Telegram Web Link
"Спакушэнне Святога Антонія". Каля 1650 г. Ёс ван Крэйсбек.

Карціна Фламандскага мастака. І мы адразу разумеем чаму. Мастакі часта пішуць спакушэнне Св. Антонія. Тут відавочна зроблена шмат адсылак да трыпціха Босха "Спакушэнне Святога Антонія", з якога Крэйсбек відавочна чэрпае натхненне.

Вялікая галава, якая крычыць, дамінуе над карцінай, вывяргаючы мноства монстраў як метафару злых думак, якія атрымалі фізічную форму. У адкрытым ілбе намалявана мініяцюра працы мастака. Такое выкарыстанне чалавечай галавы ў якасці кантэйнера, верагодна, запазычанае ў Босха, а сама галава належыць аўтару карціны.

#жывапіс #Крэйсбек #Босх
Уладзімір Стэльмашонак🎨

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў факультэт жывапісу інстытута ім. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. Больш за 40 гадоў выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) і мастацкім ліцэі.

Працаваў у станковым жывапісе (пераважна ў жанры партрэта), манументальна-дэкаратыўным мастацтве і графіцы (акварэль, малюнак).

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны мастак БССР.

#жывапіс #Стэльмашонак #партрэт #Беларусь
Карціну сярэднявечнага італьянца Чымабуэ знайшлі на французскай кухні ў выглядзе "скапцелай" дошчачкі і прадалі ў 2019 на аўкцыёне за 24 млн. еўра (ужо распавядаў падрабязнасці). Бабулька-гаспадыня праз 2 дні пасля таргоў раптам памерла. А далей Францыя наклала на вываз эмбарга і некалькі гадоў шукала грошы на выкуп карціны.

І вось, праз 4 гады Луўр здолеў перакупіць карціну. 24 млн. удалося сабраць дзякуючы мецэнатам і прыбытку ад здзелкі па арэндзе таварнага знака Луўра ў Абу-Дабі.

#жывапіс #Чымабуэ #Луўр
"Дом за дрэвамі". 1906-7 г. Жорж Брак.

У 1906-7 г., натхнёны сваёй першай сустрэчай з фавізмам у Салоне 1905 г., Брак эксперыментаваў з гэтай новай тэхнікай. Тут ён выкарыстоўвае вострыя, яркія колеры фавізму, шырокія цёмныя контуры, плоскую прастору і негрунтаваны холст. У гэты час Брак працаваў на поўдні Францыі, асабліва ў рыбацкіх вёсках Ла-Сьёта і Эстак. Эстак таксама быў любімым месцам Поля Сэзана.

#жывапіс #Брак #фавізм #Сэзан #Эстак
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Заўтра беларусы змогуць бясплатна наведаць дзяржаўныя музеі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінкульта.

Акцыю прымеркавалі да 9 мая. У яе межах можна будзе бясплатна наведаць пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных выстаў) і атрымаць экскурсійнае суправаджэнне.
Піт Мандрыян. Эвалюцыя🎨

1. "Ферма ў Гейнрусце з адзінокім дрэвам". 1905-1906 г. Імпрэсіянізм.

2. "Ветракі ў сонечным святле". 1908 г. Фавізм, неаімпрэсіянізм.

3. "Кампазіцыя з авальнымі і каляровымі плоскасцямі II". 1914 г. Неапластыцызм (геаметрычны абстракцыянізм).

#жывапіс #Мандрыян #імпрэсіянізм #фавізм #абстракцыянізм
Парыж, 1865 г. - Салон жывапісу і скульптуры. Абураная публіка тоўпіцца ля карціны Эдуарда Манэ "Алімпія" (1), нават выставілі ахову. Людзі ў лютасьці, што мастак адлюстраваў аголенай не міфалагічную Венеру або экзатычную адаліску, а сталічную куртызанку - сучасніцу, ды яшчэ і ў дзёрзкай манеры, не падобнай на выпрасаваны жывапіс акадэмістаў.

Парыж, 1874 г. - першая выстава мастакоў, якіх пасля разгромнага артыкула аднаго з крытыкаў назавуць "імпрэсіяністамі". Гледачы шалеюць каля палатна Поля Сэзана "Сучасная Алімпія" (2). Своеасаблівы рэмэйк шэдэўра Манэ.

Адзін крытык пісаў, што новая нават перасягнула папярэдніцу: "Памятаеце "Алімпію" г-на Манэ? Дык вось, гэта быў шэдэўр малюнка, граматнасці выканання, скончанасці ў параўнанні з працай г-на Сэзана". Другі крытык быў яшчэ бязлітасней: "Спадар Сэзан уяўляецца не інакш як вар'ятам, які працаваў у стане белай гарачкі".

Ці трэба казаць, што абодва мастакі ўжо зусім хутка стануць легендамі сусветнага жывапісу.

#жывапіс #Сэзан #Манэ #імпрэсіянізм #Алімпія
"Дадому". 1894 г. Мікалай Піманенка.

Карціна стала вельмі папулярнай у народзе і друкавалася на паштоўках вялікімі накладамі. Сюжэт пра п'яніцу-мужа і раззлаваную жонку выклікаў усмешку ў любога.

Паштоўка трапіла на вочы маскоўскага гарэлачнага фабрыканта Шустава, які як раз быў у пошуках дызайна этыкеткі для бутэлек новай гарэлкі "Спатыкач". Ён, не думаючы, выкарыстаў гэты сюжэт для новай этыкеткі.

Піманенка, абражаны, выправіўся з Кіева ў Маскву. Пры сустрэчы Шустаў кляўся, што ніякай карціны ён ніколі не бачыў, пра мастака нічога не чуў і на выставы ніколі не хадзіў. Яму спадабалася паштоўка, а іх усюды поўна. А калі аб'явіўся аўтар, то ён гатовы заплаціць колькі трэба. Аднак Піманенка грошай не ўзяў, а падаў на фабрыканта ў суд, які і вынес вердыкт - Шустаў павінен пакрыць выдаткі па справе, знішчыць этыкетку і прыбраць з продажу ўсе бутэлькі "Спатыкача".

#жывапіс #Піманенка #рэалізм
2024/09/28 19:22:47
Back to Top
HTML Embed Code: