Telegram Web Link
#людзібсср #фотабсср
Пара групавых фотаздымкаў 1930-х з аўкцыёна. На першым - студэнты апошняга курса медыцынскага інстытута ў Менску, на другім - "група таварышаў" з Гомеля.
#савецкаябеларусь
Для публікацыі фотаздымкаў у газетах у міжваенны час выкарыстоўвалася даволі простая тэхналогія - арыгінальны здымак пераздымаўся праз пласцінку з дробнымі дзірачкамі такім чынам, што на новым здымку утваралася поле з кропак, памер каторых залежыў ад інтэнсіўнасці колеру на арыгінальным фота. На базе новай выявы рабілася металічнае клішэ, якое выкарыстоўвалася пры друку - утворанае поле кропак (бачнае пры павелічэнні), дазваляла пры друку выкарыстоўваць толькі адзін колер - чорны. Канешне пры масавым друку якасць фотаздымкаў пагаршалася. У архіве НАРБ захоўваецца некалькі арыгінальных адбіткаў з клішэ, зробленых да іх выкарыстоўвання ў друкавальнай машыне.
На прыкладзе зацемкі з газеты "Савецкая Беларусь" №198 1929 года пра візіт нямецкіх чырвоных франтавікоў у Менск можна параўнаць адбітак клішэ ў газеце з ягоным чыставым адбіткам з архіва НАРБ. На жаль, арыгінальнага фота для поўнага параўнання не захавалася.
#кнігібсср
Вокладка канстытуцыі БССР 1927 года. Надпіс выкананы шрыфтом Скарыны, распрацаваным беларускімі мастакамі на падставе старадрукаў да святкавання 400-лецця беларускага друку. Гэты ж шрыфт выкарыстоўваўся і на гербе БССР узору 1927 года.
#піонэрархнагляд
Невялікі тэматычны офтопік - мая нядаўняя кразнаўчая знаходка, звязаная з родным горадам Маладзечна.
У Цэнтральным архіве Літвы (LCVA) знайшоўся ўнікальны фотаздымак таго, як выглядаў маладзечанскі рэктыфікацыйны завод да яго перабудовы ў староства ў 1927 годзе.
Сам завод быў пабудаваны ў 1897 годзе і да Першай сусветнай належыў панам Іпаліту Гечэвічу (1854-1935) і Аляксандру Любанскаму (?). Пасля Савецка-Польскай вайны 1919-21 гг Маладзечна аказалася ў складзе Польскай Рэспублікі і ў 1925 годзе польскія ўлады вырашылі выкарыстаць закінуты і разбураны войнамі завод пад перабудову ў адміністрацыйны будынак Маладзечанскага староства, выкупіўшы руіны ў Гечэвіча.
Праект перабудовы завода ў адміністрацыю быў зроблены ў 1925 годзе. Аўтар - варшаўскі архітэктар Конрад Клос, брат знакамітага прафесара Віленскага ўніверсітэта і гісторыка архітэктуры Юльюша Клоса, аднаго з тэарэтыкаў нацыянальнага польскага стылю ў архітэктуры 1920-х.
Сёння ў будынку былога староства месціцца падатковая інспекцыя.
#савецкаябеларусь
Дэманстрацыя піянераў і "неарганізаваных" дзяцей на 1-м Усебеларускім піянерскім злёце ў жніўні 1929 года.
Адбіткі фотаклішэ для газеты "Савецкая Беларусь" №181 1929 года.
Крыніца: НАРБ, ф.239, воп.1, спр.8.
#фотабсср #архітэктурабсср
Першы будынак вакзалу чыгуначнай станцыі Крычаў, пабудаваны на пачатку 1920-х. Не захаваўся.
Фота 1920-х гадоў.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду жылога дома ў Оршы на рагу вуліц Леніна і Камсамольскай.
1929 - завяршэнне пабудовы новага дома, адбітак фотаклішэ з газеты "Савецкая Беларусь".
1930-я - вуліца Леніна.
2000-я - сучасны від на даваенны дом.
Валянцінка ад Валянціна - герб БССР, створаны мастаком Валянцінам Волкавым у 1926 годзе і зацверджаны Канстытуцыяй БССР 1927 года.
#звязда
Беларускія газеты роўна 100 гадоў таму пісалі пра заняццё французскімі войскамі Рура і пра сяброўства Турцыі з Савецкай Расіяй.
"Звезда" №36 1923 года.
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак Менска ад мастачкі Марыі Уладычынай, 1928 год.
2024/10/05 13:15:40
Back to Top
HTML Embed Code: