Telegram Web Link
Міхась Сеўрук🎨

Нарадзіўся ў Варшаве ў 1905 г., дзе на той момант працаваў яго бацька. У 1909 г. пераехалі ў Брэст, дзе хлопчык пайшоў у 1-шы клас гімназіі. З пачаткам Першай сусветнай вайны пераехалі ў Маскву. У 1919 г. вярнуліся ў Беларусь у мястэчка Сноў, дзе праваслаўным святаром служыў яго дзед. У 1926 г. скончыў Нясвіжскую гімназію. У 1927 г. пасля звальнення з тэрміновай службы ў польскай арміі з'ехаў у Вільню, дзе быў залічаны на мастацкі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Скончыў яго у 1932 і да 1939 працаваў у Вільні. З 1939 г. жыў у Нясвіжы. У пасляваенны час выкладаў маляванне і чарчэнне ў агульнаадукацыйнай школе, кіраваў мастацкай студыяй пры Доме культуры. Памёр і пахаваны ў Нясвіжы.

Сеўрук працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Аўтар вокладак, зборнікаў вершаў М. Танка і песень Р. Шырмы. Працы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, музеях Вільні, музеі-кватэры мастака, а таксама ў фондах Нясвіжскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

#жывапіс #Сеўрук #Нясвіж #Беларусь
"Мост над сажалкай". 1898 г. Поль Сэзан.

Гэты пейзаж - безназоўны, зарослы дрэвамі куток у Эксе, які пісаў састарэлы, самотны, хворы, засяроджаны Сэзан - пустэльнік. Яго карціны ўжо бачылі ў Парыжы Жорж Брак, Поль Гаген і іншыя юныя мастакі. Тагачаснае сучаснае мастацтва ўжо павярнула за Сэзанам у праванскі лес. Яно ўжо захопленым і відушчым поглядам сочыць за кожным рухам яго пэндзля. Да яго прыязджаюць маладыя мастакі, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў, запісаць і перадаць іншым кожнае яго слова. Але Сэзан працягвае шукаць сваю мастацкую ісціну, кожны дзень з ранку ідзе пісаць і клянецца сабе памерці за працай. Так і атрымалася: маэстра працаваў на вольным паветры і зарабіў пнеўманію.

#жывапіс #Сэзан #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм
Сёння прапаную вам шпацыр па Музеі Ван Гога. Дзякуючы супрацоўніцтву Гугл і Музея мы маем магчымасць паглядзець экспазіцыю з канапы.

The Van Gogh Museum in Amsterdam

Глядзець лепш з кампутара на вялікім маніторы.

#жывапіс #музей #ВанГог #постімпрэсіянізм #экскурсія
"Габрыэль з ружай". 1911 г. П'ер Агюст Рэнуар.

У доме Рэнуараў жартавалі: тут усе служанкі з часам становяцца натуршчыцамі, а натуршчыцы - служанкамі. Мастака ў жыцці заўсёды суправаджалі жанчыны, якія беззапаветна яго любілі і клапаціліся пра яго. Але Габрыэль сярод іх - асаблівая: Рэнуар пісаў дзяўчыну больш 200 разоў і ў некаторыя складаныя моманты жыцця проста загінуў бы без яе.

Калі жонка Рэнуара памерла, а сыны ваявалі, менавіта Габрыэль даглядала мастака, чысціла палітру, кожную раніцу ўкладала пэндзаль паміж задзервянелымі пальцамі і прывязвала яе да рукі вяроўкамі.

Кожны рух прыносіў мастаку боль, ён перастаў чытаць, каб зберагчы вочы для жывапісу, ён перастаў хадзіць, каб засталіся сілы пісаць. Калі ў яго пыталіся, чаму ён не кіне, Рэнуар адказваў: "Боль праходзіць, а прыгажосць застаецца".

#жывапіс #Рэнуар #імпрэсіянізм #партрэт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чарговыя "экаактывісты" малаткамі(!) раздзяўблі ахоўнае шкло карціны Дыега Веласкеса "Венера з люстэркам" у Лонданскай Нацыянальнай галерэі.

Гэта не актывісты, а вандалы. Іх метады барацьбы лічу варварскімі. Ня будзьце як яны. Думайце, што робіце.
Джой Кэмбэл🎨

Амерыканская мастачка-ілюстратарка жыве ў штаце Вашынгтон. Кэмбэл ужо 40 гадоў займаецца жывапісам і стала вядомай ва ўсім свеце. Яна стварае свае цуда-ілюстрацыі алеем, пастэллю і акрылам.

Малюе Джой практычна адных звяроў, але самай любімай тэмай з'яўляюцца коткі. Яны не толькі на карцінах, але і ў рэале займаюць большую частку яе жыццёвай прасторы. Адсюль і такое глыбокае разуменне звычак і характэрных рыс прадстаўнікоў роду каціных.

Больш работ мастачкі

#жывапіс #Кэмбэл #анімалізм #каты
2024/10/01 13:44:21
Back to Top
HTML Embed Code: