Ганна Сілівончык🎨
Сучасная беларуская мастачка. Нарадзілася ў Гомелі. Жыве і працуе ў Менску.
Скончыла Рэспубліканскі ліцэй мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу).
З 2008 г. знаходзіцца ў Беларускім саюзе мастакоў. Работы мастачкі прадстаўлены ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, музеях Расіі, Эстоніі, ЗША.
Мастачка стварае свой асаблівы свет. У пошуках тэм для сваіх работ яна звяртаецца да масавай і традыцыйнай культуры. Яе малюнкі ў стылі наіву - гэта вобразы жанчын і дзяцей, жывёл і птушак, прыроды і гарадоў. Гэта свет казак розных народаў. Фантастычны свет.
Instagram мастачкі
#жывапіс #Сілівончык #наіў #Беларусь

"Партрэт Марыі Мунк" (незавершаны). 1918 г.
Густаў Клімт.
На трох карцінах Клімта намаляваная маладая Марыя Мунк. Яна не была сваячкай знакамітага мастака, але паходзіла з вельмі ўплывовай Венскай сям'і.
Парадокс: ніводная з гэтых карцін не была напісана пры жыцці Марыі. 24-гадовая дзяўчына стрэліла сабе ў грудзі пасля растання з каханым. Першы раз Клімт напісаў Марыю перад смерцю, але яе сям'я хацела захаваць дачку ў памяці іншай, таму мастак атрымаў заказ на яе партрэт, створаны як быццам бы яшчэ пры жыцці. Ён прыступіў да працы, але не скончыў яе. У адным з лістоў Клімт скардзіўся, што не можа дасягнуць партрэтнага падабенства.
#жывапіс #Клімт #мадэрн #партрэт

Адмін працуе, таму пакуль проста паглядзіце прыгожае😉
Валянцін Губараў🎨
1. "Начныя мроі".
2. "Урокі плавання ў чаканні глабальнага пацяплення".
3. "Бабіна лета".
4. "Перачытваючы Шапэнгаўэра".
5. "Дача".
6. "Медляк".
7. "Натхненне".
8. "Ружовы сон".
9. "Відавочныя перавагі пункту кругавога агляду".
10. "Каханне ў невялікім горадзе".
#жывапіс #Губараў #наіў #Беларусь