Telegram Web Link
"Самотная". Вінцэнт Джарана (Giarrano).

Сучасны амерыканскі мастак-рэаліст. Магістр у галіне мастацтваў. Працаваў у "Marvel Comics" і "DC Comics" у якасці ілюстратара.

У пэўны перыяд пачаў праяўляць актыўную цікавасць да выяўленчага мастацтва, асабліва да рэалістычнага жывапісу. Старанна вывучаў творы Джона Сінгера Сарджэнта, наведваў майстар-класы і пісаў. Паступова яго працы сталі даволі часта з'яўляцца на групавых і персанальных выставах. Зараз яго працы выстаўляюцца ў лепшых галерэях свету.

#жывапіс #Джарана #рэалізм #Giarrano
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ігар Рымашэўскі🎨

Нарадзіўся ў Менску (1959 г.). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Мінскую Акадэмію мастацтваў. Прымітывіст. Вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго працы захоўваюцца ў прыватных калекцыях шматлікіх еўрапейскіх краін, Кітая, Японіі і ЗША.

Мастак робіць арыгінальныя роспісы. Майстар у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, займаецца стварэннем рознай сувенірнай прадукцыі. Сам майстар называе сваю творчасць "казачны рэалізм" і нагадвае гледачу, як жа важна ў штодзённым заўважаць прыгожае, добрае і светлае.

#жывапіс #Рымашэўскі #прымітывізм #Беларусь
Хто аўтар карціны?🎨🤔
Два аўтапартрэты Пабла Пікаса: злева адзін з самых ранніх (1896 г.), а справа адзін з апошніх (1972 г.).

Вось як жыццё ў ХХ стагоддзі змяніла чалавека і мастацтва.

#жывапіс #Пікаса #аўтапартрэт
Вітаю! Сёння прапаную Вам звярнуць увагу на шэраг цікавых каналаў на розны густ. Знаёмцеся, далучайцеся, падтрымлівайце сваё!

💌 @poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках і фота. На сучасных ракурсах старых здымкаў можна пабачыць, як зьмянілася наша краіна за стагоддзе!

🪐 @praz_kosmas — падкаст пра цікавыя навіны аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах.

🎬 @kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць свежыя навіны, агляды, мемы, жывыя эфіры, падкасты і шмат чаго цікавага!

📖 @naracanscyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю.

⚽️ @FutbolPausiull — гэта погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі.

#пашыраймасваё
"Смерць на Ridge Road". 1935 г. Грант Вуд.

У 1935 г. амаль усе працы Вуда адзначаны змрочнай меланхоліяй, хутчэй за ўсё, з прычыны смерці яго маці і дэпрэсіі.

Карціна адначасова і злавесная, і прыцягальная. Грузавік, які манеўруе на стромкім схіле, намаляваны за імгненне да сутыкнення з чорнай машынай. Напружанасць моманту ўзмацняе рэзкі ракурс і сцэнічнае асвятленне. З правага кута насоўваецца навальніца, якая рыхтуецца перайсці ў тарнада. І сама кампазіцыя пабудавана па віхровым прынцыпе, які зацягвае погляд гледача. У якасці злавесных сімвалаў выступаюць тэлеграфныя слупы, якія нагадваюць пахавальныя крыжы.

Малавядомы факт, што Вуд цікавіўся тэмай смерці і нават выкарыстоўваў вечка труны ў якасці дзвярэй у сваю студыю.

#жывапіс #Вуд #рэджыяналізм #Wood
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пачалася рэстаўрацыя "Начнога дазору" Рэмбрандта🎨

Мой любімы "Rijksmuseum" зноў прыдумаў цікавую штуку. Каманда музея з васьмі рэстаўратараў пачала здымаць лак з карціны. Як я разумею, гэта першы этам велізарнай рэстаўратарскай працы. Але гэта нават не галоўнае! Мы можам назіраць за працэсам ужывую, паколькі рэстаўрацыя вядзецца прама ў выставачнай зале за празрыстым шклом падчас працы музея🤯

#жывапіс #Рэмбрандт #НачныДазор #Rijksmuseum #рэстаўрацыя
"Узяцце Хрыста пад варту" ("Пацалунак Юды"). 1602 г. Караваджа.

Момант здрады Юды, які падаў у выглядзе пацалунку ўмоўны знак для варты, каб схапіць Збавіцеля.

Дзеянне адбываецца ноччу. На заднім плане суцэльная цемра. Святло месяца і ліхтара ў руцэ аднаго з удзельнікаў падзей ярка высвятляе асобы персанажаў у вядомым стылі мастака.

Малюнак незвычайна рэалістычна. Мы бачым кожную маршчынку, жэсты, міміку. Святы Ян крычыць, на твары Юды грымаса, а Хрыстос схіліўся перад непазбежным.

Пацалунак Юды - гэта выява крайняй ступені падзення чалавека, сымбал непасрэднага сутыкнення дабра і зла.

#жывапіс #Караваджа #барока #Caravaggio
2024/12/24 17:35:35
Back to Top
HTML Embed Code: