Telegram Web Link
"Калі ты выйдзеш замуж?". 1892 г. Поль Гаген.

Поль Гаген працаваў біржавым брокерам у Парыжы. Стаміўшыся ад шэрасці і бездухоўнасці горада, ён вырашыў адправіцца на Таіці. У экзатычным краі мастак знайшоў сябе і шмат пісаў. На палатне намаляваная яго трынаццацігадовая жонка, у якую ён моцна закахаўся.

Яркія колеры палатна прыцягнулі калекцыянера, які купіў яе ў 2015 г. Неўзабаве высветлілася, што выніковая цана апынулася $210 млн. Гэта 4-е месца ў рэйтынгу самых дарагіх (прададзеных) карцін у гісторыі.

У правым ніжнім куце надпіс "NAFEA Foa ipoipo" - "Калі ты выйдзеш замуж". Дзяўчаты, гадзіннічак цікае😉

#жывапіс #Гаген #постімпрэсіянізм
Учора споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча🎨🪐

За свой кароткі век Драздовіч шмат чаго зрабіў. Мастак па прафесіі, ён пісаў жывапісныя карціны па гісторыі Полацкага княства, прыўнёс нацыянальны каларыт у партрэты князя Усяслава Чарадзея і Францыска Скарыны. Зрабіў вельмі шмат карысных замалёвак родных краявідаў і архітэктурных помнікаў. Ствараў маляваныя дываны. Адметнай рысай Драздовіча было яго захапленне космасам.

Працы Язэпа Драздовіча захоўваюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі старажытных культур Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Якуба Коласа, Музеі Якуба Коласа, у некаторых абласных музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях.

Больш пра Язэпа Нарцызавіча

#жывапіс #Драздовіч #Беларусь #гісторыя #космас #дываны
"Над горадам". 1918 г. Марк Шагал.

Усе мы ведаем гэтую карціну. Вы, напэўна, таксама задаваліся пытаннем, а што ж на карціне з такім рамантычным сюжэтам робіць мужычок, які спраўляе свае патрэбы?🤔

Можа ўсё ў чарговы раз зводзіцца да дзяцінства? Вось які вясёлы фрагмент я для сябе адзначыў у аўтабіяграфіі Марка Захаравіча: "Яшчэ вадзілася за намі звычка па***ць увечары ля ганка. Прабачце за грубасць! Зрэшты, невялікая і грубасць. Гэта так зразумела: цёмна, месяц, страшна адысці ад дома, ногі не слухаюцца. А раніцой бацька лаяў нас, дзяцей, за свінства".

#жывапіс #Шагал #Віцебск #Беларусь
"Адчай". 1892 г. Эдвард Мунк.

Мунк зрабіў пісьмовую пазнаку да карціны. У ёй ён апісаў эпізод падчас прагулкі. Ён быў у кампаніі з двума сябрамі. Час быў вячэрні, сонца садзілася, неба гарэла пунсовым. Гэты колер уразіў мастака, ён здаўся яму крывавым. Мунк адчуў прыступ меланхоліі. Ён стомлена прыхінуўся да парапета на мосце. Сябры не заўважылі раптоўнага азарэння Эдварда, які спыніўся. Яны працягнулі ісці ўдваіх, захопленыя сваёй размовай.

#жывапіс #Мунк #экспрэсіянізм
Валерый Славу́к🎨

Нарадзіўся 7 красавіка 1947 г. у Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 г. Мастак, графік, педагог, прафесар.

Валерый Пятровіч адлюстроўвае на сваіх карцінах нашу міфалогію. Аматары нячыстай сілы, народных павер'яў могуць убачыць, вам сюды. Палотны мастака раскажуць вам пра казачных персанажах, якія ў культуры народа з часам забываюцца.

#жывапіс #Славук #графіка #міфалогія #Беларусь
2024/09/30 23:40:56
Back to Top
HTML Embed Code: