Telegram Web Link
#советскаябелоруссия
Пераносы працоўных дзён на святы практыкаваліся і ў міжваенным СССР. Вось пастанова СНК СССР аб пераносе непрацоўных дзён на 1 студзеня 1941 года, апублікаваная ў газете "Советская Белоруссия" .
Для мяне выявілася загадкай, у якіх жа саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР у той час пятніца была выходным днём замест нядзелі?
UPD. Падказалі што ў мусульманскіх рэспубліках і аўтаноміях была пятніца выходным.
#іскрыільліча
Вокладка антыкаляднага нумара піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №23 за снежань 1932 года.
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явілася першая аўдыёкніга!
Быў агучаны пераклад на беларускую мову апавядання Джэка Лондана "Кулі", выдадзены ў БССР у 1931 годзе.
Тэкст кнігі таксама можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.
#фотабсср
Святкаванне Міжнароднага юнацкага дню (зацверджаны на Бернаскай міжнароднай сацыялістычнай канферэнцыі моладзі ў 1915 годзе) у адным з рабочых клубаў Менска 6 верасня 1925 года.
#звязда
Пераднавагодняя рэклама ў газеце "Звязда" ў 1936-1939 гадах.
#звязда
Чатыры старонкі са святочнага нумара газеты "Зьвязда" №301 1928 года, прысвечанага 10-годдзю абвяшчэння БССР. Фотаілюстрацыі на старонках складаюцца ў чатыры вялікія літары БССР.
2024/11/20 04:23:43
Back to Top
HTML Embed Code: