Telegram Web Link
#архітэктурабсср
Нумар ілюстраванага дадатку да "Строительной газеты" №24 1940 года, прысвечаны архітэктуры Савецкай Беларусі.
#архітэктурабсср
Яшчэ адна цікавостка абнаружылася на старонках ілюстраванага дадатку да ўсесаюзнай "Строительной газеты" №51-52 1940 года - гэта дыпломныя работы выпускнікоў Усерасійскай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе на тэму "Акадэмія мастацтваў БССР у Мінску".
Праўда, не зусім зразумела, ці былі ў той час рэальныя планы па пабудове такога комплексу ў сталіцы. Але цікава, што за месца размяшчэння Акадэміі мастацтва студэнты выбралі квартал паміж вуліцамі Карла Маркса, Камсамольскай і Кірава (у работах гэтая вуліца чамусьці абазначана сваёй старой да 1934 года назвай - Універсітэцкая) - на гэтым месцы ў міжваенным Мінску не было капітальных пабудоў, а тыя драўляныя дамкі, што там стаялі, згарэлі падчас бамбардзіровак першых дзён вайны - такім чынам утварыўшы вялікі пустыр, добра бачны на аэрафота 1944 года (фота 2).
#кнігібсср
Вокладка кнігі Міхася Зарэцкага "Голы зьвер" 1926 года - беларускі бестсэллер 1920-х гадоў, кажуць, што асобнікі, якія траплялі ў бібліятэкі вельмі хутка раскрадаліся чытачамі.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Два фотаздымкі, зробленыя прыкладна з аднаго ракурса і ў прыкладна адзін час з відам на крыло новага дома спецыялістаў, пабудаванага ў Менску ў 1934 годзе паводле праекта архітэктара Наталлі Макляцовай (дом не захаваўся).
Крыніца фота 1: НАРБ ф.4п.
Крыніца фота 2: БДАНТД ф.77.
#кнігібсср
Старонкі пра жнівень з "Беларускага работніцка-сялянскага календара на 1924 год".
#архітэктурабсср
Заўвага архітэктара Андрэя Бурава пра канструктывізм у артыкуле "На путях к новой русской архитектуре" (часопіс "Архитектура СССР" сборник №4 1943 года) і ягоны безрадасны дом-скрынка на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Менску 1930 года (клуб харчавікоў, які пасля вайны будзе перабудаваны ў кінатэатр "Перамога").
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №11 1933 года.
#мастацтвабсср
Барэльеф невядомага аўтара "Уз'яднанне Заходняй Беларусі 17 верасьня 1939" (на фоне можна бачыць вежы касцёла Унебаўзяцця Найсвяейшай Панны Марыі з Беластоку).
Фотаздымак са збораў Веліжскага краязнаўчага музея, Расія.
#звязда
Зацемка ў газеце "Зьвязда" №245 1927 года пра стыпендыі ад Наркамасветы БССР для маладых пісьменнікаў Беларусі.
2024/10/03 23:30:20
Back to Top
HTML Embed Code: