Telegram Web Link
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста была Аляксандра – таргетолаг па любві і прафесіі 👩🏻‍💻

Саша расказала нам пра шлях ад пачаткоўца са страхам памылак да запатрабаванага спецыяліста з кліентамі па ўсім свеце.

Абмеркавалі, што добры таргетолаг разбіраецца таксама ў маркетынгу і SMM 📲, а добры вынік магчымы толькі пры дастатковай уключанасці кліента.
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Глядзіце эфір па спасылцы.
Ужо заўтра ў Берасці распачнецца міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно 🎬🍿

🎥 27-ы штогадовы Манхэтанскі фестываль пройдзе з 26 верасня па 6 кастрычніка.

У праграме MANHATTAN SHORT 2024 прадстаўлена 9 фільмаў з 8 краінаў свету, аб’яднаных адной тэмай – наш унутраны свет.

Кожны год аматары кіно з усяго свету збіраюцца ў кінатэатрах сваіх гарадоў, каб абраць лепшы кароткаметражны фільм. Фіналісты, у сваю чаргу, аўтаматычна атрымліваюць кваліфікацыю на “Оскар”.
———
🎞 У Берасці кінастужкі, прадстаўленыя ў рамках фестывалю, можна паглядзець у кінатэатры Беларусь.

А з раскладам сеансаў можна азнаёміцца тут 👈🏽
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста быў Бахром – парфумерны стыліст.

У эфіры пагаварылі пра прафесію парфумернага стыліста, унікальнасць успрыняцця, пра незвычайныя складнікі араматаў і парфумерныя міфы
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Паглядзець эфір можна па спасылцы.
Як ручаінку можна пераскочыць, так і многія цяжкасці ў жыцці можна пераадолець. Аднак смерць – гэта тая перашкода, якую нельга абмінуць, як бы чалавек ні стараўся. Яна надае думку пра смяротнасць і нагадвае пра тое, што жыццё мае свае межы.

#Прыказкіпрымаўкі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ва ўтульнай арт-студыі Art Line, створанай з любоўю і ўвагай да дэталяў, прайшоў майстар-клас па маляванні заходу сонца 🌅🎨🖌

Гаспадыня студыі Ілона стварыла прастору, якую немагчыма не палюбіць. Тут пануе цёплая атмасфера і кожны адчувае сябе як дома
———
📲 Пачытаць рэпартаж пра студыю і майстар-клас, які там нядаўна прайшоў, можна па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, у нас зноў перамены, якімі дзелімся з вамі!
⭐️
Вікторыя – новая вядучая нашага падкаста «Няма месца». Вы маглі ўжо бачыць Віку ў адным з выпускаў 7 сезона падкаста, дзе яна распавядала пра сябе, сваю студыю і кантэнт-івэнты, якія яна арганізоўвае.

Сустракайце 🎉
———
💬 У каментарах можаце пісаць свае пажаданні Вікторыі ❤️
Мінскі брэнд выпусціў цішоткі з вядомымі беларусамі.

Брэнд Ani.minsk выпусціў дроп пад назвай “Беларускі гэнг”. На прынце цішотак можна знайсці Караткевіча, Купалу, Коласа, Шагала і Мулявіна разам.
———
Кошт цішоткі – 105 р, а замовіць яе можна тут.

На сваёй старонцы стваральнікі таксама адзначаюць, што “Беларускі гэнг” зачыняе эпоху цішотак у гісторыі брэнда.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙 Размаўляем з Максімам – кіраўніком і адным з заснавальнікаў архітэктурнай студыі “Майстэрні”. Вы напэўна бачылі ў нашым горадзе класныя праекты, створаныя менавіта «Майстэрнямі».

У эфіры гаворым аб вядомых праектах, дызайне, урбаністыцы і, канешне, аб архітэктуры 🏯🏢
———
📲 Падрабязней па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста была Вікторыя – дзіцячы ўрач-эндакрынолаг.

У эфіры пагаварылі аб школе дыябету, стварэнні прыязнага асяроддзя і развейванні міфаў 👩🏼‍⚕️
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Спасылка на эфір.
Прыказка "Скачы, уража, як пан кажа" выказвае ідэю абмежаванай свабоды і залежнасці ад чужой волі.

#Прыказкіпрымаўкі
———
Дзецікава — канал пра Берасце і берасцейцаў.
У гэту суботу ў Берасці пройдзе сустрэча на тэму беларускай вышыўкі.

На сустрэчы Наталля Мартысюк прадставіць свае працы, а таксама распавядзе, як з’яўляюцца ідэі для вышыўкі, якім сюжэтам аддае перавагу ў сваіх працах, а таксама шмат-шмат іншага!

Вышыўка – традыцыйны від народнага беларускага мастацтва. Вышытымі ўзорамі ўпрыгожвалі адзенне, прадметы побыту і інтэр’ера. Беларуская вышыўка, як від рамёства, не згубіла сваёй актуальнасці, жыве і развіваецца ў нашыя дні, у тым ліку дзякуючы такім майстрам, як Наталля Мартысюк.

Дарэчы, з Наталляй у нас нядаўна выйшаў падкаст, дзе яна распавяла пра свой клуб вышывальшчыц, творчасць і дызайн.

Дата і час: 5 кастрычніка а 12:00

Адрас: Бібліятэка імя А. С. Пушкіна (бул. Шаўчэнкі, 3)
———
Дзецікава — канал пра Берасце і берасцейцаў.
2024/11/15 17:57:05
Back to Top
HTML Embed Code: