"Трыстрам і Фокс". 1780-ыя. Томас Гейнсбара.
Злева Фокс, а справа Трыстрам.
Мастак часта сварыўся з жонкай Маргарэт, але прыдумаў арыгінальны спосаб, каб мірыцца з ёй. Ён пісаў ёй ліст ад імя свайго сабакі Фокса, якое адрасавалася сабаку жонкі Трыстраму. Маргарэт замілоўвалася, сэрца яе змягчалася і яна адказвала мужу таксама ад імя свайго сабакі.
#жывапіс #Гейнсбара #анімалізм #сабакі

"Выратавальнік". 1851 г. Эдвін Генры Ландсір.
Карціна заснавана на рэальных падзеях, якія адбыліся ў 19 ст. Ангельскае судна пацярпела бедства і многія людзі загінулі. Сям'я, якая падарожнічала на судне, апынулася падзеленай - бацькі выратаваліся на шлюпцы, а іх дачка знікла без вестак і лічылася загінулай. Аднак гэта аказалася не так. Адданы дзяўчынцы сабака кінуўся за ёй у ваду, злавіў дзіцяці і даплыў да берага. Хтосьці з мясцовых жыхароў узяў дзяўчынку да сябе, і сабака некалькі гадоў жыў каля дзяўчынкі, не пакідаючы яе, пакуль не былі знойдзеныя сапраўдныя бацькі.
Ёсць меркаванне, што сабака была пароды "ньюфаўндленд".
#жывапіс #Ландсір #анімалізм #сабака

Валерый Шкаруба🎨🖼
Нарадзіўся ў Барысаве. У 6 гадоў узяўся маляваць, чым здзівіў сваях бацькоў. Скончыў дызайнерскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў Мінску. Праца дызайнера яго не задавальняла, таму што вечер ён займаўся жывапісам. З 1984 г. удзельнічаў у мастацкіх выставах у Беларусі і за яе межамі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 г. жыў у Мінску. Мастака не стала 19 лістапада 2020 г.
Шкаруба працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Пра свой выбар ён казаў: "Мяне часта пытаюцца, чаму пішу толькі пейзажы. Былі ў маёй творчай біяграфіі і партрэты, і нацюрморты. Але "сціплы" беларускі краявід бліжэй майму душэўнаму стану, светаадчуванню. Каб зразумець гэта, трэба зазірнуць у дзяцінства. Мне пашчасціла: маленства прайшло на ўскрайку Барысава, у прыватным доме. Я жыў у амаль вясковым асяродку. Побач - Бярэзіна, лес, палі. Шмат і з асалодай пісаў навакольныя краявіды".
#жывапіс #Шкаруба #пейзаж #Барысаў #Беларусь

"Нож за спіной". 2000 г. Ёсітомо Нара.
Мастак працуе ў стылі Superflat, які нагадвае малюнкі з мангі. Superflat - кірунак, якому характэрныя "плоскія" малюнкі, што характэрна для сучасных мастакоў з Японіі. Менавіта адчуванне "суперплоскасці" важна для японскага гледача, у адрозненні ад прадстаўнікоў заходніх краін. Іх мастацтва не папулярызуе аб'ёмныя, трохмерныя формы.
"Нож за спіной" - адна з самых вядомых карцін мастака. Дзяўчынка зло глядзіць на гледача. Адна яе рука за спіной. Намёк на гвалт кантрастуе з вобразам дзіцяці і выклікае дысананс.
Праца ў 2019 г. была прададзеная за $24,9 млн. Гэта робіць Нару адным самых дарагіх сучасных мастакоў.
#жывапіс #Нара #Superflat #манга #Японія

"Жанглёр". 1943 г. Марк Шагал.
З аўтабіяграфіі Шагала:
"Жонка аднаго майго знаёмага лекара, да якога я па часах заходзіў, каб адтаць і падбадзёрыцца, у адказ на мае скаргі, што да мяне чапляюцца (заўв. - крытыкі, мастацтвазнаўцы, гледачы) нават тут, у Салоне, заўважыла:
- Ну і што? Самі вінаватыя, не пішыце такіх карцін.
Мне было ўсяго 20 гадоў, а я ўжо навучыўся сцерагчыся людзей".
А што б было, калі б ён паслухаўся?🤔
#жывапіс #Шагал #Салон #Парыж #Беларусь

"Сланы". 1948 г. Сальвадор Далі.
Ледзь прыкметныя дзве чалавечыя фігуры - жаночая і мужчынская. На фоне велізарных сланоў яны выглядаюць зусім нікчэмнымі, але менавіта яны галоўныя ў карціне. Натуральная рухаючая сіла цывілізацыі не ў магутных канструкцыях, якія маюць далікатныя крохкія асновы, а вечнае імкненне да працягу роду, любоў і прыхільнасць. Сіла прыроды не так прыкметная, як дзяржаўная машына, з абеліскамі, рытуальнай мішурой, яркімі сімваламі.
Карціна пазбаўленая дэталяў. Пустыня. Нічога ў свеце няма, акрамя вялікай прыроды і дзяржавы.
Далі заўсёды цікавіўся сланамі. У яго планах нават быў пераход на слане праз Пірэнеі, дзеля паўтарэння паходу Ганібала. Паход не адбыўся, але сланы ў Далі падарожнічалі з карціны ў карціну.
#жывапіс #Далі #сюррэалізм #слон

"Намаразь. Сялянка, якая запальвае агонь". 1888 г. Каміль Пісаро.
Пісаро агучыў дэвіз усіх сваіх сяброў імпрэсіяністаў: "Шчаслівы той, хто можа разглядзець прыгажосць у звычайных рэчах, там, дзе іншыя нічога не бачаць".
#жывапіс #Пісаро #імпрэсіянізм

Сёння прапаную вам не проста асобнага мастака ці карціну, а наведванне музея. Ды якога! Галоўны музей Нідэрландаў, адзін са знакаміцейшых мезеяў свету - Рэйксмузеум. У нас ёсць магчымасць віртуальна пагуляць між экспанатаў і адчуць сябе амаль што паўнавартасным наведвальнікам.
Анлайн экскурсія па "Рэйксмузеуму"
Прагляд лепш рабіць на вялікім экране. Ёсць аўдыёгід на ангельскай.
#жывапіс #музей #Rijksmuseum #экскурсія #Амстердам

Гішпанскія страсці❤️🔥
"Герцагіня Альба" (у чорным). 1797 г. Францыска Гоя.
У Гоі два падобныя партрэты герцагіні - у белым і ў чорным. Гэты партрэт сваёй каханай Гоя намаляваў адразу пасля смерці яе мужа. Удава паказвае рукой, на якой два пярсцёнкі з імёнамі Гоі і Альбы, на пясок пад нагамі, а дакладней на надпіс на пяску. Доўгі час там было толькі адно слова - "Goya". Але даследванне 1959 г. паказала, што першапачаткова надпіс абвяшчаў "Solo Goya", гэта значыць "Толькі Гойя", але пазней мастак зафарбаваў першае слова.
Можа пасаромеўся, а можа ў герцагіні апынуўся не "толькі Гоя"🤔
#жывапіс #Гоя #Альба #партрэт

"Герцагіня Альба" (у белым). 1795 г. Францыска Гоя.
У гэтай карціне асноўная палітра складаецца з белага і чырвонага. У адрозненне ад партрэта ў чорным (учорашні пост), дзе герцагіня ў жалобе па нядаўна спачыўшаму мужу. Сукенка і любімы сабачка пароды бішон-фрызэ белыя з пунсовымі стужкамі. Герцагіні на момант напісання карціны 33 гады (сярэдзіна жыцця па тых часах).
На гэтым партрэце герцагіня ўказальным пальцам правай рукі накіроўвае погляд гледача на надпіс на зямлі - "a la duquesa de Alba Fr. de Goya 1795" ("для герцагіні Альбы ад Фр. дэ Гоі 1795").
#жывапіс #Гоя #партрэт #Альба