Telegram Web Link
Анры Марэ🎨🖼

Французскі мастак-постімпрэсіяніст. Ён быў членам Понт-Авенскай групы, якая аб'ядноўвала мастакоў, натхнёных Полем Гагенам і яго стылем, што добра бачна па некаторых работах Марэ.

Асноўнай тэмай творчасці мастака былі прыбярэжныя пейзажы Брэтані, якія ён адлюстроўваў яркімі і чыстымі колерамі і жывой фактурай. На яго жывапіс таксама ўплываў Клод Манэ і імпрэсіянізм, што таксама можна заўважыць на асобных карцінах.

Адной з асаблівасцяў творчасці Марэ было яго імкненне да сінтэзу колеру і формы. Ён выкарыстоўваў кантрасныя і насычаныя колеры для перадачы атмасферы і настрою прыроды Брэтані. Таксама ўжываў тэхніку дывізіянізма, разбіваючы фарбы на дробныя кропкі або мазкі, каб стварыць ўражанне каляровага пераліву. Яго пейзажы адрозніваліся ад імпрэсіянісцкіх тым, што ён не імкнуўся да імгненнага ўражання ад змены часу або надвор'я, а хутчэй да выказвання свайго асабістага бачання і пачуццяў.

#жывапіс #Марэ #постімпрэсіянізм #імпрэсіянізм #Гаген #Манэ #пейзаж
Задумваліся чаму пальцы на легендарнай фрэсцы "Стварэнне Адама" Мікеланджэла не датыкаюцца?👉🏻👈🏻

Рэнесанс. Адраджэнне. Антрапацэнтрызм. Чалавек больш не хоча быць пакорлівай цацкай у руках Госпада. Палец Бога цалкам выцягнуты і гатовы да кантакту, а палец Адама ўтрымліваецца напаўсагнутым, што азначае яго нерашучасць. Рука Бога сімвалізуе вечную прысутнасць, даступную толькі праз наша ўласнае рашэнне і згоду, падкрэсліваючы значнасць свабоднай волі.

#жывапіс #Мікеланджэла #Адраджэнне #Рэнесанс
"Партрэт Маціса". 1905 г. Андрэ Дэрэн.

"Партрэт Дэрэна". 1905 г. Анры Маціс.

Дэрэн напісаў Маціса, а Маціс напісаў Дэрэна. Гэта адбылося ў папярэдняе нараджэнню фавізму лета 1905 г. Дэрэн па запрашэнні старэйшага таварыша гасцяваў у Мацісаў. У размовах, у працы, у шаленстве прыроды і колеру нараджалася "мастацтва дзікіх".

#жывапіс #Маціс #Дэрэн #фавізм #партрэт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Channel name was changed to «Жывапіс»
Іван Козел🎨🖼

Нарадзіўся ў в. Нёўда Наваградскага р-на Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, пераважна ў пейзажы. Член Беларускага саюза мастакоў. Пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Творы знаходзяцца ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе", доме-музеi А. Мiцкевiча ў Наваградку, лiтаратурным музеi М. Багдановiча ў Менску, Дзятлаускiм гісторыка-краязнаўчым музеi, Крычаўскім гістарычным музеі, прыватных зборах Беларусі, Расеі, ЗША і інш.

#жывапіс #Козел #пейзаж #Беларусь
"Апошні рэйс карабля "Адважны"". 1839 г. Уільям Тэрнэр.

Карціна вялікага ангельскага марыніста. На палатне адлюстраваны апошні шлях гіганта, судна ўдзельніка Трафальгарскай бітвы, баявога карабля ангельскага флоту "Адважны". Невялікі паравы буксір цягне старое судна ў докі, дзе пасля яно будзе разабрана. Карціна сімвалізуе сыход эпохі паруснага флоту і прыход новых тэхналогій. Мастак выкарыстаў кантраст паміж цёплымі і халоднымі колерамі, каб падкрэсліць розніцу паміж старым і новым.

Карціна была цёпла прынята публікай і крытыкамі, і лічыцца адным з шэдэўраў Тэрнэра.

#жывапіс #Тэрнэр #пейзаж #марына
2024/09/28 17:25:30
Back to Top
HTML Embed Code: