Telegram Web Link
"Скрыпка і збан". 1909-10 г. Жорж Брак.

Карціна з якой пачаўся аналітычны кубізм. Не ў традыцыі тыповага нацюрморта: абрысы прадметаў носяць вельмі абстрактны і манахромны характар. Гэты стыль характэрны для стадыі аналітычнага кубізму, росквіт якога прыпадае на 1910-12 г.

Для Брака была характэрная праца з ілюзіянісцкімі прыёмамі, таму тут мастак звяртаецца да прыёму трамплёй (падманка) у выкананні цвіка, які "прыбіты" да сцяны і на якім "вісіць" намаляваны на палатне нацюрморт, тым самым падкрэсліваючы знарочыстую двухмернасць прасторы. Гэтым палатном Брак пастулюе і актуалізуе галоўную ідэю аналітычнага кубізму: "Пад аналітычным поглядам кубіста прадмет расчляняецца на мноства асобных геаметрычных элементаў, ракурсаў, граняў, якія затым пэўным чынам кампануюцца на плоскасці палатна, утвараючы полуабстрактныя кампазіцыі".

#жывапіс #Брак #кубізм #нацюрморт
Забыўся🙃

12 траўня каналу споўнілася 2 гады✌️🎉

Дзякуй Вам усім вялікі за тое, што чытаеце, цікавіцеся і рэагуеце🤗 Прыемна бачыць, што я не адзін, а нас такіх шмат🥲

Лепшым падарункам будзе Ваш рэпост, рэтвіт, шэр, рэакцыя, падабайка і ўсё вось такое-гэткае😉

Працягваем далей паглыбляцца ў сусвет жывапісу🎨 Люблю Вас🫶

#жывапіс #Беларусь
"Музыканткі". Каля 1530 г. Майстар жаночых паўфігур.

У XVI ст. у Нідэрландах працаваў мастак (або цэлая майстэрня, або група мастакоў), які пісаў бытавыя сцэны з жаночымі вобразамі. У XIX ст. для гэтага невядомага аўтара прапанавалі апісальнае "імя" - Майстар жаночых паўфігур.

"Музыканткі" з самых вядомых палотнаў у гэтага аўтара. Тры дзяўчыны даюць хатні канцэрт. Перад флейтысткай раскрыты нотны сшытак, а ў ім запісаны фрагмент французскай арыі.

Гэтая арыя была ўпершыню апублікаваная ў 1529-м, што дапамагло часткова датаваць палатно. Акрамя таго, твораў майстра жаночых паўфігур пазней сярэдзіны XVI ст. не сустракаецца, што дало верхнюю мяжу даты напісання.

На жаль, падказак мала. І карціна, і яе аўтар застаюцца загадкай для гісторыкаў жывапісу.

#жывапіс #майстар #загадка
Сяргей Кавальчук🎨🖼

Мастак нарадзіўся не ў Беларусі, але пасля распаду СССР перабраўся ў Мінск і з 1996 г. пачаў працаваць, як прафесійны мастак. Мастак-самавук. Майстар пейзажу. Піша алеем. За сваю кар'еру мастак напісаў ужо больш за 1000 карцін. Творы Кавальчука знаходзяцца ў прыватных галерэях і калекцыях жывапісу па ўсім свеце.

#жывапіс #Кавальчук #пейзаж #Беларусь
2024/09/28 17:18:36
Back to Top
HTML Embed Code: