Telegram Web Link
Знаёмiм вас з Міхутай Ігарам Юрʼевічам – кандыдатам педагагічных навук, стваральнікам навуковай лабараторыі і праекта каардынацыйных трэніровак SportLab🤾🤼‍♂️🎾
———
Чытайце таксама артыкул на сайце.
Прыказка азначае, што калі чалавек апынецца ў цяжкіх умовах, напрыклад, у голадзе, ён будзе вымушаны аддаць усё, нават самае каштоўнае, каб выжыць ці задаволіць свае асноўныя патрэбы.

Гэта падкрэслівае, наколькі моцна абставіны могуць уплываць на рашэнні і гатоўнасць ахвяраваць нават самым важным.

#Прыказкіпрымаўкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста была Наталля – сузаснавальніца брэсцкага клубу вышывальшчыц «Рукаробны вулей».

Мы гаварылi пра творчасць, любоў да вышывання, сучасны дызайн і натхняльную супольнасць.
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Глядзіце эфір па спасылцы.
Mark Formelle выпусцілі новую калекцыю, прысвечаную беларускай выцінанцы

Выцінанкагэта традыцыйнае мастацтва выразання ўзораў з паперы, якое з’явілася ў Беларусі ў XIX стагоддзі. Спачатку яе выкарыстоўвалі для аздаблення жылля, вокнаў і столі падчас святаў. Асноўнымі матывамі былі раслінныя і геаметрычныя ўзоры, а таксама сцэны з паўсядзённага жыцця. З часам выцінанка стала важнай часткай беларускай народнай культуры і захавалася як адметны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Пераасэнсаванне брэндам выцінанкі знайшло свае ўвасабленне ў прынтах на худзі, світшотах, джэмперах, цішотках і штанах.

Ключавым прынтам калекцыі “Магія выцінанкі” з'яўляецца абярэг Дрэва жыцця, якое сімвалізуе Сусвет, які злучае ўсё на зямлі ў адно цэлае. Дрэва акружана птушкамі - гэта сувязь зямлі і неба, дзвюх супрацьлегласцяў, дзвюх стыхій. Гэтыя элементы не толькі ўпрыгожваюць калекцыю, але і напаўняюць яе глыбокім сэнсам, падкрэсліваючы сувязь з прыродай і культурнымі каранямі.
У цэнтры Берасця плануюць пабудаваць новы бізнес-цэнтр 🏬

Кампанія Палессежылбуд паказала, як будзе выглядаць іх новы аб’ект каля Кобрынскага маста.

Праект уяўляе сабой 4-х павярховы будынак са шкляным фасадам. Кампанія піша, што будынак спраектаваны такім чынам, каб у офіс трапляла максімальная колькасць сонечнага святла 🌞, што спрыяе прадуктыўнасці працаўнікоў.
2024/11/15 09:23:11
Back to Top
HTML Embed Code: