Telegram Web Link
#звязда
Зацемка пра авіякатастрофу ў Гомелі, якая адбылася 4 чэрвеня 1927 года.
"Звезда" №127 1927.
#архітэктурабсср
Праект розных карпусоў дрэваапрацоўчага камбіната ў Бабруйску з газеты "Звезда" №115 1927 года і яго рэалізацыя на фота 1930 года з часопіса "СССР на стройке".
#звязда
Зацемка пра здымкі ў Менску кінастужкі вытворчасці Белдзяржкіно і Савкіно "Кастусь Каліноўскі" з газеты "Звезда" №150 1927 года.
#рэчыбсср
Дыплом выпускніка Педагагічнага факультэта БДУ Бутырскага М.А., выдадзены 10 мая 1928 года.
Крыніца: goskatalog.ru
#фотабсср
Сямейны фотапартрэт, зроблены ў Мінску ў 1939 годзе.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён Мешок.
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Памятник борцам, погибшим за освобождение Белоруссии", Менск, 1925 год.
#рэчыбсср
Чырвоны штандар рабочага камітэта Бабруйскай акруговай канторы сувязі, 1923 год.
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Кніга вершаў Цішкі Гартнага "Урачыстасць" 1925 года. Складалася з дзвух тэматычных частак: 1. Рэвалюцыі (вершы пра паўстанне, камуністаў, барацьбу). 2. Жыцця (каханне, меланхолія, рэфлексія, пейзажы). Кнігу паэт прысвяціў асабіста Алесю Адамовічу. Мы добра ведаем пісьменніка-гуманіста Алеся Адамовіча, аднак ён нарадзіўся праз два гады пасля выдання (1927). А гэты быў Алесь Фаміч (Томашаў) Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзеяч, сакратар Полацкага акруговага камітэта партыі, загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Беларусі, які ператварыў Бабруйскі павет ў пачатку 1920-х у цэнтр беларусізацыі.
#чырвонаябеларусь
Вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №13 1932 года.
#архітэктурабсср
Віцебскі краязнаўца Сяргей Марціновіч вызначыў месцазнаходжанне страчанага аб'екта сціплага беларускага канструктывізма:
"Дзякуючы цікавай знаходцы Віктара Барысенкава - ваеннай аэрафотаздымцы Віцебска 1941 года, Задзвінскай частцы горада - нарэшце, высветлілася, дзе знаходзілася перадваенная чыгуначная бальніца ў Віцебску, пабудаваная ў 1934 годзе. Здымак яе будынка змясціла газета "Віцебскі пралетарый" 28 лістапада 1934 г.
Бальніца знаходзілася якраз на месцы сённяшняга аўтавакзала.
Перадваенны адрас бальніцы - вуліца Бальшавіцкая, 15 ("Справочник милиционера, 1938 г.")."
#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явіліся новыя цалкам распазнаныя і вычытаныя кнігі, выдадзеныя ў БССР у 1920-я гады:

1. Якуб Колас "Новая Зямля", Менск, 1923 (дарэчы, сёлета святкавалася 100 год гэтага выдання).

2. Мікалай Азбукін "Географія Эўропы", Масква-Ленінград, 1924.

3. Кузьма Чорны "Зямля", Менск, 1928.
#фотабсср
Былы касцёл Святой Троіцы пры кляштары Трынітарыяў у Оршы перабудаваны ў 1930-я ў аэраклуб (будынак не захаваўся, знесены ў 1950-я).
#советскаябелоруссия
Пладова-выгаднае віно: пачатак.
Зацемка з газеты "Советсткая Белоруссия" №236 1939 года (знайшоў В.Аніська).
#звязда
У працяг тэмы - рэклама беларускіх пладовых він у газеце "Звязда" №246 1939 года (знайшоў В.Аніська).
2024/10/03 21:27:30
Back to Top
HTML Embed Code: