Telegram Web Link
📣 У Беларусі стаіць сур'ёзная праблема жорсткай наркапалітыкі. На дадзены момант больш за 10 тысяч чалавек, асуджаных па артыкуле 328, знаходзяцца ў зняволенні.

👮🏼‍♂️ Значная частка асуджаных — моладзь, якая апынулася за кратамі, учыніўшы «злачынства» без пацярпелага, проста за ўжыванне.

Моладзевы блок заўсёды выступаў за рэформу наркапалітыкі і змякчэнне 328 артыкула. Гэтым летам мы сумесна з Legalize Belarus правялі Школу наркаактывізму, расказаўшы людзям, якім чынам мы можам зараз паўплываць на сітуацыю і для чаго нам гэта неабходна.

🌿 Рана ці позна ў Беларусі настане час рэформаў, і мы ўсе павінны быць да гэтага гатовыя.
🤍❤️🤍 Рэжым з недаверам ставіцца да ўсяго беларускага. І гэта адштурхвае моладзь. Пра занепакоеннасць з-за беларускай мовы гаворыць 63% апытаных у нашым даследаванні.

😡 Страх нацыянальнага вырас з 90-х, адужэў і захапіў розумы велізарнай колькасці людзей. У сваёй краіне людзі часта саромеюцца размаўляць на роднай мове.

😢 Гэтую тэндэнцыю, здавалася б, лёгка выправіць, калі кожны, каго хвалюе гэтая праблема, пачне выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённых зносінах. Але…

Чаму гэтага не адбываецца і калі зменіцца — чытайце а нашым пасце.
❤️ Ідэя Балта-чарнаморскага саюза, у які б час пра яе не казалі, у першую чаргу зводзілася да бяспекі. А пачуцця абароненасці зараз не хапае больш за ўсё. Не дзіва, што найбольшая доля моладзі (42%) лічыць Балта-Чарнаморскі саюз найбольш прывабным для Беларусі.

👊 Зараз, падчас вайны ва Ўкраіне, абвастраецца сітуацыя ва ўсім рэгіёне. Пастаянныя пагрозы гучаць у адрас краін Прыбалтыкі і Польшчы. Але і падтрымка Укарыны тут велізарная. Бо гэтыя краіны ўжо правялі дзве сотні гадоў пад уладай Масквы і ведаюць, што гэта такое. Агульная гісторыя і адзіная мэта ў сучаснасці і будучыні — тое, што сапраўды можа прывесці да стварэння Інтэрмарыўма.

😤 На жаль Беларусь пакуль выкраслена з патэнцыйнага саюза. Унутры краіны ўсталяваны свой акупацыйны рэжым. Але памкненні людзей заўсёды прыносяць вынік. Цяпер поспех Украіны, Польшчы і Літвы можна лічыць перамогай і для Беларусі. А ў будучыні ў нас з'явіцца шанец стаць часткай магутнага рэгіянальнага аб'яднання.
2024/11/16 07:58:37
Back to Top
HTML Embed Code: