Telegram Web Link
Фюсун Уркюн (Fusun Urkun)🎨🐈

Сучасная турэцкая мастачка-самавук. Сур'ёзна займацца жывапісам пачала ў 1984 г. У 1996 г. адкрыла сваю першую персанальную выставу.

#жывапіс #Уркюн #кот #анімалістыка
"Пейзаж з парай на шпацыры і паўмесяцам". 1889-1890 г. Вінцэнт Ван Гог.

Ван Гог напісаў "Шпацыр" у канцы свайго знаходжання ў бальніцы для псіхічнахворых. На палатне беспамылкова адгадваецца сам мастак. Але хто тая жанчына, якая яго суправаджае? Гіпотэзы вар'іруюцца. Сяброўка, сястра, былая любоў.

У працы прысутнічае характэрны для Ван Гога элемент: кіпарысы. У лісце брату мастак пісаў, што яшчэ не маляваў іх так: у адрозненне ад іншых работ мастака, дзе кіпарысы выглядаюць як языкі полымя, тут яны вострыя вертыкальныя калоны, якія падтрымліваюць неба і кантрастуюць з круглявымі аліўкавымі дрэвамі. Кіпарысы тут жудасныя, як абеліскі ў ночы, прарочаць трагічны канец мастака, якога не стане праз некалькі месяцаў пасля таго, як ён намаляваў "Шпацыр".

#жывапіс #ВанГог #постімпрэсіянізм
Фердынанд Рушчыц🎨🖼

Адзін з мастакоў, якія заклалі падмурак беларускай школы пейзажнага жывапісу.

Нарадзіўся ў маёнтку Багданава (Валожынскі раён Мінскай вобласці). Вучыўся ў Менскай гімназіі і наведваў прыватную мастацкую школу. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу.

Пасля заканчэння Акадэміі мастак неаднаразова вяртаўся ў Багданава, дзе жылі яго бацькі. Родныя краявіды не пераставалі натхняць мастака. Пад уражаннем ад родных пейзажаў ён пісаў: "Мы бачым прыгажосць іншых краін, захапляемся імі, але любім толькі сваю, адчуваем, што яна належыць нам, а мы ёй".

У родным Багданаве і Менску ў яго гонар названы вуліцы і ўсталяваны мемарыяльныя дошкі. У Нацыянальным мастацкім музеі 4 творы Рушчыца. Яшчэ два творы з'явіліся на 145-годдзе з дня нараджэння мастака ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.

#жывапіс #Рушчыц #пейзаж #Беларусь
"Жніво". 1565 г. Пітэр Брэйгель Старэйшы.

Карціна памерам 119×162 см. На першы погляд палатно не ўтрымлівае ў сабе нічога цікавага. Але гэта толькі на першы погляд. Брэйгель здолеў размясціць на карціне цэлы аповяд пра жніво. Палатно неабходна разглядаць паслядоўна:

1) Праца жняцоў;
2) Трэба піць, таму збан з вадой для пітва хаваецца ў цені каласоў;
3) Пастаянна трэба падносіць свежай вады з вёскі;
4) Перапынак на абед у цені дрэва;
5) Вязанне снапоў;
6) Снапы выносяць з поля;
7) Снапы вязуць у вёску на возе запражоным валом;
8) У вёсцы падчас жніва засталіся толькі дзеці і старыя;
9) Абмалочанае зерне вязуць з вёскі;
10) Збожжа вязуць у порт і грузяць на караблі, якія даставяць яго ў гарады.

Ці зможаце вы прасачыцьць усе этапы па парадку?

#жывапіс #Брэйгель #адраджэнне #жніво
Жніво_1565_г_Пітэр_Брэйгель_Старэйшы_.jpg
2.8 MB
Вось вам вялікі фармат, каб лепей было разглядаць.
"Распуснае сямейства". 1664 г. Ян Стэн.

На карціне шмат алегорый: спячая старая - лянота, бацька сямейства - пажада, а яго жонка, якая паставіла нагу на Біблію, адлюстроўвае блюзнерства і п'янства.

Над іх галовамі вісіць кошык з мячом - сімвал будучага пакарання.

Мастаку пазіравала ўласная сям'я. Бацька сямейства - сам Стэн. Пры гэтым рэпутацыя ў мастака была добрая. Верагодна, проста больш ніхто не пагадзіўся пазіраваць.

#жывапіс #Стэн #партрэт
2024/09/30 21:30:15
Back to Top
HTML Embed Code: