пребывания украинских детей в Беларуси, а именно:

– Даты и места пребывания детей в указанные сроки;
– Обстоятельства и причины их перемещения;
– Программа их занятий во время пребывания в Беларуси;
– Источники информации, использованные для подтверждения данных (фотографии, видеозаписи, документы);

Дополнительно проводится работа по идентификации и сбору информации о сотрудниках Благотворительного фонда имени Алексея Талая, которые активно участвуют в военном преступлении — незаконном перемещении украинских детей из оккупированных регионов Украины в Беларусь. Особое внимание уделяется выявлению цепочек финансирования и организации перемещения детей, чтобы обеспечить юридическую ответственность всех вовлеченных лиц. Собранные данные будут переданы в национальные и международные органы правосудия.

«Мы будем продолжать работу по привлечению Лукашенко и его сообщников к международной уголовной ответственности по нескольким направлениям, и незаконное перемещение украинских детей, то есть военное преступление, является одним из них. Мы будем продолжать собирать дополнительные доказательства к ранее уже переданным нами в 2023 году двум коммуникациям в Международный уголовный суд по этому преступлению режима Лукашенко», — заявил заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета, руководитель НАУ Павел Латушко.
Рэжым баіцца, бо разумее, што старонка не перагорнута

Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк распавёў у эфіры «Еўрарадыё» пра апошнія хвалі рэпрэсіяў перад «выбарамі».

https://youtu.be/fPbfl-XV02c

«Зараз ідуць навіны пра розныя незаконныя затрыманні ў Беларусі. Беларусы пазбаўлены магчымасці атрымаць дапамогу ад адваката. Абвінавачванні ўжо з’яўляюцца нават за тое, што яны калісьці выступалі супраць Лукашэнкі. Усё гэта азначае, што рэжым баіцца. Ён мае страх праз тое, што старонка 2020 года не перагорнута і напружанне ў грамадстве нікуды не дзелася.

Адміністрацыя Лукашэнкі хацела б зняць напружанне і атрымаць унутраную легітымнасць ад грамадзян Беларусі, але, пакуль яны не выпускаюць людзей, гэтага дасягнуць немагчыма. У кожнага з беларусаў ёсць сваякі ці знаёмыя, хто сядзіць у турме альбо з'ехаў. Ім не даюць выйсці і не даюць вярнуцца. Калі рэжым дазволіць гэта, яны баяцца, што з’явіцца яшчэ больш супраціву».


Рэжым Лукашэнкі імкнецца саджаць нават тых, хто можа патэнцыйна падтрымліваць іншы бок

«Як было ў 2020 годзе: некаторых актывістаў арыштавалі нават перад выбарамі. Цяпер таксама спрабуюць саджаць, калі не лідараў, то тых, хто можа стаць імі ў незвычайных абставінах. Гэта паказвае, што рэжым разглядае выбары як крыніцу напружання супраць сябе.

На сёлетніх выбарах няма прадстаўнікоў апазіцыі. Ёсць тыя, хто падтрымлівае адміністрацыю Лукашэнкі, тыя, хто не супраць такой адміністрацыі, і сам Лукашэнка. Таму, адзіны магчымы кандыдат можа быць толькі “супраць усіх”. Гэта адносна бяспечны выбар, нават калі існуе небяспека для тых, хто не згодны з жыццём у сучаснай Беларусі»
, ​​— адзначыў Міхаіл Кірылюк.

Падрабязней глядзіце ў відэа: https://youtu.be/fPbfl-XV02c
Павел Латушко ответит на вопросы беларусов

Начинается прямой эфир, в ходе которого руководитель НАУ Павла Латушко ответит на вопросы беларусов, а также расскажет о ключевых направлениях деятельности в настоящее время и прокомментирует последние события в мире.

https://youtube.com/live/xFsAsOiFAcQ

В ходе эфира, среди прочего, будут обсуждены следующие темы:

– «безвыборы» Лукашенко и противодействие им;

– привлечение диктатора и его сообщников к ответственности за совершенные преступления;

– результаты выборов в США и будущее сотрудничество демсил Беларуси с новой администрацией;

– Лукашенко хотел встретиться с Трампом;

– соучастие Лукашенко в войне против Украины и возникающие для Беларуси угрозы.

Присоединяйтесь к трансляции и задавайте свои вопросы в чате трансляции на ютуб-канале Павла Латушко: https://youtube.com/live/xFsAsOiFAcQ
Мы ведаем імёны забойцаў

4 гады таму, 12 лістапада 2020 года, Раман Бандарэнка выйшаў на вуліцу ў апошні раз. Выйшаў, каб перашкодзіць знішчэнню гістарычнай бел-чырвона-белай сімволікі ў сваім двары ў Мінску на Плошчы Перамен. Пазней ён быў збіты і затрыманы. У хуткім часе стала вядома, што Раман Бандарэнка быў дастаўлены без прытомнасці з Цэнтральнага РАУС Мінска ў бальніцу, дзе неўзабаве памёр.

Смерць Рамана Бандарэнкі скалыхнула беларускае грамадства. Памяць аб ім — героі, які памёр за бел-чырвона-белы сцяг — захоўваецца і сёння. Раман Бандарэнка прадэманстраваў сілу, мужнасць і смеласць беларусаў, якія ў знак пратэсту супраць гвалту і фальсіфікацый выходзілі на вуліцы ў 2020 годзе.

І з іншага боку, яго забойства — гэта сведчанне таго, што ўладу ў Беларусі ўтрымліваюць злачынцы. У 2021 годзе ініцыятыва BYPOL апублікавала раследванне па факце забойства Рамана Бандарэнкі, якое пацвердзіла, што за забойствам сярод іншых стаяць былы кіраўнік федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант і спартовец Дзмітрый Шакута.

Мы памятаем гэтае злачынства рэжыму Лукашэнкі. Ведаем, хто ў ім вінаваты — і забойцы не пазбегнуць адказнасці за гэтае злачынства.
2024/11/16 04:12:40
Back to Top
HTML Embed Code: