Telegram Web Link
ЦІКАВЫЯ ІВЭНТЫ БЕРАСЦЯ ⭐️

Расказваем пра годныя мерапрыемствы, якія адбылiся ў нашым горадзе з пачатку года.
———
Героем гэтага паста стаў Юра, якi сабраў сустрэчу, на якой расказаў пра гісторыю піваварства на тэрыторыі Беларусі.
———
☑️ А каб патрапіць на такія карысныя імпрэзы, сачыце за нашай рубрыкай афіш па аўторках.
Беларусы стварылі мабільны дадатак для знаёмстваў адмыслова для беларусаў

Мабільны дадатак "Віт!" дапамае знайсці новыя знаёмствы для практыкі беларускай мовы, сяброўства, рамантычных стасункаў і гэтак далей.

У дадатку таксама можна знайсці мапу з установамі, у якіх вас могуць абслужыць па-беларуску 🍽
———
Інтэрфейс дадатку цалкам на беларускай мове.

📲 Дадатак ужо даступны для спампоўвання на IOS i Android.
Калі чалавек пераадолеў вялікую небяспеку або цяжкасць, то менш значныя праблемы ўжо не выклікаюць страху.

#Прыказкіпрымаўкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Новы госць нашага падкаста – Галіна Цярпіцкая
🖋 Галіна – пісьменніца і мастак, аўтар кнігі «Варэнне з дзьмухаўцоў”.

Абмеркавалі важнасць працы з добрым рэдактарам, асабісты стыль малюнкаў і шмат іншых цікавасцяў, глядзіце ўвесь падкаст па спасылцы.
У пачатку жніўня на ўвесь свет прагрымелі Алімпійскія гульні 2024 у Парыжы.

*
У нашай рубрыцы "Цікава пра ўрбаністыку" паспрабуем разабрацца, як пераўтварыўся Парыж у сувязі з Алімпіядай і што гэта значыць для яго гараджан.
———
У мінулым Алімпійскія гульні часта асацыяваліся з велізарнымі інвестыцыямі ў інфраструктуру і будаўніцтва, што нярэдка прыводзіла да эканамічных перагрузак, пагаршэння экалагічнай сітуацыі і сацыяльнай напружанасці.

Гісторыя Гульняў поўная прыкладаў, калі пасля завяршэння Алімпіяды гарады заставаліся з непатрэбнымі збудаваннямі і пазыкамі.

Парыж 2024 з’яўляецца вызначальным крокам у гісторыі Алімпійскіх гульняў, прадстаўляючы новую канцэпцыю ўстойлівага экалагічна адказнага падыхода да правядзення буйнейшай спартыўнай падзеі ў свеце. Парыж стаў першым месцам, дзе рэалізуецца новая мадэль правядзення Алімпійскіх гульняў, зацверджаная ў 2020 годзе Міжнародным Алімпійскім камітэтам.
1 верасня ў Берасці пройдзе лекцыя-абмеркаванне па творчасці Венядыкта Ерафеева.

Лекцыю «Венядыкт Ерафееў. Масква-Петушкі» правядзе Ігар Рубцоў.

У слухачоў будзе магчымасць разабрацца ў феномене Венічкі і наколькі ён звязаны са сваім героем у паэме “Масква-Петушкі”, а таксама больш даведацца пра мову напісання, адсылкі і структуру.

Лекцыя будзе цікава як тым, хто знаёмы з яго творчасцю, гэтак і тым, хто бачыць гэта прозвішча ўпершыню.
———
Лекцыя пройдзе 1 верасня а 17:00 па адрасе Куйбышава, 13А (2 паверх).
Уваход: Free Donation.

🖋 Запіс у дырэкт.
У адным з райцэнтраў закінуты завод пераўтварыўся ў буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр ZOSS.

У невялікім райцэнтры Смаргоні бізнесмены стварылі з былых карпусоў Завода аптычнага станкабудавання сучасны будынак з эскалатарамі і панарамным ліфтам.

Onliner пагутарыў з заснавальнікам праекта, які падзяліўся чаканнямі, што ZOSS стане новай кропкай прыцягнення для гараджан, а таксама жыхароў прылеглых населеных пунктаў. У цэнтры плануецца адзіны ў раёне дзіцячы забаўляльны цэнтр і фуд-корт.

Кіраўнік праекта таксама адзначае, што задума чымсьці падобная на аванцюру, але, гледзячы на вынік, намаганні былі вартыя таго.
———
А як вы ставіціся да такога аванцюрнага праекта?
2024/11/15 10:21:09
Back to Top
HTML Embed Code: