Telegram Web Link
🤜 Зараз ціск на прадстаўнікоў творчых прафесій і актывістаў з культурных прастор у чарговы раз узмацніўся. Але беларуская культура перажыла некалькі хваляў русіфікацыі, войны і эканамічныя крызісы, перажыве і гэтыя гады.

🔥 Культура — гэта тое, што ў нас засталося і адабраць гэта немагчыма. Мы можам чытаць кнігі і глядзець на карціны, можам падтрымліваць канкрэтных аўтараў ці данажыць на цэлыя праекты, а можам ствараць творы самастойна.

Што адбывалася з беларускай культурай у апошнія гады і што з усім гэтым рабіць — чытайце ў нашым пасце.
Дзякуючы вам мы паспяхова сабралі неабходную суму 🙌

За гэты месяц мы атрымалі больш за 100 данатаў і нам удалося сабраць поўную суму — $3799.

Нагадваем, што мы збіралі грошы на прыбор начнога бачання — прыстасаванне, якое дапаможа нашаму сябру і байцу палка Каліноўскага не толькі эфектыўна выконваць задачы, але і дапаможа зберагчы дзясяткі жыццяў.

Прыбор ужо набыты і ў хуткім часе будзе дастаўлены да месца прызначэння. Як толькі гэта адбудзецца — мы пастараемся даць апдэйт і паказаць сам прыбор.

Дзякуй усім датычным 🙏
Праблемы экалогіі закранаюць кожнага з нас. Рана ці позна іх давядзецца вырашаць. У нашым даследаванні яны апынуліся на 14 месцы сярод праблем, якія хвалююць беларускую моладзь.

🌿 Ужо цяпер гэтым займаюцца беларускія экаарганізацыі, сярод якіх «Экадом» і «Зялёны партал», якія дапамагалі нам разабрацца ў сучасных экалагічных праблемах Беларусі.

🙆 Для паспяховага праходжання экалагічнага крызісу неабходна, каб была зваротная сувязь паміж уладай і людзьмі на месцах. Кіраўніцтва часта ігнаруе звароты грамадзян, што відавочна не спрыяе экалагічнай абстаноўцы ў Беларусі.

Так што паляпшэнне навакольнага асяроддзя таксама апынецца адной з задач, якія прыйдзецца вырашаць пасля змены ўлады ў Беларусі.
2024/11/16 05:09:36
Back to Top
HTML Embed Code: