Telegram Web Link
"Фламандскія прыказкі" (фрагмент). 1559 г. Пітэр Брэйгель Старэйшы.

Перад намі дзве прыказкі: "спаведацца чорту" - здзейсніць здраду, а "трымаць свечку чорту" - сябраваць дзеля выгады.

Чорт выглядае так, як быццам у любы момант скажа "I am Groot".

#жывапіс #Брэйгель #адраджэнне #прыказкі
1. "Вірджынія Пёрдзі Баркер". 1896 г. Джон Сінгер Сарджэнт.
2. "Місіс Уолтэр Рэтбоун Бэйкан". 1897 г. Андэрс Цорн.


Два мастака пісалі адну жанчыну з розніцай у год. Задача была няпростая. Вірджынія Бэйкан была распешчаная ўвагай лепшых мастакоў свету і была не з тых мадэляў, што ніколі не капрызяць і заўсёды задаволеныя вынікам.

Па агульнапрынятым меркаванні, Цорн перамог у гэтай неаб'яўленай дуэлі. Гэты ціхамірны, як бы струменісты і вельмі пахвальны партрэт несумненна спадабаўся Вірджыніі. Ён быў абвешчаны газетай American Art News "лепшым з жаночых партрэтаў, калі-небудзь створаных шведскім майстрам". Што тычыцца Сарджэнта, убачыўшы карціну на Парыжскім Салоне, ён прызнаў, што Цорн "атрымаў бліскучую перамогу". Прынамсі, так сцвярджаў сам Цорн у сваіх мемуарах.

#жывапіс #Сарджэнт #Цорн #партрэт
А які партрэт вам падабаецца больш?
Anonymous Poll
22%
1
78%
2
Вячаслаў Шамшур🎨🖼

Нарадзіўся ў в. Пціцкія Мёрскага р-на Віцебскай вобл. Беларускі жывапісец, мастацтвазнаўца, графік. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. С.М. Кірава. Выкладае ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце ім. П.М. Машэрава. Даследуе гісторыю беларускага мастацтва. Працуе ў розных тэхніках жывапісу і графікі.

#жывапіс #Шамшур #Беларусь #Віцебск #Мёры
"Бакэнэка". 19 ст. Каванабэ Кёсай.

Бакэнэка - гэта котка-дэман, якая валодае магічнымі здольнасцямі ў японскім фальклоры. Практычна любая котка можа стаць бакэнэка. Кату дастаткова пражыць больш за 13 гадоў, важыць 1 кан (3,75 кг) ці валодаць вельмі доўгім хвастом.

Бакэнэка можа хадзіць на задніх лапах і пускаць вогненныя шары. Злосны дэман можа з'есці свайго гаспадара і прыняць яго аблічча. Так што, калі ў вас вельмі вялікі ці стары коцік, будзьце асцярожныя.

Дарэчы, настаўнік жывапісу даў мастаку мянушку Сюту-гакі (дэман жывапісу) за яго несуцішнае жаданне пісаць. "Гакі" у сярэднявечнай будыйскай міфалогіі, называліся вечна галодныя дэманы.

#жывапіс #Кёсай #кот #Японія #гравюра
"Перацягванне вугра". 1650 г. Саламон ван Рэйсдаль.

На карціне традыцыйная галандская святочная забаўка - перацягванне вугра. Мастак адлюстраваў мноства людзей, якія прыйшлі на зімовы фестываль у вёсцы. Слізкі вугор падвешаны на вяроўцы над дарогай і коннікі, якія праязджаюць пад ёй, спрабуюць яго схапіць.

Большая частка прасторы карціны адведзена нябёсам. Майстэрская праца мастака з адценнямі блакітнага. Бачна дрэнна, але ёсць нават адлюстраванні на ледзяной паверхні сажалкі, дзе катаюцца на каньках.

#жывапіс #Рэйсдаль #пейзаж #Нідэрланды
"Афіцыянтка". 1878-79 г. Эдуард Манэ.

Манэ лічыцца адным з першых "сучасных" мастакоў у гісторыі мастацтва. Яго інавацыйны падыход да пэндзля, колеру, асвятлення і аб'ектаў, якія ён выкарыстоўваў, натхніў вельмі шмат вялікіх мастакоў.

На карціне афіцыянтка за працай. Гледзячы на нас, яна гатовая прыняць наш заказ. Я буду шампанскае🍾

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #афіцыянтка
"Сем дзей міласэрнасці". 1606-1607 г. Мікеланджэла Мерызі да Караваджа.

У каталіцызме прынята вылучаць 7 дзей міласэрнасці. Гэтая традыцыя мае вытокі ў Евангеллі ад Матфея, дзе гаворыцца пра 6-ць з іх, а 7-я дадаецца са Старога Запавету:

1. Накарміць галоднага.

2. Напаіць таго, хто прагне.

3. Прытуліць вандроўніка.

4. Апрануць голага.

5. Наведаць хворага.

6. Наведаць таго, хто сядзіць у вязніцы.

7. Пахаваць мёртвага.

Усе 7 дзей перад вамі на карціне.

#жывапіс #Караваджа #барока #рэлігія
"Анёл смерці". 1851 г. Арас Вернэ.

Мастак адлюстраваў юную дзяўчыну, якую забірае Анёл Смерці. Гераіня памерла і цяпер сыходзіць у іншы свет з нябесным пасланнікам. На маладую прыгажуню апускаецца прамень нябеснага святла, што кажа аб добрым прадвесці. Дзяўчына паказвае, што падымаецца ўверх, таму душа яе не будзе пакутаваць пасля смерці. Аднак малады чалавек не бачыць усяго гэтага. Ён бачыць толькі мёртвае цела, таму гора не можа адпусціць яго.

Сюжэт карціны быў навеяны мастаку яго асабістым горам, калі з жыцця сышла яго дачка Луіза. Ва ўжо гатовай карціне Вернэ надаў памерлай дзяўчыне партрэтныя рысы сваёй дачкі.

Маё вока чапляецца за тое, наколькі белае адзенне ў нябожчыцы🤍

#жывапіс #Вернэ #рамантызм #анёл
Лівіа Мазіна🎨

Італьянскі мастак-самавук. Мазіна выконвае нацюрморты, пейзажы, побытавыя сцэны, жывёльны свет. Яго працы выкананы ў стылі гіперрэалізму. Мазіна стварае трохмерныя эфекты, якія надаюць відарысам на плоскасці выступаючую, скульптурную форму.

#жывапіс #Мазіна #гіперрэалізм #Італія
2024/09/30 13:25:50
Back to Top
HTML Embed Code: