Telegram Web Link
"Фламандскія прыказкі. Фрагмент". 1559 г. Пітэр Брэйгель Старэйшы.

Фрагмент ілюструе выраз "ўдваіх хадзіць у адзін сарцір" - нахадзіцца ў поўнай згодзе.

А ТУТ можна добра разгледзець вядомыя працы мастака.

#жывапіс #Брэйгель #прыказкі
"Вялікі мастурбатар". 1929 г. Сальвадор Далі.

Далі не хаваў сваіх страхаў і перажыванняў. Ён рабіў на іх грошы. Выстаўляючы на публіку сваю падсвядомасць, Далі эпатаваў і зарабляў скандальную славу.

Мастак часта маляваў сваю фобію - саранчу. Яна сядзіць на твары галавы, якая займае асноўную частку палатна. Брушка саранчы аблеплена мурашкамі - сімвал разлажэння.

Акрамя страху, смерці, болю карціна напоўнена эратычнымі сімваламі. Кветка калы з фалічным песцікам. Фігура Гала, жонкі і музы Далі, якая цягнецца да ледзь прыкрытых мужчынскіх геніталій.

Мастак адкрыта казаў пра складанае стаўленне да сэксу. У дзяцінстве ён убачыў ілюстраваны медыцынскі даведнік па венерычных захворваннях, і з тых часоў палавыя адносіны выклікалі ў яго страх, агіду, боязь смерці. Але ў той жа час любоў і запал да любімай Гала будзілі пазітыўныя эмоцыі.

#жывапіс #Далі #Гала
Эган Шыле🎨

Аўстрыйскі жывапісец і графік, адзін з самых яскравых прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Жывапіс і графіка Шыле, адзначаная нервовымі каляровымі кантрастамі, гнуткім малюнкам і драматычным эратызмам, уяўляе сумесь мадэрна і экспрэсіянізму. Знаходзячыся пад моцным уплывам псіхааналізу Зігмунда Фрэйда, Шыле ў сваёй творчасці даваў волю сваім комплексам і сумненням. Мастацкая кар'ера была кароткай, але плённай і многія працы насілі адкрыта сэксуальны характар, што паслужыла прычынай турэмнага зняволення за «стварэнне амаральных малюнкаў».

Дзякуючы свайму "нервоваму" стылю Шыле лічыцца адным з найважнейшых прадстаўнікоў экспрэсіянізму, хоць фармальна ніколі не належаў да гэтага руху. Эган Шыле памёр ва ўзросце 28-мі гадоў ад грыпу, у момант, калі яго творчасць атрымала прызнанне.

#жывапіс #Шыле #экспрэсіянізм
"Начное кафэ". 1888 г. Вінцэнт Ван Гог.

Ноч у прывакзальным кафэ Арля - спроба мастака перадаць свае ўражанні пра месца і людзей. Мастак часта наведваў гэта кафэ і стварыў некалькі партрэтаў (уладальнікаў, пастаянных наведвальнікаў і г.д.). Для Ван Гога гэта кафэ - месца крушэння надзей, а наведвальнікі спрабуюць хутчэй уцячы ад рэальнасці.

Кафэ вельмі сціплае, адзінай забавай для гасцей стаў стары і пацёрты більярд. Гадзіннік - неабходнасць у прывакзальных установах - паказвае за поўнач. Нешматлікія наведвальнікі занятыя сваімі справамі. Хтосьці ўжо заснуў за столікам, парачка ў дальнім куце вядзе размову, мужчына ў цэнтры звернуты да гледача. Ён разгублена глядзіць ці то на мастака, ці то на гледачоў карціны.

#жывапіс #ВанГог #постімпрэсіянізм
"Калхун". 1955 г. Бабуля Мозэс.

Ганна Мэры Мозэс маляваць любіла з дзяцінства, але жыццё жонкі фермера не пакідала занадта шмат часу для творчасці. І толькі ў 70 гадоў, калі артрыт зрабіў немагчымым занятак вышываннем, яна ўзялася за пэндзаль. І стала легендай прымітывізму. Прэса ахрысціла яе Бабуляй Мозэс.

Яе стыль - наіўнае мастацтва. Асноўная тэма работ - сельскае жыццё і бытавыя сцэны. Сама Мозэс аддавала перавагу пазітыўным сюжэтам: "Які сэнс маляваць нешта, калі гэта нешта непрыемнае?".

"Калхун", верагодна, адлюстроўвае акругу Калхун ў Заходняй Вірджыніі, дзе сям'я Мозэс жыла на мяжы XIX-XX ст. Лініі дарог і дрэў цягнуцца ўверх, а мяккая жоўта-зялёная гама стварае светлы і радасны, ледзь настальгічны настрой.

#жывапіс #БабуляМозэс #прымітывізм
"Від на пяскі Схевенінгена". 1641 г. Хендрык ван Антонісэн.

Калі б вы наведалі музей Фіцуільяма ў Англіі ў перыяд паміж 1873 і 2014 г. і вырашылі паглядзець на гэту карціну, то не ўбачылі б на ёй вялізнага выкінутага на бераг кіта (або кашалота).

А ўсё таму, што прайшло 140 гадоў, перш чым заўважылі, што на карціне група людзей стоўпілася на беразе і глядзіць у пустэчу. Калі пры рэстаўрацыі пейзажу знялі з карціны тоўсты пласт пацямнелага лаку, то ўбачылі выяву выкінутага на бераг кіта, і таямніца дзіўнай групы людзей, якая чамусьці сабралася на пляжы, была разгаданая.

#жывапіс #Антонісэн #пейзаж
Вельмі восеньскі пост🍂

"Нацюрморт са сланечнікамі на крэсле". 1901 г. Поль Гаген.

Сланечнікі прыцягвалі імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў. Яркія, сонечныя кветкі на сваіх палотнах пакінулі Клод Манэ, Ван Гог. Сланечнікі ў жыцці Гагена таксама адыгралі не апошнюю ролю.

Карціны са сланечнікамі ствараў Ван Гог спецыяльна, каб упрыгожыць пакой свайго сябра Гагена. Два таленавітых мастака, Гаген і Ван Гог, марылі, што створаць новую камуну свабодных мастакоў, якая стане прытулкам для маладых талентаў. Але сяброўства не склалася.

У канцы жыцця сланечнікі зноў з'явіліся ў жыцці Гагена. Але гэта не яркія радасныя кветкі, хутчэй наадварот - тырчаць у розныя бакі рэдкія пялёсткі на апушчаных галоўках, якія робяць ўражанне бясконцай стомленасці і патрапанасці. Як алегорыя душэўнага стану мастака, канец жыцця якога быў асабліва цяжкім і беспрасветным.

#жывапіс #Гаген #ВанГог #постімпрэсіянізм
Андрэй Задорын🎨

Нарадзіўся ў Бярозаўцы, Беларусь, у 1960 г. Скончыў Беларускі Інстытут мастацтваў і аспірантуру ў Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску ў 1990 г.

Калі казаць пра Задорына каротка, то яго жыццё ў чымсьці падобнае да лёсу Марка Шагала, які з'ехаў у Парыж, але працягваў жыць успамінамі пра родны Віцебск. Нешта падобнае робіць у Нідэрландах і Задорын. Старанна піша сваё беларускае дзяцінства, рэканструюе, узнаўляе, прасоўваючыся не ў шырыню, а ў глыбіню.

Работы мастака выстаўляюцца па ўсім свеце.

#жывапіс #Задорын #Беларусь
2024/09/30 21:39:05
Back to Top
HTML Embed Code: