Telegram Web Link
Манфрэд Рап (Manfred Rapp)

Вядомы майстар імпрэсіянізму жыве і піша палотны ў Германіі. Тэхніку старых майстроў ён аб'яднаў з імпрэсіянізмам, чэрпаючы натхненне з работ французскіх класікаў. Шмат падарожнічае, што відаць па яго працах. Рэгулярна выстаўляецца ў галерэях і папаўняе сваім мастацтвам прыватныя калекцыі па ўсім свеце.

#жывапіс #Рап #імпрэсіянізм
Ізраіль Басаў

Беларускі мастак яўрэйскага паходжання. Нарадзіўся ў Мсціслаўлі ў 1918 г. Скончыў 9-гадовую яўрэйскую школу, Мінскае мастацкае вучылішча. Удзельнічаў у выставах з 1953 г.

Басаў быў папярэднікам беларускага авангарда. Усе знакамітыя беларускія авангардысты выраслі пасля яго.

З 1970-х гадоў падвяргаўся нападкам і крытыцы, яго выставы забараняліся. Самая буйная прыжыццёвая яго выстава адбылася ўжо ў незалежнай Беларусі. Першая персанальная выстава адбылася толькі праз 2 гады пасля смерці.

#жывапіс #Басаў #Беларусь
"Спячая цыганка". 1897 г. Анры Русо.

Сусветна вядомая карціна. На палатне чорная цыганка, спячая побач з мандалінай і збанком. У залітай месяцовым святлом пустыні да яе з цікаўнымі і шырока адкрытымі вачыма набліжаецца леў. Карціна падкрэслівае зацікаўленасць Русо цыганамі - тэма ўвайша ў моду ў Францыі на мяжы XIX-XX ст.

Мастак сур'ёзна пачаў займацца жывапісам толькі пасля 40 гадоў. Брэтон называў Русо "прота-сюррэалістам" за яго мастацтва, падобнае на сон, абсурдысцкае, за выкарыстанне яркіх кветак і выразных контураў. Эдгар Дэга аднойчы сказаў, гледзячы на лісце дрэў з пейзажу Русо: "Не будзь гэта такое глупства - гэта не было б так пацешна".

#жывапіс #Русо #прымітывізм
"Партрэт пары Арнальфіні". 1434 г. Ян ван Эйк.

Карціну можна разглядаць гадзінамі, у ёй столькі ўсяго цікавага. Праца лічыцца першай у гісторыі жанравай карцінай, якая паказвае людзей у звычайнай абстаноўцы. Яшчэ, гэта самая старая (з вядомых нам) карціна, цалкам напісаная алеем.

Калі прыгледзецца, то можна ўбачыць, што люстэрка за парай дэкаравана сцэнамі Страсцей. Каб пісаць такія малюсенькія дэталі, ван Эйк карыстаўся павелічальным шклом.

Спадар Арнальфіні падняў руку ў знак прывітання, таму што ў пакой уваходзяць двое мужчын. Мы бачым іх у адлюстраванні ў люстэрку. Ёсць здагадка, што гэтыя людзі - сам ван Эйк і яго слуга.

#жывапіс #ЯнванЭйк #партрэт
Балерыны Эдгара Дэга

Нават сам мастак называў сябе часам "жывапісцам танцорак". Для Дега ў гэтым мастацтве злучыліся бляск, прыгажосць і каласальная, часам знясільваючая закулісная праца.

Карціны Дэга як стоп-кадры мімалётных сцэнак. Глядач карцін адчувае сябе падглядваючым за балерынамі. Далікатныя і грацыёзныя, гэтыя дзяўчаты выглядаюць свабодна, непрымусна. Іх фігуры злёгку размытыя, ракурс незвычайны. Адчуванне, што іх фатаграфавалі, але рука завагалася ў апошні момант. І на гэтым фота апынуўся захаваны хуткі няскончаны рух, паўабарот.

#жывапіс #Дэга #балет
2024/09/30 19:21:45
Back to Top
HTML Embed Code: