Telegram Web Link
Мастак з Лос-Анджэлеса Дэні Гэліёт (Danny Galieote) малюе сцэны з паўсядзённага жыцця Амерыкі, з вялікім майстэрствам прадстаўляючы чалавека і яго асяроддзе. Асабліва мне падабаюцца працы з серыі "Femme Fatale" ("ракавая жанчына").

#жывапіс #Гэліёт #femme
Мастацтва запатрабавана🥹

Выстава Яна Вермеера ў Рэйксмузеуме ў Амстэрдаме з'яўляецца самай папулярнай у свеце ў 2023 г. Паведамляе Forbes USA. Экспазіцыю наведалі 650 000 чалавек.

Выстава праходзіла з 10 лютага па 4 чэрвеня. Была прадстаўлена рэкордная колькасць работ майстра - 28 з 37 прызнаных твораў мастака, якія дайшлі да нашых дзён. У калекцыі Рэйксмузеума знаходзіцца толькі 4 карціны. Астатнія працы былі прывезены з Парыжскага Луўра, Гаагскага Маўрыцхейса, Нью-Ёркскай Калекцыі Фрыка і іншых музеяў свету. Некаторыя з работ ніколі раней не выстаўляліся ў Нідэрландах.

Усяго, па дадзеных музея, выставу наведалі 650 тыс. чалавек з 113 краін, што зрабіла яе самай паспяховай у гісторыі музея. Квіткі былі цалкам распрададзеныя цягам некалькіх дзён. Некаторыя квіткі перапрадавалі на "eBay", іх кошт дасягаў $2724. Кошт квітка ў самім музеі складаў каля $33.

#жывапіс #Вермеер #музей
"Пастаянства памяці". 1931 г. Сальвадор Далі.

Думкі, якія наведвалі Далі падчас стварэння яго шэдэўраў, заўсёды былі ў выглядзе вельмі рэалістычных вобразаў, якія мастак затым пераносіў на палатно.

Так ,па прызнанні самога аўтара, "Пастаянства памяці" была напісана ў выніку асацыяцый, якія ўзніклі пры выглядзе плаўленага сыру. "Мяккія" гадзіннікі ён прыдумаў, гледзячы на сыр камамбер, які плавіўся на абедзенным стале пад гарачым сонцам.

Гала (жонка і муза Далі), вярнуўшыся ў той дзень з кіно, паглядзела на карціну і сказала, што глядач, які ўбачыць карціну аднойчы, ужо не зможа яе забыць. Мела рацыю. Карціна стала адной з самых папулярных і вядомых у сусветным мастацтве.

#жывапіс #Далі #Гала
Да дня нараджэння Марка Захаравіча Шагала🎉

Што б там ні казалі расейцы і французы, але ўсё ж такі ён наш. Віцебскі. І ў мяне на гэта 5 прычын (больш, вядома):

1. "Над горадам". 1914-1918 г.

2. "Над Віцебскам". 1914 г.

3. "Прагулка". 1917-1918 г.

4. "Скрыпач". 1913-1914 г.

5. "Сіні дом". 1917 г.

#жывапіс #Шагал #Віцебск #Беларусь
"Зручны момант". Сафі Жанжамбр Андэрсан. 🐈‍⬛
"Растлумачыць невытлумачальнае". 1968 г. Сай Твомблі.

Амерыканскі мастак можа быць аднесены да абстрактных экспрэсіяністаў. Яго творы ў выглядзе "грыфельных дошак" пакрытыя часам збольшага чытальнымі радкамі, а часам зусім неразборлівымі крамзолямі - ці то ненапісаныя вершы, ці то нявыказаныя пачуцці.

Гэтая праца з крамзолямі на шэрым фоне была прададзеная на таргах Sotheby's за $70 млн.

"жарт пра почырк лекараў"

#жывапіс #Твомблі #экспрэсіянізм
2024/09/30 21:41:15
Back to Top
HTML Embed Code: