Telegram Web Link
Forwarded from Мінскія рэчы
1920–30-я гады ўвайшлі ў гісторыю савецкай паўсядзённасці як пераломны перыяд рэканструявання звыклай сістэмы зімніх святаў.

Пасля спроб увядзення «камсвятак» і забароны калядных ёлак у рамках антырэлігійнай кампаніі, у 1935 годзе святочнаму дрэву было дазволена вярнуцца ў дамы для адзначэння Новага года.

Маленькія дзеці, якія не заспелі Калядаў, маглі наогул не ведаць нічога пра звычай упрыгожвання ёлкі. Таму ў дзіцячай кніжцы «Навагодняя ёлка» 1938 года (якую мы таксама знайшлі на гарышчы аднаго з дамоў на Паўночным) можна было знайсці некаторыя звесткі пра тое, што за свята Новы год, якія ўпрыгожванні зрабіць для ёлкі і хаты, якія песенькі і вершыкі вывучыць для ранішніка. Што цікава, кніжка аб'ядноўвае матэрыялы на беларускай і рускай мовах.

Мы запрашаем наведвальнікаў выставы «Свята ў вялікім горадзе» на Ракаўскай паспрабаваць зрабіць з паперы рэтраўпрыгожванні па стогадовай тэхналогіі: ланцужкі, ліхтарыкі, сняжынкі.
#іскрыільліча
Вокладка навагодняга нумара піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №1 1941 года.
#піонэрскізагаловак #савецкаябеларусь
Памылка друку (не цалкам адціснулася літара "Т") прывяла да змяшчэння сэнсу загалоўка ў бок баявых адзінаборстваў.
"Савецкая Беларусь" №2 1929 года.
#чырвонаязьмена
На пачатку 1930 года ў БССР змяніўся першы сакратар ЦК КП(б)Б. На змену Яну Гамарніку прыйшоў Канстанцін Гей.
Кароткая бібліяграфічная зацемка з камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №4 1930 года расказывала пра новага сакратара.
Гей прабудзе на пасадзе да 1932 года. Ні ён, ні ягоны папярэднік (дый і наступнік - Гікала) не перажывуць вялікага тэрору.
Беларускі піонэр
#звязда Візіт нямецкіх "байкераў"-пралетарыяў з Кёнігсберга ў Полацк у 1929 годзе. Зацемка з газеты "Зьвязда" ад 14 ліпеня 1929 года (знайшоў С.Марціновіч).
Калінінградскі гісторык і аўтар канала "Красный фронтовик" Іван Маркаў знайшоў інфармацыю, што сярод нямецкіх рабочых-матацыклістаў, якія ў ліпені 1929 года праязджалі праз БССР у межах мотапрабега Кёнігсберг-Масква быў таксама нямецкі мастак-камуніст Ганс Рыхард Пройс:
“Летам 1929 года ў адказ на наведванне Кёнігсберга савецкімі спартсменамі ў нас была арганізавана паездка ў Маскву на матацыклах, у якой я браў удзел… - успамінаў ён. - Мы наведалі Траццякоўскую галерэю. Працы Сурыкава мне не спадабаліся - падобны жывапіс мне здаваўся занадта перагружаным, і ўвогуле я не любіў апавядання ў карцінах”.
Вось невялікая зацемка пра мастака на канале "Красный фронтовик".
Оперный театр, 1940 г.
НАРБ, Ф. 4п
#архітэктурабсср
Былая пабудова кляштара Дамініканцаў у в.Смаляны Віцебскай вобласці перабудаваная ў 1937 годзе (фота В.Вядрэнка).
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №1 1934 года.
#архітэктурабсср
Пашатнуліся асновы, разверзліся бездны. Аказваецца можа быць так, што знакаміты дом-камуну па пр.Леніна ў Гомелі, які з'яўляецца перлінай беларускай міжваеннай архітэктуры, праектаваў не Станіслаў Шабунеўскі (галоўны гомельскі архітэктар з дарэвалюцыйных часоў і да 1930 года), а толькі ягоны вучань - Рыгор Ханін.
Супрацоўнікі гомельскага музея Гомельскага палаца-паркавага ансамбля атрымалі ад сям'і Ханіна копію малюнка візуалізацыі праекта дома-камуны толькі з адным подпісам - а менавіта з подпісам архітэктара Ханіна. Адсюль можа вынікаць тое, што ён быў адзіным аўтарам праекта, а не суаўтарам, як пішуць некаторыя крыніцы. Напрыклад, Воінаў А.А. у кнізе пра Жыллёвае будаўніцтва у БССР пазначае Ханіна, як суаўтара Шабунеўскага, а Чарнатаў В.М. - аўтар кнігі пра Шабунеўскага - увогуле не згадвае Ханіна ў сувязі з домам-камунай.
#рэчыбсср #зарязапада
Віцебскі гісторык Валеры Шышанаў у сваім "Фэйсбуку" піша пра эмблему і значак 2-га Беларускага Дзяржаўнага тэатра ў Віцебску:
"21 ноября 1926 г. в Витебске начал свою деятельность Белорусский государственный театр - 2 (по-белорусски - "Беларускі дзяржаўны театр", БДТ). То что у театра была своя эмблема известно - на шите варяжского типа был помещен цветок василька на фоне сияющей звезды, внизу - скрещенные серп и молот, вверху - аббревиатура "БДТ-2".
Но вот в Государственном центральном театральном музее имени А.А. Бахрушина обнаружилась фотография артистки театра Янины Казимировны Глебовской (1901-1978). На лацкане ее пиджака прикреплен значок. Изображение на значке не очень разборчиво, но по форме и контурам эмблема театра угадывается.
В настоящее время ни одного экземпляра значка неизвестно. Но может быть открытие впереди?"
2024/10/02 20:30:04
Back to Top
HTML Embed Code: