Telegram Web Link
Пітэр дэ Хох🎨

Галандскі мастак Залатога Веку. Дэ Хох часта маляваў ціхія хатнія сцэны, жыццё сям'і і побыт. Яго працы падкрэсліваюць прастату і гармонію паўсядзённага жыцця.

Часта дэ Хоха параўноўваюць з Вермеерам. Аднак працы дэ Хоха адрозніваюцца засяроджанасцю на больш шырокіх прасторах. У дадатак да інтэр'ераў, дэ Хох таксама маляваў сцэны пад адкрытым небам, аб'ядноўваючы ціхамірнасць двароў і садоў. Большую частку сваёй кар'еры дэ Хох правёў у Дэлфце, дзе архітэктура і спакойныя двары сталі цэнтральнай тэмай яго карцін.

Хоць Пітэр дэ Хох не такі знакаміты, як некаторыя яго сучаснікі, увага да дэталяў і здольнасць адлюстроўваць інтымныя моманты хатняга жыцця аказваюць доўгачасовы ўплыў на свет мастацтва. Яго ўплыў бачны ў працах пазнейшых мастакоў, якія імкнуліся захаваць прыгажосць у паўсядзённым жыцці.

#жывапіс #дэХох #пейзаж #побытавыжанр
Магія жывапісу з дапамогай сучасных тэхналогій🔎

"Дзяўчына з жамчужнай завушніцай". Каля 1665 г. Ян Вермеер.

#жывапіс #Вермеер #партрэт
"Блакітны пакой". 1901 г. Пабла Пікаса.

Культавы "блакітны перыяд". Гэтая работа прапануе зірнуць на свет меланхоліі Пікаса праз яго манахромныя сіне-блакітныя адценні.

Інтэр'ерная сцэна з фігурай жанчыны ў сумных сініх танах адлюстроўвае роспач Пікаса пасля самагубства яго сябра.

Стылістычны выбар каляровай тэматыкі быў не толькі прыкметай унікальнага падыходу Пікаса ў гэты перыяд, але і даследаваннем сімвалізму праз колер. Выкарыстанне сіняга выклікае пачуццё адзіноты, меланхоліі і адчаю, якія былі цэнтральнымі тэмамі ў яго працах той эпохі.

Блакітны перыяд Пікаса мае цяпер культавы статус, але тады быў толькі адной з многіх з'яў у мастацтве, якія першапачаткова сустракалі супраціў, але рассоўвалі межы жывапісу.

#жывапіс #Пікаса #постімпрэсіянізм #Picasso
"Жанчына, якая трымае шалі". 1663 г. Ян Вермеер.

У скрынцы на стале блішчаць дзве ніткі жэмчугу і залаты ланцужок, паўскрытыя сіняй тканінай. Дзяўчына нічога не ўзважвае, а правярае баланс свайго інструмэнта. Шалі размешчаны паміж духоўным (палатно на сцяне) і зямным (каштоўнасці на стале) светам.

На першы погляд - гэта банальная жанравая сцэна, але не ўсё так проста. Цёмнае палатно ззаду падкрэслівае ззянне гераіні. На ім намаляваны Страшны суд, дзе вышэйшыя сілы ацэньваюць маральную вагу душ. Фігура гераіні не выпадкова закрывае сабой той фрагмент Страшнага суда, дзе часцяком адлюстроўваецца архангел Міхаіл з шалямі.

#жывапіс #Вермеер #Vermeer
"Партрэт мадам Х". 1884 г. Джон Сінгер Сарджэнт.

Сарджэнт - амерыканскі мастак, які будаваў кар'еру ў Парыжы. Справы ішлі выдатна - мастака ведалі, як выдатнага партрэтыста.

Віржыні Гатро была жонкай банкіра, але мела мноства прыхільнікаў, бурнае асабістае жыццё, была вядомая, як дама паўсвету і "прафесійная прыгажуня".

Сарджэнт прапануе напісаць яе партрэт. Гатро згаджаецца. Абодва былі ўпэўненыя ў поспеху.

У Салоне 1884 г. мастак выстаўляе партрэт і пачынаецца скандал. Публіка раз'юшаная, прэса і крытыкі абураюцца, партрэт называюць "непрыхаванай бессаромнасцю".

Справа ў тым, што ў першым варыянце шлейка сукенкі была пачуццёва прыспушчана (на эскізе справа). Сарджэнт вярнуў шлейку на месца, але было позна. Віржыні была прыніжаная і доўга не знаходзіла сіл з'явіцца ў свет. Мастак быў вымушаны з'ехаць у Лондан.

У 1916 г., пасля смерці Віржыні, Сарджэнт прадаў карціну музею, напісаўшы ў суправаджальным лісце: "Я мяркую, гэта лепшае, што я калі-небудзь стварыў".

#жывапіс #Сарджэнт #партрэт #Sargent
Здзіслаў Бексіньскі🎨

Сёння прапаную Вам паглядзець кароткі дакументальны фільм пра вельмі незвычайнага чалавека і мастака.

Вялікі дзякуй ютуб-каналу "Нудны" за беларускую агучку. Падпішыцеся.

https://www.youtube.com/watch?v=DdX9oF_oKZQ

#жывапіс #Бексіньскі #Beksiński
"Хрыстос у бацькоўскай хаце". 1850 г. Джон Эвэрэт Міле.

Мастак у 11 гадоў стаў самым юным навучэнцам Каралеўскай акадэміі мастацтваў за ўсю яе гісторыю. Адзін з заснавальнікаў брацтва прэрафаэлітаў - група майстроў, якія выступілі супраць акадэмічных традыцый у жывапісе і прытрымліваліся канонаў, прызнаных "да Рафаэля".

Міле піша эпізод з дзяцінства Хрыста: побач з цяслярскім сталом стаіць на каленях Багародзіца. Яна са спачуваннем глядзіць на сына. Хлопчык паказвае ёй рану на руцэ, падобную на стыгму. Ён параніўся цвіком, які Св. Ганна выдзірае са стала шчыпцамі. За сталом Іосіф заняты працай. Юны Ян Хрысціцель падносіць Хрысту чашу з вадой.

Адпаведна з ідэалогіяй прэрафаэлітызму, карціна простая і натуралістычная, але поўная знакаў. Рана на далоні, кропля крыві і цвікі пазначаюць распяцце; чаша вады - хрышчэнне; лесвіца - лесвіцу Якава; голуб на лесвіцы, мабыць, Святы дух; трохкутнік на сцяне сімвалізуе тройцу; авечкі на заднім плане - нявінную ахвяру.

#жывапіс #Міле #прэрафаэлізм #Millais
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Элеанора Бубашкіна🎨

Нарадзілася ў Брэсцкай вобласці. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава (Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж ім. А. К. Глебава), Беларускую Акадэмію мастацтваў (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне станковага жывапісу. Член Беларускага саюза мастакоў.

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, у прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой.

Інстаграм мастачкі

#жывапіс #Бубашкіна #Беларусь
2024/09/28 13:14:31
Back to Top
HTML Embed Code: