Telegram Web Link
"Сабака" ("Сабака, які тоне"). 1819-23 г. Францыска Гоя.

Карціна адносіцца да цыклу "Змрочных карцін" Гоі. Да таго ж цыклу належаць і знакаміты "Сатурн, які паглынае сваіх дзяцей" і "Два старыя".

Арыгіналы карцін гэтага цыкла былі напісаны на сценах дома Гоі на ўскраіне Мадрыда. Дом знеслі, але фрэскі змаглі перанесці на палотны і адрэстаўраваць.

Невядомы першапачатковы намер мастака. Галава сабакі ці то з'яўляецца з-за схілу, ці то вынырвае з каламутнай вады. Сабака глядзіць уверх пранізлівым, амаль чалавечым позіркам, выклікаючы глыбокі неспакой, які абвастраецца велізарнай пустой прасторай зверху.

На фота, зробленым да пераносу карціны з дому, можна ўбачыць меркавана абрысы скалы і птушак, на якіх глядзіць сабака.

#жывапіс #Гоя #сабака
Надвор'ем навеяла...

"Зіма ў Курасікі". 1980 г. Кліфтан Карху.

Японская гравюра ад амерыканскага мастака фінскага паходжання. Касмапалітызм!

Карху нарадзіўся ў Штатах. Падчас Другой сусветнай служыў у арміі і апынуўся ў Японіі. Ужо ў 1955 г. мастак на зусім перабраўся ў гэтую краіну. Ён настолькі закахаўся ў японскую культуру, што цалкам там асіміляваўся і нават вывучыў традыцыйныя метады вырабу гравюр.

Цяпер цяжка адрозніць яго працы ад спрадвечных японскіх. Многія з іх можна аднесці да жанру укіё-э. Мастакі гэтага кірунку спрабавалі захаваць зменлівыя вобразы навакольнага рэчаіснасці. На такіх гравюрах можна часта сустрэць пейзажы, гарадскія замалёўкі і партрэты звычайных людзей.

#жывапіс #Карху #укіёэ #Японія
"Эжэн Манэ з дачкой у садзе". 1883 г. Берта Марызо.

Берта Марызо была адзінай жанчынай, якая ўдзельнічала ва ўсіх выставах імпрэсіяністаў. Яе жывапіс шанавалі сябры і калегі: Эдуард Манэ, Эдгар Дэга, Агюст Рэнуар і Клод Манэ. Урокі жывапісу Берце даваў сам Каміль Каро. Пад уплывам Манэ яна стала пісаць на негрунтаваным палатне ў экспрэсіўнай эцюднай манеры і стала ключавой фігурай парыжскага авангарднага руху ў канцы 1860-х, застаючыся ў прафесіі аж да свайго заўчаснага скону ў 1895 г.

На палатне адлюстраваны муж мастачкі Эжэн (брат Эдуарда Манэ) з іх дачкой.

#жывапіс #Марызо #Манэ #імпрэсіянізм
Ігар Хайкоў🎨

Мастак-самавук. Нарадзіўся ў Гомелі. Працуе пераважна акварэллю. Аддае перавагу лірычнаму пейзажу🖼. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях многіх краін свету.

Гледзячы на працы Хайкова, гледачу хочацца сказаць: "Здаецца, я ведаю гэтае месца!", або: "Я памятаю, як гучыць гэтая вуліца, як пахнуць гэтыя кветкі, як вее прахалодай гэтая ранкавая далеч...".

Instagram з працамі мастака

#жывапіс #Хайкоў #акварэль #пейзаж #Беларусь #Гомель
"Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?". 1897-1898 г. Поль Гаген.

Па ўказанні самога Гагена карціну варта чытаць справа налева - тры асноўныя групы фігур ілюструюць пытанні, пастаўленыя ў назве.

Тры жанчыны з дзіцём уяўляюць пачатак жыцця; сярэдняя група сімвалізуе штодзённае існаванне ў сталасці; у заключнай групе, па задуме мастака, "старая жанчына, якая набліжаецца да смерці, здаецца прымірылася і аддалася сваім разважанням".

Па завяршэнні карціны мастак хацеў нават скончыць жыццё самагубствам: "Я веру, што гэта палатно пераўзыходзіць усе мае папярэднія і што я ніколі не ствару нешта лепшае ці нават падобнае".

Ён пражыў яшчэ 5 гадоў... так і атрымалася.

#жывапіс #Гаген #постімпрэсіянізм
"Аркестр оперы". 1870 г. Эдгар Дэга.

Уся гэтая складаная шматлюдная кампазіцыя карціны ладзілася дзеля цэнтральнай фігуры фагатыста. Гэта сябар Дэга - Дэзірэ Дзіо, якому мастак і падарыў гатовае палатно.

Акрамя галоўнага героя, на палатне сучаснікі адгадалі б яшчэ многіх музыкантаў. І не толькі музыкантаў. Сярод аркестрантаў Дэга адлюстраваў нават сваіх калег па службе, якія ніякага дачынення не мелі да оперы.

Дэга толькі падбіраецца да балерын. Ён зусім хутка пачне пісаць іх мноствам эскізаў, пастэляў, сюжэтаў і формаў. А пакуль яны ствараюць надзвычайны кантрасны, паветраны фон для апранутых у чорныя касцюмы засяроджаных аркестрантаў.

Пры жыцці Дэга гэтую карціну ніхто не бачыў. У 1909 г. яе ўладальніцай стала спадчынніца і сястра Дзіо, піяністка Мары Дзіо. Яна вырашылася расстацца з карцінай толькі калі засталася зусім без грошай. Дзіо не прадала карціну ў прыватную калекцыю, а абмяняла ў французскай дзяржавы на пажыццёвую пенсію.

#жывапіс #Дэга #імпрэсіянізм #балет #опера
"Шулеры". 1596 г. Караваджа.

Пара ашуканцаў абгульваюць неспрактыкаванага юнака ў картачнай гульні, адной з разнавіднасцяў покера. Пажылы шулер стаіць за спіной у занятага гульнёй юнака, падглядвае ў яго карты і падае ўмоўныя знакі свайму маладому падзельніку. Рука падзельніка за спіной, ён рыхтуецца выцягнуць са сваіх панталон загадзя падрыхтаваную карту па таемным знаку змоўшчыка.

Многія мастакі эпохі Караваджа звярталіся ў сваіх карцінах да сюжэту махлярства і шулерства, малявалі гарадское дно ва ўсіх яго праявах і ўсяляк выкрывалі язвы грамадства. На палатне, як заўсёды ў Караваджо, рэалістычны эфект прысутнасці. Успомнім, што вялікі мастак і сам вёў спрэчны лад жыцця, ўвязваўся ў бойкі і скандалы і не раз біўся на дуэлі. Добра ведаў тое, пра што пісаў…

#жывапіс #Караваджа #барока
"Партрэт хлопчыка ў брылі (саламяным капелюшы)". 1830 г. Іван Хруцкі.

Цёмны фон карціны дазваляе засяродзіць увагу на галоўным. Іван Фаміч не аднымі нацюрмортамі, так бы мовіць. Прыгожы хлопчык у традыцыйным саламяным капелюшы, але і тут без харчоў не абышлося.

#жывапіс #Хруцкі #нацюрморт #партрэт #Беларусь
"Аўтапартрэт на ружовым фоне". 1875 г. Поль Сэзан.

Сэзан часта рабіў аўтапартрэты. Ён напісаў амаль 30 штук. У большасці гэтых работ ён бачыць сябе вельмі спакойным і сур'ёзным, глядзіць прама на нас. Асноўнай прычынай выканання аўтапартрэтаў было павышэнне кваліфікацыі Сэзана, як мастака-партрэтыста. З іншага боку, аўтапартрэт быў ідэальным жанрам для праверкі інавацый.

У гэтай рабоце ён яўляе нам сябе упэўненым у сабе майстрам з густой барадой, які быў на піку ў свае 36 гадоў. Фонам мастак абраў ружовыя ўзорныя шпалеры.

#жывапіс #Сэзан #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм #аўтапартрэт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/28 21:38:09
Back to Top
HTML Embed Code: