Telegram Web Link
Адмін працуе, таму пакуль проста паглядзіце прыгожае😉

Валянцін Губараў🎨

1. "Начныя мроі".
2. "Урокі плавання ў чаканні глабальнага пацяплення".
3. "Бабіна лета".
4. "Перачытваючы Шапэнгаўэра".
5. "Дача".
6. "Медляк".
7. "Натхненне".
8. "Ружовы сон".
9. "Відавочныя перавагі пункту кругавога агляду".
10. "Каханне ў невялікім горадзе".

#жывапіс #Губараў #наіў #Беларусь
"Сінія палюбоўнікі". 1914 г.
"Зялёныя палюбоўнікі". 1915 г.
"Ружовыя палюбоўнікі". 1916 г.
"Шэрыя палюбоўнікі". 1917 г.
🎨Марк Захаравіч Шагал.

Гісторыя кахання беднага маладога мастака і дачкі ювеліра. Серыя была прысвечана каханай жанчыне і жонцы Шагала Бэле Розэнфельд. Яны ўпершыню сустрэліся ў 1909 г. у Віцебску. У 1915 г. Марк і Бэла пажаніліся.

Праз колер Шагал паведамляў гледачу настрой карціны, не ставячы мэты апеляваць да традыцыйнай трактоўкі сімволікі колеру. Мастак атрымліваў асалоду ад колераў, даследуючы іх і дорачы свае адкрыцці тым, хто вырашыў зведаць яго мастацтва.

Гэтыя карціны пісаліся ў перыяд іх шлюбу, хоць і пасля смерці Бэлы Шагал працягваў упісваць яе амаль ва ўсе свае жаночыя вобразы.

#жывапіс #Шагал #партрэт #Беларусь #Віцебск
"Лютніст". 1596 г. Караваджа.

Доўгі час карціна экспанавалася пад назвай "Лютністка". Толькі ў пачатку ХХ ст. мастацтвазнаўцы сышліся ў меркаванні, што на палатне намаляваны ўсё ж такі юнак (верагодна, Караваджа пазіраваў яго знаёмы мастак Марыё Мініці): на нотах перад музыкам бачны запіс басовай партыі мадрыгала Якаба Аркадэльта "Вы ведаеце, што я кахаю вас".

Жанчына наўрад ці магла зрабіць такі выбар - гэта проста цяжка для горла. Акрамя таго, лютня, як і скрыпка ля самага краю карціны, у эпоху Караваджа лічылася мужчынскім інструментам.

#жывапіс #Караваджа #барока
А вы бачыце юнака ці дзяўчыну?
Anonymous Poll
47%
Юнака
53%
Дзяўчыну
"Нараджэнне Венеры". 1482-1486 г. Сандра Батычэлі.

Ці ведалі вы, што да з'яўлення гэтай карціны выява голага жаночага цела ў жывапісе сімвалізавала толькі ідэю першароднага граху. Батычэлі першым(!) з еўрапейскіх жывапісцаў не знайшоў у гэтым нічога грахоўнага.

Больш за тое, мастацтвазнаўцы ўпэўненыя, што паганская багіня кахання сімвалізуе на фрэсцы хрысціянскі вобраз: яе з'ява - алегорыя адраджэння душы, якая прайшла абрад хрышчэння.

#жывапіс #Батычэлі #Адраджэнне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Адвечная думка - гэта канал, які прысвечаны соцыа-гуманітарным тэорыям і навукам. Тут можна знайсці даследаванні і артыкулы, якія прысвечаны вядомым і малавядомым дзеячам айчыннай і сусветнай культур, а таксама розныя разважанні аўтара канала.
2024/09/28 19:31:14
Back to Top
HTML Embed Code: