Telegram Web Link
Махер Моркас (Maher Morcos)🎨

Мастак-самавук з Егіпта. Маці была егіпцянкай, а бацька - італьянцам.

У 13 гадоў ужо пачаў працаваць, як прафесійны мастак - ён паспяхова прадаваў свае акварэлі турыстам. Гэта былі жанравыя сцэнкі з жыцця егіпцян і турыстаў. У 14 гадоў Махер стаў пераможцам Нацыянальнага мастацкага конкурса. Ва ўзросце 15 гадоў правёў сваю першую персанальную выставу ў Каіры.

Ужо з тых часоў імя мастака вядома далёка за межамі Егіпта. Ён не адзін дзясятак разоў перамагаў на еўрапейскіх і амерыканскіх конкурсах, быў узнагароджаны медалямі і дыпломамі. Работы мастака набываюць музеі і прыватныя калекцыі жывапісу па ўсім свеце.

#жывапіс #Моркас #Morcos
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Дажынкі". 1902 г. Фердынанд Рушчыц.

На выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі "Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939-1957" пра самы драматычны год існавання Дзяржаўнай карціннай галерэі, 1941-ы, распавядае зала-інсталяцыя пад назвай "Рабаванне". Немцы вывезлі з галерэі амаль усе каштоўныя творы мастацтва, пакінуўшы на сценах голыя рамы. У экспазіцыі тыя творы, якія так і не вярнуліся ў Беларусь пасля вайны, пазначаны такімі ж пустымі рамамі, якія суправаджаюць этыкеткі з невялікай ілюстрацыяй страчанага твора і кароткім апісаннем.

Сярод пустых рам на выставе рама з этыкеткай твора Фердынанда Рушчыца, пра які мала што вядома і цяжка нават адшукаць фотаздымак. Гэта "Дажынкі".

У сваім дзённіку мастак, знаходзячыся ў родным Багданаве пад Валожынам, робіць такі запіс за 7 жніўня 1899 г.:⬇️
У гэтым запісе адчуваецца пэўная зацікаўленасць Рушчыца ў тым, што ў Менску, дзе ён правёў свае маладыя гады, нават пры савецкай уладзе яго прызнаюць за свайго мастака, чаго ён не адчуваў у Пецярбургу, Кракаве і Варшаве. Гэта пасяляе ў ім надзею, што дарагая яму карціна не страчана, а зберагаецца ці можа нават экспануецца ў музеі.

Сапраўдны лёс карціны невядомы, але калі яе выява цяпер трапіла на выставу, то, відаць, яна сапраўды захоўвалася да вайны ў калекцыі Дзяржаўнай галерэі. Спадзяемся, што Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў будучым раскажа больш пра гэты цікавы твор.

#жывапіс #Рушчыц #дажынкі #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У гонар нядаўняга адкрыцця сабора пасля рэстаўрацыі⛪️

"Нотр-Дам-дэ-Пары". 1878 г. Эдвард Моран.

Моран - амерыканскі марыніст. Ён пераехаў у Парыж у 1877 г. Асноўнай тэмай творчасці мастака было мора і ўсё, што з ім звязана. Таму не дзіўна, што сабор мастак напісаў разам з ракой Сенай.

Ноч. Рака. Ліхтары. Сабор. Выглядае велічна, нават крыху жудасна.

#жывапіс #Моран #марынізм
"Спакуса Святога Антонія" (Левая створка трыпціха. Фрагмент). 1505-1506 г. Геранім Босх.

Пад мостам на замерзлым ручаі дэманы слухаюць манаха з лістом, а да іх набліжаецца птушка на каньках з насмешлівым пасланнем "Тлуста". Гэта мой гарачачны сон пры тэмпературы 37,2? Не. Гэта саркастычны намёк Босха на злоўжыванні святароў, якія нажываліся на індульгенцыях. Шыкоўна!

#жывапіс #Босх #Адраджэнне #Bosch
Да Вінчы і Мікеланджэла

Мастакі жылі ў адну эпоху, але належалі да розных пакаленняў, і іх погляды на мастацтва былі супрацьлеглымі. Да нянавісці!

Аднойчы іх запрасілі прыняць удзел у афармленні залі фларэнтыйскай ратушы. Леанарда ўжо быў зоркай, а Мікеланджэла падаваў велізарныя надзеі.

Карціны планавалі размясціць на процілеглых сценах. Да Вінчы абраў эпізод сутычкі коннікаў за баявы сцяг. Мікеланджэла вельмі хацеў стварыць карціну, абсалютна непадобную, таму абраў бытавы эпізод: мужчыны, якія купаліся, заспеты знянацку сігналам да бітвы і збіраюцца ў спешцы.

Напружанне паміж майстрамі было такім, што яны не хацелі заставацца ўдваіх у адной майстэрні. Праца ішла павольна. А неўзабаве Мікеланджэла выклікалі ў Рым на іншы праект.

Да Вінчы таксама не завяршыў карціну. Верхняя палова не паспела як след высахнуць і фарбы перамяшаліся. У выніку Леанарда не захацеў перарабляць працу і адмовіўся ад замовы.

#жывапіс #Мікеланджэла #ДаВінчы #Адраджэнне
Гэта Брэйгель? А вось і не!

"Зімовы пейзаж". 1931 г. Валерыус дэ Садэлер.

Бельгійскі мастак-пейзажыст, чые працы былі папулярныя ў сімвалістаў, пісаў у традыцыях Фламандскага жывапісу XVI ст.

#жывапіс #Садэлер #Брэйгель #Адраджэнне
"Аўтапартрэт са Смерцю, якая грае на скрыпцы". 1872 г. Арнольд Бёклін.

Мастак з пэндзлем і палітрай, а за яго спіной стаіць фігура Смерці ў чорным плашчы, якая трымае скрыпку з адной струной. Смерць грае, а Бёклін слухае яе музыку. Карціна адлюстроўвае тэму смерці, якая часта прысутнічала ў творчасці мастака, асабліва пасля смерці некалькіх яго дзяцей.

Мастак хацеў паказаць сваё стаўленне да смерці, якая была непазбежнай і ўсепрысутнай у яго жыцці. Смерць не з'яўляецца ворагам ці страшыдлам, а хутчэй напамінам пра марнасць і сцісласць чалавечага існавання. Смерць грае на скрыпцы, як бы запрашаючы мастака да апошняга танца, а ён слухае яе мелодыю з пакорай і спакоем.

#жывапіс #Бёклін #сімвалізм #Böcklin
"Стэфан Баторый пад Псковам". 1872 г. Ян Матэйка.

24 жніўня 1581 г. Баторый са 100-тысячным войскам Рэчы Паспалітай аблажыў Пскоў. Пасля некалькіх месяцаў аблогі, паслы Івана IV просяць у Стэфана Баторыя перамір'е.

Карціна, як і іншыя гістарычныя працы Матэйкі, насычана старанна прапрацаванымі і выпісанымі дэталямі. Дэталі адзення і зброі выкананы для свайго часу вельмі дакладна.

Карціна моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Яе падзялілі на 18 частак і схавалі. Знайшлі яе ўжо ў вельмі жудасным стане. Рэстаўрацыя доўжылася 3 гады.

#жывапіс #Матэйка #Matejko
2024/12/26 01:22:37
Back to Top
HTML Embed Code: