Telegram Web Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЦІКАВЫЯ ІВЭНТЫ БЕРАСЦЯ ⭐️

Героямі нашых reels сталі годныя мерапрыемствы, якія адбылiся ў нашым горадзе з пачатку года.
———
📽 У гэтым відэа:
пра лекцыю па такой актуальнай для многіх тэме - анеміі ад нутрыцыёлага Ганны Пуцілінай.

👥 Для каго быў івэнт?
Мамы, дзяўчыны маладога ўзросту, якія жадаюць захаваць сваё здароўе і прафілактаваць дэфіцыты.

💡На івэнце можна было даведацца:

• самыя частыя памылкі, якія робяць людзі з анеміяй.
• як прафілактаваць анемію.
• як знайсці прычыну свайго стану, а не «маскіраваць» сімптомы прэпаратамі жалеза.
• сакрэты «жалезнага меню», якое дапаможа дабіраць жалеза з ежы без ужывання БАД.
———
☑️ Каб патрапіць на такія класныя імпрэзы, сачыце за нашай рубрыкай афіш па аўторках.
У Берасці пачынаецца новы сезон пешаходных квэстаў.

4roomclub ужо не першы год ладзіць гарадскія квэсты ў Берасці пад назвай “Дэтэктэд”. Гэта як квіз, толькі ў руху. Удзельнікі вырашаюць розныя загадкі, шпацыруючы па горадзе і даследуючы яго 🗺

20 красавіка квэст будзе праходзіць у новым фармаце – Кварталы, дзе ўдзельнікаў чакае 4 узроўні па 10 заданняў рознай складанасці.
———
Калі вы шукаеце новыя шляхі знаёмства з горадам альбо проста не хочаце сядзець дома, то заходзьце на старонку 4roomclub і прыходзьце на квэсты!
Юта будуе 15-хвілінны горад на месцы былой турмы.

У штаце ЗША Юта гарадскі ўрад плануе ўзвесці экалагічнасць на новы ўзровень з дапамогай канцэпцыі 15-хвіліннага горада, паводле якой жыхары змогуць дабрацца да любога месца, патраціўшы 🕒 не больш за 15 хвілінаў.

У рэгіёне апошнія гады назіраецца 📈 высокі рост насельніцтва, што патрабуе вялікую колькасць жылля. Урад прыняў рашэнне, што прастора былой турмы можа выкарыстоўвацца з большай карысцю для такой мэты.

Замест традыцыйнага для амерыканскіх гарадоў разрастання прыгарадаў, развіццё горада звязана з пешаходнымі і роварнымі дарожкам, а таксама грамадскім транспартам. Чакаецца, што для перамяшчэнняў у межах горада людзям папросту не спатрэбяцца аўтамабілі 🚴🏽
———
Ці хацелі бы Вы жыць у такім гарадку без аўтамабіляў?
Сёння мы запускаем рубрыку #Прыказкіпрымаўкі, у якой будзем распавядаць пра цікавыя беларускія выслоўі.

Давайце разам знаёміцца з беларускай мудрасцю і разбірацца ў яе сэнсах!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Двор з квітнеючым Цэрцысам у цэнтры Берасця.
📍Карбышава, 37.

Заадно наведайце клумбу «Аптэчны агарод», якую стварыла @irmera__ , і абавязкова пераходзьце па QR-коду на таблічках пад дрэвамі і іншымі раслінамі клумбы
ЦІКАВЫЯ ІВЭНТЫ БЕРАСЦЯ ⭐️

Расказваем пра годныя мерапрыемствы, якія адбылiся ў нашым горадзе з пачатку года.
———
Гераіняй гэтага паста стала Таццяна, якая дапаможа вам у цяжкую хвіліну, калі раптам побач з вамі з’явіўся ляжачы хворы чалавек.

🔖 Захоўвайце кантакт такога рэдкага спецыяліста.
———
☑️ А каб патрапіць на такія карысныя імпрэзы, сачыце за нашай рубрыкай афіш па аўторках.
Калі раптам вы плануеце свае першае знаёмства з Берасцем альбо думаеце, што паказаць гасцям з іншых гарадоў, наш новы артыкул для Вас!

Берасце, адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі, прапануе падарожнікам цэлы спектр незвычайных экскурсій, якія раскрываюць таямніцы яго мінулага і здзіўляюць сваёй атмасферай.

Для тых, хто ўпершыню ступае на берасцейскую глебу, мы падрыхтавалі спіс з чатырох экскурсій, якія варта наведаць без сумневу 🗺
———
➡️ Чытайце наш артыкул па спасылцы: “4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце”
2024/06/28 21:58:59
Back to Top
HTML Embed Code: