Telegram Web Link
"Нацюрморт са скатам". 1924 г. Хаім Суцін.

Брутальна. Суцін, магчыма, больш за ўсё вядомы сваімі нацюрмортамі тушаў жывёл. Натхнёны Рэмбрандтаўскай "Тушай быка", Суцін стварыў серыю з 10 работ з тушамі жывёл.

Хоць нам пашанцавала сёння любавацца гэтымі палотнамі, суседзі Суціна ў той час былі не вельмі задаволеныя, і ў выніку выклікалі паліцыю з-за жудаснага смуроду ад гнілых туш жывёлін, якія знаходзіліся ў студыі Суціна.

#жывапіс #Суцін #экспрэсіянізм #нацюрморт
"Індыкі" ("Белыя індыкі"). 1876 г. Клод Манэ.

Карціна ўпершыню экспанавалася на выставе імпрэсіяністаў ў 1877 г. Тут Манэ паўстае не толькі пейзажыстам, але і анімалістам(!).

Эрнэст Гашэдэ, уладальнік гандлёвых дамоў, зрабіўся прыхільнікам і збіральнікам жывапісу імпрэсіяністаў. Загарадны дом Гашэдэ стаў месцам, дзе ахвотна прымалі мастакоў. Там у 1876 г. гасцяваў і Манэ. Па замове гаспадара Манэ напісаў для дома тры дэкаратыўныя пано, у тым ліку і "Індыкоў".

Птушкі дзівяць сваім белым апярэннем, якое выразна кантрастуе з кветкава-травяным покрывам розных адценняў. А як грае на сонцы хвост індыка! І мастак адлюстраваў не адну птушку, а больш за дзясятак. Думаецца, што прыйшлося яму доўга назіраць за індыкамі і старанна вывучаць іх звычкі. Паўстаюць яны на гэтым палатне як жывыя.

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #анімалізм #пейзаж
"Падмануты". Брайтан Рыўер.

Рыўер уваходзіць у лік лепшых анімалістаў свету ўсіх часоў. На яго палотнах пераважаюць сабакі, якія з'яўляюцца сімвалам вернасці, паўстаўшы перад гледачом нямымі, але разумеючымі сябрамі.

З назвы твора можна зрабіць выснову, што ў лісце змяшчаецца інфармацыя, якая выкрывае чыюсьці хлусню. Хутчэй за ўсё, каханую героя. Верагодна, хлопец перахапіў любоўнае пасланне, якое яго дама сэрца даслала іншаму. Герой карціны аглушаны здрадай. Аднак побач знаходзіцца верны сябар - сабака. Яго пастава і погляд на гаспадара кажа аб бясконцай любові і адданасці.

Вернасць і здрада на адной карціне.

#жывапіс #Рыўер #анімалізм
"Лодка". 1953 г. Анры Маціс.

Карціна складзена з кавалачкаў паперы, выразаных з лістоў, размаляваных гуашшу, і была створана ў апошнія гады жыцця мастака.

Твор быў выстаўлены ў Нью-Ёркскім Музеі сучаснага мастацтва ў 1961 г. Толькі праз 47 дзён хтосьці звярнуў увагу на тое, што карціна вісіць дагары нагамі. На палатне намаляваныя 10 фіялетавых ліній і два блакітных ветразі на белым фоне. Два ветразі мастак намаляваў не проста так, другі ветразь - гэта адлюстраванне першага на роўнядзі вады.

Каб не памыліцца ў тым, як павінна вісець карціна, трэба звярнуць увагу на дэталі. Большы ветразь павінен быць верхам карціны, а пік ветразя павінен быць накіраваны ў правы верхні кут.

#жывапіс #Маціс #калаж
Сяргей Ігнаценка🎨

Нарадзіўся ў Гомелі ў 1975 г. З 11-гадовага ўзросту наведваў мастацкую школу, пасля заканчэння якой паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Пасля вучобы пачаў у Гомелі выкладаць у мастацкім каледжы.

Любімы стыль - імпрэсіянізм, жанр - ню. Працуе ва ўласнай студыі. Працы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях многіх краін свету.

#жывапіс #Ігнаценка #ню #імпрэсіянізм #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Анры дэ Тулуз-Латрэк. Жыві хутка, памры маладым💔

Ён лепш за ўсё працаваў па начах у кабарэ або бардэлях. Вобразы начнога жыцця Парыжа мяжы стагоддзяў прынеслі яму славу, але падарвалі здароўе: ён шмат піў і мала спаў.

Пасля ночы п'янства і жывапісу ён падымаўся рана і прымаўся друкаваць літаграфіі, затым ішоў абедаць і запіваў кожную страву добрай колькасцю віна.

Вярнуўшыся ў студыю, ён клаўся падрамаць, каб прайшло ап'яненне, а затым пісАў да вечара, калі наступала пара аперытыва.

Гасцям мастак прапаноўваў кактэйлі - ён любіў амерыканскія змешаныя напоі, якія ў Францыі ў тую пару былі навінкай. Ён вынаходзіў уласныя сумесі, арыентуючыся не на смак, а на яркае спалучэнне колераў і каб напой выйшаў крапчэйшы. Аперытывы служылі толькі ўступленнем да вячэры з багатымі ўзліяннямі і да чарговай п'янай ночы.

"Да 40 гадоў я выпалю сябе дашчэнту", - казаў Тулуз-Латрэк прыяцелю, але злёгку не разлічыў. Памёр у 36 гадоў ад ускладненняў, выкліканых алкагалізмам і пранцамі.

#жывапіс #ТулузЛатрэк #постімпрэсіянізм
"Сон, выкліканы палётам пчалы вакол граната, за секунду да абуджэння". 1944 г. Сальвадор Далі.

Мастак сур'ёзна заяўляў, што ў халодных краінах няма вялікіх мастакоў. Больш за тое: ніколі не было і не можа быць.

Жывапісец тлумачыў сваю выснову вельмі проста: ні ў адной краіне з халодным кліматам і доўгімі зімамі людзі не маюць ніякага паняцця аб "правільных" танах і адценнях. Таму што снежная беласць псуе сятчатку вока. А значыць, паўночныя жывапісцы - найгоршыя каларысты ў свеце.

Цікава, а ці чуў Далі, напрыклад, пра нейкага там Марка Шагала, які нарадзіўся і вырас у адной халоднай краіне?🤔😉

#жывапіс #Далі #сюррэалізм #Шагал
"Купальшчыцы". 1900 г. Поль Сэзан.

Матыў купальшчыц быў неад'емнай часткай творчасці Сэзана на працягу больш як сарака гадоў. Грунтуючыся на гэтым матыве, Сэзан эксперыментаваў з колерам і кампазіцыяй. Мастак рэдка выкарыстоўваў натуршчыц для сваіх кампазіцый, але абапіраўся на іншыя творы мастацтва.

Карціна выканана ў характэрным для Сэзана стылі мазкоў ў двух кірунках. Дасягнуты гэтым эфект аказаў уплыў на кубізм, аднак гэта было адзначана крытыкамі толькі праз гады, калі ідэі кубізму сталі шырока вядомыя.

#жывапіс #Сэзан #постімпрэсіянізм #кубізм
"Гіспанка з бубнам". 1909 г. Анры Маціс.

На карціну не варта глядзець як на выяву жаночай фігуры. Гэта перш за ўсё змешванне незвычайных колераў. Мастак самастойна знаходзіць неверагодна адважнае спалучэнне чырвонага, зялёнага, блакітнага, чорнага і жоўтага, якое выклікае эмоцыі ў гледача.

За неакуратныя працы Маціса празвалі "дзікай жывёлай". Ён пакрыўдзіўся, аднак увайшоў у гісторыю менавіта як фавіст ("дзікі"). Сакрэт карцін гэтага мастака заключаецца ў тым, што на іх не трэба глядзець з пункту гледжання сэнсу, дакладнасці і спраўнасці выканання. Па сутнасці, ён стаў адным з першых мастакоў, якія ператварылі жывапіс у эксперыментальную пляцоўку. Маціс не баяўся змешваць і складаць любыя колеры, цяпер гэты прыём паўсюдна выкарыстоўваецца ў дызайне.

#жывапіс #Маціс #фавізм
"Паходжанне Млечнага Шляху". 1638 г. Пітэр Паўль Рубэнс.

На карціне аўтар адлюстраваў старажытнагрэцкі міф. Зеўс вырашыў зрабіць свайго сына Геракла, народжанага ад смяротнага жанчыны, бессмяротным, і для гэтага падклаў яго спячай жонцы Геры, каб Геракл выпіў боскага малака. Гера, прачнуўшыся, убачыла, што корміць не сваё дзіця, і адштурхнула яго ад сябе. Пырснуўшы з грудзей багіні струмень малака ператварыўся ў Млечны Шлях.

Аўтарства Рубэнса адразу кідаецца ў вочы, бо ўсе персанажы выглядаюць так, як быццам не паспелі схуднець да лета.

#жывапіс #Рубэнс #барока #міф
2024/09/28 23:27:20
Back to Top
HTML Embed Code: